Навіны на тэму: свабода слова
22.05.2013 У Магілёве КДБ зацікавілася блогерам
Учора, 21 траўня, невядомы патэлефанаваў на мабільны тэлефон Зміцера Ярмоленкі, прадставіўся супрацоўнікам КДБ і прапанаваў сустрэцца дзеля таго, каб паразмаўляць у нефармальнай абстаноўцы. Хлопец ад сустрэчы адмовіўся, паведаміўшы, што яна адбудзецца толькі ў тым выпадку,калі ён атрымае на рукі афіцыйную позву.
22.05.2013 У Беларусь прыедзе Дунья Міятавіч
3-га чэрвеня ў Мінску адбудзецца семінар-трэнінг для беларускіх журналістаў «Інтэрнэт-СМІ: свабода, прафесіяналізм і ўстойлівае развіццё».
21.05.2013 Мінскі гарадскі суд пакінуў скаргу Ярашэвіча без задавальнення
Сёння ў Мінскім гарадскім судзе разгляд касацыйных скаргаў журналіста Аляксандра Ярашэвіча і блогера Дзмітрыя Галко, затрыманых 6-га мая побач з ізалятарам часовага ўтрымання на Акрэсціна.
21.05.2013 Прызначана касацыя па справах Ярашэвіча і Галко
Як стала вядома прэс-службе ГА “БАЖ”, касацыйны разгляд адміністратыўных спраў адбудзецца ў аўторак, 21 мая, у Мінскім гарадскім судзе а 15.00.
21.05.2013 Юрый Зісер: Tut.by дае Аператыўна-аналітычнаму цэнтру доступ да пошты карыстальнікаў
Па яго словах, любая арганізацыя, уключаючы інтэрнэт-правайдараў, абавязаная падаваць інфармацыю на канкрэтныя асоб, калі ёсць адпаведныя заканадаўству запыты праваахоўнікаў. Колькасць канкрэтных запытаў Зісер не назваў.
21.05.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: крокі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, выкліканыя адмаўленнем беларускай дзяржавы выконваць міжнародныя абавязацельствы, узятыя на сябе ў межах супрацоўніцтва з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - Анастасія Матчанка, кіраўніца праекту “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”.
20.05.2013 Жыхары Баранавічаў -- за незалежныя тэлеканалы
Зварот, падпісаны 35 жыхарамі Баранавічаў, які ўтрымлівае патрабаванне вярнуць у телесетку тэлеканал “Еўраньюс”, а таксама ўвесці беларускамоўны незалежны тэлеканал Белсат, даць магчымасць глядзець тэлеканалы суседзяў: Польшчы, Расіі і Украіны без цэнзуры, накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта.
20.05.2013 Магілёўскія журналісты зноў не паехалі ў Бялыніцкі РАУС
Незалежныя журналісты з Магілёва Яўген Глушкоў і Аліна Скрабунова 20 траўня зноў не з’явіліся для апытання “у якасці асобаў, супраць якіх распачаты адміністрацыйны працэс” у Бялыніцкі РАУС.
18.05.2013 Кастусю Смолікаву і Леаніду Аўтухову - па 3 мільёны штрафу
Суддзя Алена Протас прызнала абодвух парушальнікамі заканадаўства аб СМІ. На сябраў Партыі БНФ былі складзены пратаколы за распаўсюд бюлетэня "Магістрат", наклад якога міліцыянты "налічылі" большым за 299 асобнікаў. Але падлік праводзіўся арыгінальым метадам: не асобнікамі, а "вялікімі стосамі" ды "тоўстымі пачакамі".
17.05.2013 Незалежныя журналісты з Магілёва атрымалі паўторныя позвы ў Бялыніцкі РАУС
Незалежны журналіст з Магілёва Яўген Глушкоў 17 траўня атрымаў пад роспіс паўторную позву з Бялыніцкага РАУС. Журналістка Аліна Скрабунова адсутнічала дома, таму адпаведную позву ёй пакуль не ўручылі. У позве Яўгену Глушкову ўказана, што ён выклікаецца “ у якасці асобы, супраць якой распачаты адміністрацыйны працэс”.
17.05.2013 Мазыр: рэдактар “Жыцця Палесся” папярэджаны аб недапушчальнасці знявагі цыганоў
Намеснік старшыні Мазырскага райвыканкаму папярэдзіў галоўнага рэдактура мясцовай газеты аб недапушчальнасці знявагі цыганоў. Гомельская праваабаронца Марыя Клімовіч атрымала адказ на свой зварот у пракуратуру Мазырскага раёна, у якім выказвала заклапочанасць у сувязі з дыскрымінацыяй цыганоў.
16.05.2013 21 мая пройдзе вечарына памяці Дзмітрыя Завадскага
А сёння на сядзібе БНФ адбудзецца прагляд фільма Паўла Шарамета "Дзікае паляванне", запланавана таксама абмеркаванне планаў і мерапрыемстваў кампаніі "Мы не забудзем!".
16.05.2013 Слонім: кіраўнікоў школ прымушаюць выпісваць дзяржаўную прэсу
13 траўня ўсе кіраўнікі школ і дзіцячых садкоў Слонімскага раёна наведалі начальніка Упраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама Тарэсу Юшкевіч і паказалі падпісныя квіткі на “Настаўніцкую газету”, раённую газету “Слонімскі веснік”, “Гродзенскую праўду”, “Советскую Белоруссию” і “Знамя юности”.
16.05.2013 Уладзімір Хільмановіч: Праўда – гэта дыскрэдытацыя?
Уладзе трэба зразумець, што нельга бясконца закручваць гайкі на крышцы катла з парай, інакш выбух такога “катла” непазбежны. Уладзе трэба зразумець, што журналісты – гэта не афіцыянты (барані Бог, не хачу тут пакрыўдзіць прадстаўнікоў гэтай патрэбнай людзям прафесіі) з нататнікам і фразай “Чего изволите?”.
15.05.2013 Данія зняла фільм пра беларускі супраціў і Паўла Вінаградава — відэа
Дацкі тэлеканал TV SE зняў дакументальны фільм пра змаганне за дэмакратыю ў «апошняй дыктатуры Еўропы».










