Навіны на тэму: свабода слова

30.05.2013 Пракуратура вынесла папярэджанне журналістцы Вользе Чайчыц

Журналістка Вольга Чайчыц атрымала пісьмовае папярэджанне ад пракуратуры Смалявіцкага раёну за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».

30.05.2013 Журналістку “Народнай Волі” не акрэдытавалі на фестываль, бо баяцца вострых пытанняў да чыноўнікаў

Карэспандэнтка “Народнай Волі” Марыя Малевіч паспрабавала акрэдытавацца на прэс-канферэнцыю, прысвечаную правядзенню “Першага Сырнага фестываля пад Мінскам”.

30.05.2013 Дзяржаўныя ведамствы адпісаліся БАЖ

Мінюст, МУС, Генпракуратура і Следчы камітэт, да якіх ГА «БАЖ» звярталася з нагоды арыштаў Ярашэвіча, Барбарыча і Галко, даслалі пісьмовыя адказы.

29.05.2013 Незалежных журналістаў выклікаюць у пракуратуру

Сябры ГА “БАЖ” Вольга Чайчыц і Алесь Сіліч абавязаныя з’явіцца ў смалявіцкую раённую пракуратуру ў чацвер, 30 мая.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

28.05.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея тыдня”: кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі на трэці тэрмін пераабраны на пасадзе віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. Такім чынам удзельнікі 38-га Кангрэсу Федэрацыі засведчылі сваю салідарнасць з вязнем рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - каардынатар дзейнасці экалагічнага таварыства “Зялёная сетка” па захаванні паркаў і сквераў у гарадах Марына Дубіна.

Прэзентацыя кнігі “Хто ўзарваў менскае мэтро?” і круглы стол па праблемах асвятлення гучных працэсаў

27.05.2013 Прэзентацыя кнігі “Хто ўзарваў менскае мэтро?” і круглы стол па праблемах асвятлення гучных працэсаў

3 чэрвеня журналіст Радыё “Свабода” Алег Груздзіловіч мае намер прэзентаваць у Мінску ўласную кнігу-расследаванне “Хто ўзарваў менскае мэтро?”, напісаную па слядах судовага працэсу над расстралянымі Дзмітрыем Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым.

Рэдактара і выдаўца “Вольнага гораду” выклікаюць у суд

27.05.2013 Рэдактара і выдаўца “Вольнага гораду” выклікаюць у суд

Суд Крычаўскага раёна выклікаў рэдактара крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага і яе выдаўца Уладзіміра Кудраўцава на 5 чэрвеня ў якасці адказчыкаў па пазову “Аб абароне дзелавой рэпутацыі” з боку УКП “Чэрыкаўскае ПМК № 280”.

27.05.2013 50 гадоў з дня арышту Сяргея Ханжанкова

Беларускі дысыдэнт быў засуджаны на дзесяць гадоў савецкіх лягераў за спробу падарваць менскую вежу-радыёглушылку.

Брэст: журналісты дыскутавалі пра смяротнае пакаранне

25.05.2013 Брэст: журналісты дыскутавалі пра смяротнае пакаранне

У памяшканні незалежнай газеты “Брестский курьер” адбыўся “круглы стол” на тэму смяротнага пакарання. Акрамя кіраўніцтва рэдакцыі, ініцыятыва ў правядзенні гэтага мерапрыемства зыходзіла ад ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Віктар Парфёненка: пятая адмова ў акрэдытацыі

25.05.2013 Віктар Парфёненка: пятая адмова ў акрэдытацыі

Журналісту Беларускага Радыё Рацыя з Гародні Віктару Парфёненку ўжо пяты раз адмовілі ў акрэдытацыі. Пяты год сябра БАЖ падае паперы на афіцыйную акрэдытацыю – і пяты год атрымлівае адмову з Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца выклікалі ў пракуратуру

24.05.2013 Гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца выклікалі ў пракуратуру

24 траўня старшыню Гомельскай філіі «Беларускай асацыяцыі журналістаў» Анатоля Гатоўчыца выклікалі ў абласную пракуратуру. Старшы памочнік пракурора вобласці Дзімітрый Дэбой патлумачыў, што ў пракуратуры «ёсць звесткі, што 24 красавіка Гатоўчыц падрыхтаваў відэасюжэт на спадарожнікавы тэлеканал «Белсат» пра паводку ў Гомелі».

Часопіс "Arche. Пачатак" перарэгістравалі з пятай спробы

24.05.2013 Часопіс "Arche. Пачатак" перарэгістравалі з пятай спробы

Як паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", з дакумента вынікае, што часопіс перарэгістраваны 22 мая. Гэта была пятая па ліку спроба рэдакцыі перарэгістравацца з новым заснавальнікам.

Сланімчане збіраюць подпісы ў падтрымку "Газеты Слонімскай"

23.05.2013 Сланімчане збіраюць подпісы ў падтрымку "Газеты Слонімскай"

Сярод жыхароў Слонімшчыны пачаўся збор подпісаў пад зваротам у розныя інстанцыі з мэтай уключэння "Газеты Слонімскай" у кіёскі "Белсаюздруку", а таксама ў каталогі "Белпошты". Пісьмовы зварот сланімчане будуць высылаць заказнымі лістамі ў розныя інстанцыі.

NRM адмовілі ў акрэдытацыі "Белсату"

23.05.2013 NRM адмовілі ў акрэдытацыі "Белсату"

Журналісты планавалі здымаць канцэрт для "Агляду культурных падзей". Адказ у акрэдытацыі быў матываваны тым, што гурт можа страціць адзіную пляцоўку, дзе яны могуць ладзіць падобныя канцэрты.

Кіраўніцтва СВК “Лябядзянка” напісала калектыўную скаргу на незалежных журналістаў з Магілёва

22.05.2013 Кіраўніцтва СВК “Лябядзянка” напісала калектыўную скаргу на незалежных журналістаў з Магілёва

Нагодай для гэтага стала нібыта хлуслівая інфармацыя пра ўнутраную сітуацыю ў сяльгаса-вытворчым кааператыве, якую распаўсюдзілі журналісты. Сёння, 22 траўня, незалежную журналістку Аліну Скрэбунову апыталі з гэтай нагоды ў Кастрычніцкім РАУСе Магілёва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства