Навіны на тэму: свабода слова
12.07.2013 Магілёўцы патрабуюць выбачэнняў ад Лукашэнкі за “адарваныя галовы”
Адзінаццаць магілёўцаў выказалі незадаволенасць фактамі прапаганды гвалту, хамства і пагрозы забойства службовых асобаў па Беларускаму тэлебачанню прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Лісты з патрабаваннем прыняць меры ўздзеяння за выказванні да Аляксандра Лукашэнкі накіраваны ў Генеральную пракуратуру.
12.07.2013 На сёння прызначаны суд над віцебскай журналісткай
Віцебскую сябру ГА “БАЖ” Алену Сцяпанаву вінавацяць у парушэнні заканадаўства аб СМІ. Адміністратыўную справу завёў Кастрычніцкі РАУС Віцебска на падставе арт. 22.9 ч.2 КаАП.
10.07.2013 Агнешка Рамашэўска-Гузы: Журналісту нельга забываць пра маральныя прынцыпы
Белсат, як незалежны тэлеканал, як незалежная крыніца інфармацыі досыць часта інфармуе грамадзян пра палітычных вязьняў у Беларусі. Наколькі гэтая тэма прыярытэтная для тэлеканала і якім чынам яна падаецца – для сайту palitviazni.info адказала дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска-Гузы.
09.07.2013 Будуць судзіць незалежную журналістку Алену Сцяпанаву
Віцебскую сябру ГА “БАЖ” Алену Сцяпанаву вінавацяць у парушэнні заканадаўства аб СМІ. У міліцыі лічаць, што Алена супрацоўнічае з замежным СМІ без акрэдытацыі.
09.07.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня” - новыя крокі ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, скіраваныя на замену меры пакарання для Рыгора Юзэпчука. Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - беларускі дысідэнт і праваабаронца Міхась Кукабака.
09.07.2013 Журналіста Сержука Серабро хацелі пабіць цаглінай
5 ліпеня фотакарэспандэнт інтэрнэт-газеты "Народныя навіны Віцебска"Сяржук Серабро рыхтаваў фотарэпартаж пра наступствы моцнага ліўня, які прайшоў напярэдадні ў Віцебску. У прыватнасці, яго зацікавіла яма, якая ўтварылася ў самым цэнтры горада, насупраць гандлёвага цэнтра "Марка-сіці".
05.07.2013 Следчы камітэт праводзіць праверку па факце перашкодаў журналістам у судзе над Андрэем Гайдуковым
Следчы Кастрычніцкага раённага ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебску Васіль Пагарэльскі мае намер апытаць з нагоды інцыдэнту журналістак газеты “Наша Ніва” Аксану Рудовіч і Таццяну Гаўрыльчык.
05.07.2013 У Рэчыцы міліцыя перапісала асабістыя звесткі незалежных журналістаў
2 ліпеня ў Рэчыцы на сходзе прадпрымальнікаў рынку “Славянскі” міліцыя высвятляла, на якой падставе незалежная журналістка, сябра БАЖ Ларыса Шчыракова праводзіць відэаздымкі. Капітан міліцыі Дзмітрый Свірыдзенка запатрабаваў пасведчанне.
02.07.2013 Гродзенскі абласны суд знайшоў парушэнні ў дзеяннях суддзі па справе Belarus Press Photo
Але адмовіўся распачынаць супраць Аляксандра Давыдава дысцыплінарную вытворчасць.
02.07.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня” - прысуд Віцебскага абласнога суда Андрэю Гайдукову, які праваабаронцы лічаць палітычна матываваным. Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - маці палітвязня Ігара Аліневіча, з якой кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта адмовілася працягнуць працоўны кантракт.
28.06.2013 Барысаў: у паштовых аддзяленнях знялі інфармацыйныя плакаты незалежнай газеты
Падчас падпісной кампаніі ў паштовых аддзяленнях Барысава раптам прыбралі інфармацыйныя плакаты незалежнай газеты «Борисовские новости». Зроблена гэта было з падачы ідэолагаў райвыканкама.
26.06.2013 Акцыя ў падтрымку “Газеты Слонімскай” (фота)
26 чэрвеня сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл правялі акцыю ў падтрымку незалежнай “Газеты Слонімскай”. Яны апусцілі ў паштовыя скрынкі слонімцаў некалькі соцен улётак пад назовам “Чиновникам безразлично мнение слонимчан!».
26.06.2013 Рагачоў: міліцыя апытала актывіста з-за публікацыі на незалежным сайце
У рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча ўзялі тлумачэнні наконт публікацыі на незалежным сайце vrogacheve.ru. Міліцыянта цікавілі падрабязнасці, якія маюць дачыненне да публікацыі на незалежным сайце пра праслед рагачоўскага паэта Юрыя Арэстава.
25.06.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея тыдня” прысвечна разгляду даклада Юстаса Палецкіса аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - праваабаронца Уладзімір Целяпун.
24.06.2013 Cкарга наконт фотаальбома «Belarus Press Photo» не задаволена: выданне засталося «экстрэмісцкім»
24 чэрвеня Гродзенскі абласны суд павінен быў разгледзіць касацыйную скаргу па справе фотаальбому «Belarus Press Photo — 2011». У красавіку суд Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці прызнаў фотаальбом Belarus Press Photo 2011 экстрэмісцкім.










