Навіны на тэму: свабода слова

30.04.2013 “Экстрэмізм” у фотаальбомах абскардзілі

Скончыўся тэрмін абскарджання рашэння Ашмянскага раённага суда, які прызнаў альбомы “Прэс-фота Беларусі 2011” экстрэмісцкімі матэрыяламі.

"Рэпарцёры без межаў" асудзілі затрыманні журналістаў 26 красавіка

30.04.2013 "Рэпарцёры без межаў" асудзілі затрыманні журналістаў 26 красавіка

"Медыя ў чарговы раз сталі ахвярамі непрымання рэжымам Лукашэнкі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі", - падкрэсліваецца ў заяве.

Салігорск: Сітуацыя са свабодай слова змянілася нязначна

30.04.2013 Салігорск: Сітуацыя са свабодай слова змянілася нязначна

Затое змена галоўнага рэдактара ў салігорскай раёнцы “Шахцёр” пайшла ўсім на карысць. Як паказаў час, у афіцыйным выданні райвыканкаму паболела не толькі беларускай мовы, але матэрыялаў на актуальныя для рэгіёну тэмы.

30.04.2013 «Белсату» трэці раз адмовілі ў акрэдытацыі

Тэлеканалу «Белсат» адмовілі ў акрэдытацыі ў Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь. Чыноўнікі спаслаліся на тое, што беларускія журналісты ўжо неаднаразова парушалі заканадаўства, калі супрацоўнічалі з тэлеканалам.

26.04.2013 Горадня: КДБ указаў праваабаронцу на ягоныя публікацыі

Уладзімера Хільмановіча вусна папярэдзілі ў КДБ, што ягоныя артыкулы ў беластоцкай газэце «Ніва» могуць падпадаць пад крымінальны артыкул аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.

26.04.2013 Атакаваны сайт БАЖ

Ідзе DDos-атака на сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў www.baj.by.

Сайт “Вясны” працуе ў штатным рэжыме

26.04.2013 Сайт “Вясны” працуе ў штатным рэжыме

25 красавіка прыкладна каля 21-00 гадзін шляхам несанкцыянаванага доступу на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна» быў палярна зменены сэнс некаторых публікацый. Прычым гэта было здзейснена адразу на трох мовах сайта: беларускай, расейскай і англійскай.

У Наваполацку актывізаваліся "людзі ў цывільным"

25.04.2013 У Наваполацку актывізаваліся "людзі ў цывільным"

Трое такіх асобаў сустрэліся з наваполацкім актывістам Яўгенам Парчынскім, якога па тэлефоне выклікалі на "прафілактычную гутарку"."Месца было дзіўнае – мне прапанавалі сустрэцца на вуліцы, а потым сесьці ў легкавую машыну, дзе ўжо сядзелі двое мужчын. Трэці прагульваўся вакол машыны, пакуль мы размаўлялі".

Дуня Міятавіч будзе бараніць правы беларускіх журналістаў

25.04.2013 Дуня Міятавіч будзе бараніць правы беларускіх журналістаў

Дуня Міятавіч будзе бараніць правы беларускіх журналістаў. Пра гэта прадстаўніца АБСЕ ў свабодзе медыяў заявіла падчас сустрэчы з галоўным рэдактарам сайта charter97 Наталляй Радзінай.

25.04.2013 Павел Шарамет: "Нас папярэджвалі аб магчымасці ўзлома"

Хакеры размясцілі на галоўнай старонцы сайта belaruspartisan.org пасланне, у якім тлумачаць свой учынак.

Слонім: старшыня райсавета не дапусціў журналіста да вяскоўцаў

25.04.2013 Слонім: старшыня райсавета не дапусціў журналіста да вяскоўцаў

На сустрэчу прыехаў журналіст Уладзімір Шумель. А праз пэўны час з’явіўся “на разборку” і старшыня Слонімскага райсавета Сяргей Рагозік. Ён адразу паставіў умовы, каб журналіст “Газеты Слонімскай” пакінуў месца сустрэчы, бо ён тады не будзе “разбірацца ў сітуацыі”.

На Леаніда Аўтухова склалі пратакол за парушэнне Закону аб СМІ

24.04.2013 На Леаніда Аўтухова склалі пратакол за парушэнне Закону аб СМІ

"Мяне вінавацяць у тым, што была перавышана колькасць асобнікаў партыйнага бюлетэня "Магістрат", які мы раздавалі 22 сакавіка. Але тыя асобнікі ніхто пры нас не лічыў, і адкуль узялася выніковая лічба, мне невядома. Акрамя гэтага, на сённяшні дзень усе асобнікі мусілі быць знішчаныя. Аднак – не, яны фігуруюць у маёй новай адміністрацыйнай справе".

Не працаваў сайт «Еўрарадыё» – магчыма была DDOS-атака

24.04.2013 Не працаваў сайт «Еўрарадыё» – магчыма была DDOS-атака

Прыблізна ў 11.50 часова перастаў працаваць сайт«Еўрапейскага радыё для Беларусі» – замест галоўнай старонкі карыстальнікі бачаць толькі абвестку пра тэхнічныя працы на сайце.

Міністэрства інфармацыі чарговы раз адмовіла часопісу “Arche. ПАЧАТАК”

23.04.2013 Міністэрства інфармацыі чарговы раз адмовіла часопісу “Arche. ПАЧАТАК”

Дзяржаўнае ведамства у чацверты раз адмовілася ўнесці змены ў звесткі аб рэгістрацыі выдання, што ставіць пад пытанне захаванне часопіса.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

23.04.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: матэрыялы альбома "Прэс-фота Беларусі - 2011" суд прызнаў экстрэмісцкімі. Грамадскасць цікавіцца, ці варта асцерагацца прадаўцам і ўладальнікам апальнага фотаальбома. Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - лідарка "Маладой хрысціянскай дэмакратыі" Марына Хоміч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства