Навіны на тэму: свабода слова

19.04.2013 Затрыманых журналістаў адпусьцілі з Маскоўскага УУС

Журналіст Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч і відэаапэратар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Сяргей Сацюк асьвятлялі акцыю пратэсту, якую ладзіла грамадзкая ініцыятыва «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры» на плошчы Незалежнасьці.

Ці варта асцерагацца прадаўцам і ўладальнікам фотаальбома «Прэс-фота»?

19.04.2013 Ці варта асцерагацца прадаўцам і ўладальнікам фотаальбома «Прэс-фота»?

18 красавіка ГА “БАЖ” высветліла, што «Кніжны салон» адмовіўся прадаваць фотаальбом «Прэс-фота» – нягледзячы на тое, што на той момант суд першай інстанцыі яшчэ нават не агучыў свайго рашэння. На краму ніхто не ціснуў, гэта рашэнне ўласнікаў. Ці апраўданыя такія перасцярогі? Што гаворыць на гэты конт закон і што – практыка?

ГА “БАЖ” нязгоднае з рашэннем суда ў Ашмянах

19.04.2013 ГА “БАЖ” нязгоднае з рашэннем суда ў Ашмянах

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказвае нязгоду з рашэннем суда Ашмянскага раёна аб прызнанні фатаальбома “Прэс-фота Беларусі 2011” экстрэмісцкімі матэрыяламі. Cам факт разгляду гэтай справы ў судзе выглядаў абсурдна, і менавіта ён, а не змест альбома, здольны “падарваць давер да органаў улады”.

Ашмянскі суд: альбом “Прэс-фота Беларусі – 2011” утрымлівае экстрэмісцкія  матэрыялы

18.04.2013 Ашмянскі суд: альбом “Прэс-фота Беларусі – 2011” утрымлівае экстрэмісцкія матэрыялы

18 красавіка суд Ашмянскага раёну вынес сваё рашэньне паводле заявы УКДБ па Гарадзенскай вобласьці «Аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі». Суд прызнаў “Прэс-фота Беларусі – 2011” экстрэмісцкім і пастанавіў знішчыць 41 асобнік выдання, раней канфіскаваны беларускай мытняй.

Ашмянскі суд шукае “экстрэмізм” у альбоме “Прэс-фота Беларусі – 2011” (аднаўляецца)

17.04.2013 Ашмянскі суд шукае “экстрэмізм” у альбоме “Прэс-фота Беларусі – 2011” (аднаўляецца)

У Ашмянскім раённым судзе 17 красавіка пачаўся разгляд справы, ініцыяванай ўпраўленнем КДБ па Гродзенскай вобласці, аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыялаў альбома “Прэс-фота Беларусі – 2011”. Працэс вядзе суддзя Аляксандр Давыдаў.

Жанна Літвіна заклікала працягваць конкурс «Прэс-фота»

16.04.2013 Жанна Літвіна заклікала працягваць конкурс «Прэс-фота»

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў выступіла са зваротам да калег у сувязі з заўтрашнім пачаткам суда аб канфіскацыі каталога «BELARUS PRESS PHOTO-2011».

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

16.04.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: вяртанне ў менскую гімназію №4 беларускай мовы. Намаганні неабыякавай грамадскасці і бацькоў гімназістаў, якія актывізаваў вядомы скульптар Генадзь Лойка, прывялі да першай перамогі супраць русіфікацыі навучальнага працэсу. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі: намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Матэрыялы “Вольнага горада” КДК “прыняў да ведама” (дакументы)

16.04.2013 Матэрыялы “Вольнага горада” КДК “прыняў да ведама” (дакументы)

Журналіст звяртаўся ў Крычаўскі міжраённы аддзел КДК с просьбай праверыць шматлікія факты парушэнняў і безгаспадарчасці ў шэрагу арганізацый і ўстаноў Крычаўскага раёна. Да свайго звароту ў міжраённы КДК журналіст прыклаў пяць артыкулаў з газеты “Вольны горад”.

Суд па альбомах “Прэс-фота” будзе закрытым (+Тэкст экспертызы)

15.04.2013 Суд па альбомах “Прэс-фота” будзе закрытым (+Тэкст экспертызы)

Пра гэта паведаміла ў сваім Фэйсбуку фатораф Юлія Дарашкевіч, якая будзе прысутнічаць у судзе 17 красавіка ў якасці “зацікаўленай асобы”.

Прызначана дата касацыйнага разгляду справы аб распаўсюдзе “Магілёўскага Выбару”

12.04.2013 Прызначана дата касацыйнага разгляду справы аб распаўсюдзе “Магілёўскага Выбару”

25 красавіка ў 9-30 у Магілёўскім абласным судзе будзе разгледжана скарга жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка на рашэнне суда Бялыніцкага раёна, які пакараў грамадскага актывіста штрафам у памеры 5 000 000 рублёў нібыта за паклёп і за распаўсюд газеты “Магілёўскі Выбар”.

12.04.2013 Крымінальнай справы супраць Валера Булгакава не будзе

Экс-рэдактару часопіса "ARCHE-Пачатак" прыйшоў афіцыйны адказ на яго запыт ва Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў (УДФР) па Мінскай вобл. і г. Мінску.

БАЖ заклікае КДБ адклікаць з суда заяву аб прызнанні "Прэс-фота Беларусі — 2011" экстрэмісцкім

10.04.2013 БАЖ заклікае КДБ адклікаць з суда заяву аб прызнанні "Прэс-фота Беларусі — 2011" экстрэмісцкім

Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) заклікае начальніка ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Івана Каржа адклікаць з суда заяву аб прызнанні экстрэмісцкім фотаальбома "Прэс-фота Беларусі — 2011". Адпаведны адкрыты зварот прыняты праўленнем БАЖ 10 красавіка.

«Наша Ніва» салідарная з «Прэс-фота Беларусі»

10.04.2013 «Наша Ніва» салідарная з «Прэс-фота Беларусі»

Незалежная беларуская газэта «Наша Ніва» прыбрала ўсе фатаздымкі зь першай паласы сёньняшняга нумара. На паласе разьмешчаны загаловак «Асьцярожна, экстрэмізм!»

У абарону незалежных фатографаў

09.04.2013 У абарону незалежных фатографаў

РГА "Беларускі ПЭН-Цэнтр" звяртаецца з заявай у абарону незалежных фатографаў. Як паведамляюць сродкі масавай інфармацыі, нядаўна заведзеная справа супраць Юліі Дарашкевіч і Вадзіма Заміроўскага, арганізатараў творчага конкурсу Belarus Press Photo-2011.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

09.04.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: пытанні бяспекі праваабаронцаў і парушэння іх права на свабоду асацыяцыяў на мінулым тыдні прагучалі з міжнародных трыбунаў. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі юрыст і эксперт працоўнай групы “Еўрапейскага дыялогу аб мадэрнізацы з Беларуссю” Алег Граблеўскі разважае пра праблему прымусовага размеркавання студэнтаў у краіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства