Навіны на тэму: свабода слова

“Вольны горад” зноў вінавацяць у паклёпе

30.07.2013 “Вольны горад” зноў вінавацяць у паклёпе

Адміністрацыя КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” падала чарговы пазоў у суд Крычаўскага раёна, у якім зноў вінаваціць газету “Вольны горад” у дыскрэдытацыі кіраўніцтва прадпрыемства і падрыве дзелавой рэпутацыі ПМК-280. Падставай для пазова паслужыў артыкул “З абвяржэннем пачакаем”, падпісаны Ганнай Владавай.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

30.07.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Хроніка пераследу”: выпадкі адміністратыўнага пераследу ў Мінску, забарона пікету супраць расійскіх вайсковых базаў, пераслед каталіцкага ксяндза Уладзіслава Лазара ды інш. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - гісторык Ігар Кузняцоў, які з’яўляецца сябрам Працоўнай групы па распрацоўцы канцэпцыі люстрацыі ў беларускім грамадстве пры пераходзе ад аўтарытарнага рэжыму да дэмакратыі.

Незалежнага журналіста не пусцілі на сход вяскоўцаў

29.07.2013 Незалежнага журналіста не пусцілі на сход вяскоўцаў

Зміцер Лупач не змог трапіць на сход жыхароў вёскі Дзеркаўшчына, дзе 28 ліпеня абмяркоўвалася забарона гадаваць свіней у 5-кіламетровай зоне ад свінакомплексу “Маліноўшчына”. Перасцярога выклікана небяспекай распаўсюду афрыканскай чумы свіней, а якую пагрозу ўяўляў сабой журналіст – невядома.

Скаргі на Салігорскі тэлеканал накіраваны ў пракуратуру, суд і ідэалагічны аддзел

27.07.2013 Скаргі на Салігорскі тэлеканал накіраваны ў пракуратуру, суд і ідэалагічны аддзел

Цяжбу з дзяржаўнымі тэлевізіёншычкамі актывіст вядзе з-за адмовы апошніх паставіць у эфіры ў сакавіку 2013 года віншаванні з 95-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі ды адказамі на свае звароты на рускай мове.

Мінск наведваюць кіраўнікі Еўрапейскага вяшчальнага саюза

25.07.2013 Мінск наведваюць кіраўнікі Еўрапейскага вяшчальнага саюза

Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВU) прапаноўвае юрыдычную дапамогу, а таксама адсочвае змены ў еўрапейскім заканадаўстве, якое адносіцца да сферы нацыянальнага вяшчання.

24.07.2013 Журналісты “Радыё Рацыя” падалі дакументы на акрэдытацыю

Карэспандэнты зарэгістраванага ў Польшчы “Радыё Рацыя” падалі дакументы на атрыманне доўгатэрміновай акрэдытацыі ў МЗС Беларусі.

24.07.2013 ГА «БАЖ»: Пакуль у Беларусі прыцягваюць да крымінальнай адказнасці за погляды, ніхто не можа пачуваць сябе вольным!

На пасяджэнні 23 ліпеня Праўленне ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прыняло заяву з нагоды спынення крымінальнага пераследу шэрагу сябраў арганізацыі.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

23.07.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея тыдня” - рэакцыя міжнародных праваабарончых арганізацыяў на візіт раней невыязнога міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Брусель. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: жыхарка Светлагорска Валянціна Акуліч патрабуе назваць вінаватых у смерці яе сына ў ІЧУ Светлагорскага РАУС .

Барысаў: паштавікі не зацікаўленыя ў дастаўцы незалежнай газеты

19.07.2013 Барысаў: паштавікі не зацікаўленыя ў дастаўцы незалежнай газеты

Два тыдні Барысаўскі раённы вузел паштовай сувязі не дастаўляе незалежную газету «Барысаўскія навіны» шасцідзесяці двум падпісчыкам. Пасля таго, як газету ўнеслі ў падпісны каталог Мінскай вобласці, у паштовых аддзяленнях Барысава падпіску на «Барысаўскія навіны» аформілі 62 чалавекі.

Суд адмовіўся разглядаць іск Віктара Малочкі супраць Салігорскага тэлеканала

18.07.2013 Суд адмовіўся разглядаць іск Віктара Малочкі супраць Салігорскага тэлеканала

Паводле вызначэння суда, “па пытаннях, датычных сферы жыццядзейнасці насельніцтва ў галіне сувязі адказнымі за разгляд зваротаў па сутнасці з’яўляюцца аддзелы ідэалагічнай працы раённых выканаўчых камітэтаў, а выйшэйстаячым органам - галоўныя ўпраўленні (аддзелы) ідэалагічнай працы абласных выканаўчых камітэтаў”.

Старшыня Магілёўскага абласнога суда прыпыніў спагнанне штрафу з Валерыя Вусіка

18.07.2013 Старшыня Магілёўскага абласнога суда прыпыніў спагнанне штрафу з Валерыя Вусіка

Нагадаем, што 29 сакавіка 2013 года старшыня суда Бялыніцкага раёна Уладзімір Гуз пакараў Валерыя Вусік аштрафам у памеры 30 базавых велічынь за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і штрафам у памеры 20 базавых велічынь за парушэнне артыкула 17 Закона аб СМІ пры распаўсюдзе газеты “Магілёўскі Выбар”.

18.07.2013 Спагнанне штрафу з магілёўскага актывіста прыпынілі

17 ліпеня Валерый Вусік наведаў старшыню Магілёўскага аблсуда Ігара Прошку ў суправаджэнні праваабаронца Барыса Бухеля.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

16.07.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: крокі салідарнасці беларускіх праваабаронцаў у межах Міжнароднай акцыі ў падтрымку Дома правоў чалавека ў Варонежы і першыя рэакцыі на іх з боку варонежскіх уладаў. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - ініцыятар і актывіст кампаніі “За альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў Беларусі” Міхась Пашкевіч.

Выдавец газеты “Вольны горад” падаў касацыйную скаргу

15.07.2013 Выдавец газеты “Вольны горад” падаў касацыйную скаргу

Выдавец газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў 12 ліпеня накіраваў касацыйную скаргу ў Магілёўскі абласны суд на рашэнне суда Крычаўскага раёна ад 17 чэрвеня 2013 года. Нагадаем, што тады суд Крычаўскага раёна вынес рашэнне па іску “аб абароне дзелавой рэпутацыі” з боку КУП “Чэрыкаўскае ПМК № 280”.

Cуд над віцебскай журналісткай перанеслі на няпэўны тэрмін

12.07.2013 Cуд над віцебскай журналісткай перанеслі на няпэўны тэрмін

У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску 12 ліпеня мусіў адбыцца судовы працэс над незалежнай журналісткай Аленай Сцяпанавай. Міліцыянты склалі на як пратакол за парушэнне закону аб СМІ, абвінаваціўшы ў працы без акрэдытацыі. Але суддзя Іна Грабоўская адправіла пратакол назад у міліцыю, бо ён быў складзены непісьменна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства