Навіны на тэму: свабода слова
10.12.2019 Аляксандр Зянкоў: “Мяне трошкі затрымалі”
У Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня ў Менску на плошчы Якуба Коласа супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы журналіст Аляксандр Зянкоў.
10.12.2019 Алесь Бяляцкі: “Хто нас можа абараніць? Толькі мы самі”
Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі падводзячы вынікі сыходзячага году, называе балючыя кропкі беларускага грамадства і дае свой адказ на пытанне “Што рабіць у гэтай сітуацыі?
10.12.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Вечар без гвалту” і падпісанне паштовак, лекцыя-дыскусія “Гендэрны гвалт – гэта толькі пра жанчын?”, спектакль “Родныя людзі” — усе гэтыя мерапрыемствы прайшлі падчас “16 дзён актывізму супраць гендарнага гвалту”, якія заканчваюцца 10 снежня.
04.12.2019 Віцебскі праваабаронца заклікаў падтрымаць блогера Алеся Круткіна
Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік заклікае падтрымаць рэпрэсаванага па палітычных матывах актывіста.
03.12.2019 Вярхоўны суд: Акрэдытацыя журналістаў на судовыя паседжанні не з'яўляецца абавязковай
Вярхоўны суд адказаў на зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў з просьбай змяніць Інструкцыю аб парадку наведвання будынкаў судоў.
03.12.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Каментар эксперта: Ці актуальна праблема гвалту ў дачыненні да жанчын у Беларусі? Свае каментары дадуць Ірына Альхоўка (ГА "Гендарныя перспектывы) і Вольга Гарбунова (ГА “Радзіслава”).
28.11.2019 “Выбары як палітычная кампанія ў дзяржаўных медыя адсутнічалі” — вынікі маніторынгу асвятлення ў СМІ парламенцкіх выбараў-2019
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прэзентавала выніковую справаздачу маніторынгу асвятлення ў СМІ парламенцкіх выбараў 2019 года.
27.11.2019 За сюжэт пра адмову вяскоўцаў галасаваць на выбарах журналістаў выклікаюць у суд
Вяскоўцы напісалі заявы, што не будуць удзельнічаць у сёлетніх парламенцкіх выбарах, бо кіраўніцтва вобласці і раёна не рэагуе на даўнюю транспартную праблему. “Белсат” зняў пра гэта сюжэт. А журналістаў за гэты сюжэт будуць судзіць.
26.11.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Асоба: Арамаісу Міракяну прапанавалі быць зборшчыкам лазы, у той час як ён хацеў навучацца на журналіста. Усё таму, што ў хлопца другая група інваліднасці.
25.11.2019 КПЧ ААН прыняў рашэнні па двух скаргах беларускага фрылансера
21 лістапада Камітэт па правах чалавека ААН апублікаваў два рашэнні па скаргах беларускага журналіста Кастуся Жукоўскага, якога на працягу 2015-2016 гадоў ўлада сістэматычна пераследвала за супрацоўніцтва з польскім спадарожнікавым тэлеканалам «Белсат».
19.11.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Асоба: Размова з Кірылам Гарошкам, які падчас свайго назірання на “прэзідэнцкім участку” запытаў у Аляксандра Лукашэнкі, навошта Беларусі выбары.
17.11.2019 Відэааператару БелаПАН перашкодзілі здымаць падлік галасоў на ўчастку ў Палацы моладзі
Відэааператару БелаПАН Сяргею Сацюку незаконна перашкодзілі працаваць - здымаць падлік бюлетэняў на выбарчым участку № 484, размешчаным у сталічным Палацы моладзі, паведамляе naviny.by.
17.11.2019 Беларускамоўную журналістку выганялі з участку ў Гомелі, бо ў яе «польскі акцэнт»
Беларускамоўную журналістку выганялі з участку ў Гомелі, бо ў яе «польскі акцэнт», паведамляе "Радыё Свабода". Інцыдэнт здарыўся на ўчастку для галасаваньня № 15 Гомельскай Цэнтральнай акругі № 33, што ў будынку каледжу чыгуначнага транспарту. На ўчастак прыйшлі журналісты, але ім забараніў там прысутнічаць старшыня ўчастковай камісіі, ён жа дырэктар каледжу — Анатоль Шэвель.
17.11.2019 Старшыня выбарчай камісіі ў Магілёве і кандыдат у дэпутаты Марзалюк скардзяцца на «польскі тэлеканал»
Намесніца старшыні ўчастковай камісіі № 32 у Магілёве Вольга Папова распавяла пра «правакацыі» ў бок старшыні камісіі і дырэктаркі СШ № 12 Марыны Зубарэнка, паведамляе БелТА. Пра нібыта правакацыі таксама распавёў кандыдат у дэпутаты Ігар Марзалюк у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».
14.11.2019 ДзяржСМІ рэзка ўключыліся ў асвятленне выбараў. БАЖ прэзентаваў маніторынг асвятлення кампаніі ў медыя
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прэзентавала вынікі другога этапу маніторынгу асвятлення ў СМІ парламенцкіх выбараў 2019 года.










