Навіны на тэму: свабода слова

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

20.08.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Хроніка пераследу”: аб праблемах, з якімі сутыкаюцца маладыя спецыялісты, чаму ў Бабруйску затрымалі лідара АГП Анатоля Лябедзьку і калі будзе разгледжаная касацыя палітвязня Андрэя Гайдукова. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - гісторык і выкладчык з Гародні Алесь Краўцэвіч.

19.08.2013 «Свабода» «не выклікае даверу» ў гендырэктара «Белкалію»

Сёньня ў салігорскім офісе «Беларуськалія» заплянаваная прэсавая канфэрэнцыя кіраўніцтва прадпрыемства, на якую не дапусьцілі карэспандэнта «Свабоды».

19.08.2013 Дзяржынскі міліцыянт, які зьбіваў людзей, падаў у суд на «Платформу»

Як паведамляе сайт праваабарончай арганізацыі «Платформа», супрацоўнік міліцыі зь Дзяржынскага РАУС Віталь Клімашэўскі падаў заяву з патрабаваньнем завесьці крымінальную справу на аўтара артыкула пра катаваньні ў Дзяржынскім РАУС на сайце арганізацыі.

19.08.2013 За здымку дома чыноўніка блогеру пагражае адказнасьць

За відэаролік пра дом старшыні Сьветлагорскага райвыканкаму міліцыя канфіскавала ў блогера Генадзя Жулегі кампутар. Кампутар быў канфіскаваны падчас агляду кватэры актывіста, праведзенага 17 жніўня з санкцыі пракурора.

Брэст: скарга незалежнай журналісткі адхілена

14.08.2013 Брэст: скарга незалежнай журналісткі адхілена

Старшыня Брэсцкага абласнога суда Тамара Сучок не знайшла парушэнняў у ранейшых судовых рашэннях па справе Міланы Харытонавай, якая спрабавала абараніць свае гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.

Барысаў: сайт выканкамаўскай газеты апублікаваў паклёпніцкі опус пра Алеся Бяляцкага

14.08.2013 Барысаў: сайт выканкамаўскай газеты апублікаваў паклёпніцкі опус пра Алеся Бяляцкага

Сайт газеты Барысаўскага райвыканкама «Адзiнства» апублікаваў матэрыял «Беларусь: Карьера «уклониста» Беляцкого», багаты на паклёпніцкія і зневажальныя эпітэты ў адрас вядомага беларускага праваабаронцы і кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

13.08.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Хроніка пераследу”: выпадкі адміністратыўнага пераследу ў Мінску і Магілёве, стыхійная забастоўка на прадпрыемстве "Транзістар". Падзея тыдня - пераслед актывістаў нацыянал-бальшавіцкага руху ў Беларусі. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - юрыст Юрый Чавусаў распавёў пра змены ў Выбарчым кодэксе, якія чакаюцца найбліжэйшым часам.

09.08.2013 БАЖ: Рэйтынг закрытасці. Частка 1

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” распачынае цыкл матэрыялаў пра самыя закрытыя для журналістаў беларускія арганізацыі: міністэрствы, ведамствы, установы, грамадскія аб'яднанні і г.д.

08.08.2013 Гігін хоча рэгуляваць сацыяльныя сеткі

Афіцыйны прапагандыст Вадзім Гігін выказаўся за тое, каб дзяржава ўзяла пад кантроль сацыяльныя сеткі. «У Беларусі насьпела неабходнасьць увядзеньня агульных правілаў карыстаньня сацыяльнымі сеткамі»,— БелТА цытуе выказваньне галоўнага рэдактара часопіса «Беларуская думка» Вадзіма Гігіна:

Касацыйная скарга выдаўца “Вольнага горада”  будзе разгледжана 28 жніўня

07.08.2013 Касацыйная скарга выдаўца “Вольнага горада” будзе разгледжана 28 жніўня

Суд Крычаўскага раёна прызнаў распаўсюджаныя ў газеце “Вольны горад” (№ 4 ад 3 лютага 2013 года) у артыкуле “Прыгонныя” звесткі адносна КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” не адпавядаючымі рэчаіснасці і абавязаў газету “Вольны горад” апублікаваць абвяржэнне.

07.08.2013 Пракуратура праверыць карыстальнікаў незалежнага сайта pruzhany.net

Старшыня суда Пружанскага раёна Уладзімір Саўчук незадаволены негатыўнымі каментарамі інтэрнэтчыкаў.

З журналістаў “Вольнага горада” патрабуюць грошы за судовыя выдаткі

05.08.2013 З журналістаў “Вольнага горада” патрабуюць грошы за судовыя выдаткі

Рэдактар газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны кажа, што рашэнне аб выплаце якіх-небудзь грошай на карысць Чэрыкаўскай ПМК-280 можа быць прынятае толькі пасля разгляду касацыйнай скаргі выдаўца газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава ў Магілёўскім абласным судзе.

Адменена пастанова аб пакаранні штрафам Валерыя Вусіка за паклёп і распаўсюд незалежнага выдання

04.08.2013 Адменена пастанова аб пакаранні штрафам Валерыя Вусіка за паклёп і распаўсюд незалежнага выдання

Старшыня Магілёўскага абласнога суда пастанавіў адмяніць рашэнне суда Бялыніцкага раёна ад 29 сакавіка 2013 года і рашэнне Магілёўскага абласнога суда ад 25 красавіка 2013 года і накіраваць справу на новы разгляд у суд Бялыніцкага раёна да другога суддзі.

Віцебскія журналісты атрымалі лісты з пагрозамі

02.08.2013 Віцебскія журналісты атрымалі лісты з пагрозамі

Сяргей Серабро і Алена Сцяпанава ў адзін дзень атрымалі аднолькавыя лісты з загалоўкам "Ведай, куды язык можа давесці". Нехта, падпісаўшыся імем Яўген Мішакоў, крытыкуе інфармацыйную палітыку "Радыё Свабода" і "БелаПАН" і зневажае незалежных журналістаў.

4 жніўня – Міжнародны  Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

01.08.2013 4 жніўня – Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

Няўрадавыя арганізацыі розных краін свету другі год запар спрычыняюцца да правядзення Міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Ён адзначаецца 4 жніўня - у гадавіну арышту беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства