Навіны на тэму: свабода слова

15.05.2013 ГА “БАЖ” стала афіцыйным чальцом Еўрапейскай Федэрацыі Журналістаў

Гэта адбылося на штогадовым з'ездзе арганізацыі, які адкрыўся ў бельгійскім Верв'еры. Амаль тысяча БАЖаўцаў далучылася да 320-і тысяч еўрапейскіх калег з амаль 30 краін. Цяпер Беларусь мае права ўдзельнічаць ва ўсіх галасаваннях ЕФЖ і ўплываць на яе рашэнні.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

14.05.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня” прысвечаная тэме смяротнага пакарання. Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – лідарка "Маладых хрысціянскіх дэмакратаў" Марына Хоміч.

13.05.2013 ГА “БАЖ” звярнулася да кіраўнікоў шэрагу дзяржаўных органаў

Журналісцкая арганізацыя дамагаецца прыняцця захадаў з нагоды затрыманняў і арыштаў журналістаў.

Прызначана дата суду за віцебскі бюлетэнь "Магістрат"

13.05.2013 Прызначана дата суду за віцебскі бюлетэнь "Магістрат"

Старшыня абласной арганізацыі Пратыі БНФ Леанід Аўтухоў атрымаў позву ў Кастрычніцкі райсуд на 15 гадзін 17 траўня. Суддзя Алена Протас мае разгледзець міліцэйскі пратакол, складзены на актывіста "за парушэнне заканадаўства аб СМІ". Ён мяркуе, што іх са Смолікавым будуць судзіць разам – як было і мінулы разам.

Незалежныя журналісты адмовіліся ад паездкі ў Бялыніцкі РАУС

13.05.2013 Незалежныя журналісты адмовіліся ад паездкі ў Бялыніцкі РАУС

Незалежных журналістаў з Магілёва Аліну Скрабунову і Яўгена Глушкова позвамі на 10-00 13 траўня выклікалі ў Бялыніцкі РАУС да участковага інспектара Аляксандра Емельянава. Аднак яны ад паездкі ў Бялыніцкую міліцыю вырашылі адмовіцца ў сувязі з тым, што позвы не былі аформлены адпаведным чынам.

08.05.2013 Пракуратура папярэдзіла Алега Грузьдзіловіча

Алегу Грузьдзіловічу вынесена папярэджаньне, падпісанае першым намесьнікам пракурора Менску Раманоўскім. Яно тычыцца артыкула і кнігі «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

08.05.2013 Журналіста Радыё “Свабода” Алега Грузьдзіловіча выклікаюць у пракуратуру

Алег Грузьдзіловіч кажа, што яго выкалікалі ў пракуратуру «для праверкі акалічнасьцяў ў сувязі з парушэньнем заканадаўства».

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

07.05.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: Міжнародны дзень абароны правоў працоўных. У Мінску незалежным прафсаюзам забаранілі мітынг. Тым часам праўладная Федэрацыя прафсаюзаў правяла маштабныя мерапрыемствы па ўсёй краіне. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі: намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

06.05.2013 Барбарыч і Ярашэвіч абскардзілі прысуды

Незалежныя журналісты распавялі прэс-службе ГА “БАЖ”, што падалі касацыйныя скаргі ў Мінскі гарадскі суд на рашэнне пра свой арышт.

Віцебскія міліцыянты склалі яшчэ адзін пратакол пра парушэнне Закону аб СМІ

06.05.2013 Віцебскія міліцыянты склалі яшчэ адзін пратакол пра парушэнне Закону аб СМІ

Падзеі, паводле якіх у правапарушэнні вінавацяць сябра партыі БНФ Кастуся Смолікава, адбыліся паўтара месяцы таму, 22 сакавіка. Такі самы пратакол – за перавышэнне дазволенай колькасці асобнікаў партыйнага бюлетэню "Магістрат" – два тыдні таму быў складзены і на кіраўніка абласной партыйнай арганізацыі Леаніда Аўтухова.

Сёння - Сусветны дзень свабоды прэсы

03.05.2013 Сёння - Сусветны дзень свабоды прэсы

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” шчыра віншуе ўсіх сваіх калег!

У Бялыніцкім раёне – другое апытанне за дзень адносна журналістаў “Белсата”

02.05.2013 У Бялыніцкім раёне – другое апытанне за дзень адносна журналістаў “Белсата”

2 траўня ўчастковы інспектар Аляксандр Емельянаў наведаў дома ў вёсцы Лебедзянка жыхара гэтай вёскі Валерыя Вусіка. Супрацоўніка міліцыі вельмі цікавіла, як ён пазнаёміўся з незалежнымі журналістамі і як матэрыял пра СВК “Лебадзянка” з’явіўся на тэлеканале “Белсат”.

Выданне газеты па-беларуску – “ушчамленне раўнапраўя дзяржаўных моваў”?

02.05.2013 Выданне газеты па-беларуску – “ушчамленне раўнапраўя дзяржаўных моваў”?

Рэдактар Кірыл Ляшчанка паведаміў, што не жадае выдаваць газету па-беларуску, бо “дзейнасць “Слонімскага весніка” не накіравана на ўшчамленне раўнапраўя дзяржаўных моваў, а таксама моваў іншых народаў, прадстаўнікі якіх жывуць у рэспубліцы”.

Незалежны журналіст апытаны ўчастковым пра журналістаў “Белсату”

02.05.2013 Незалежны журналіст апытаны ўчастковым пра журналістаў “Белсату”

Раніцай 2 траўня ў прыватны дом у аграгарадку Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна да незалежнага журналіста Барыса Вырвіча завітаў участковы інспектар Бялыніцкага РАУС, лейтэнант міліцыі Аляксандр Емельянаў.

Беларусь — сярод найгоршых краін сьвету па свабодзе слова

02.05.2013 Беларусь — сярод найгоршых краін сьвету па свабодзе слова

Freedom House апублікавала справаздачу аб свабодзе прэсы ў 2012 годзе. Беларусь трапіла ў сьпіс самых горшых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства