Навіны на тэму: свабода слова

Газета "Шахцёр" праігнаравала зварот Віктара Малочкі

02.09.2013 Газета "Шахцёр" праігнаравала зварот Віктара Малочкі

Салігорскі сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка яшчэ 22 ліпеня накіраваў у рэдакцыю газеты “Шахцёр” зварот, у якім прасіў змясціць на старонках газеты інфармацыю пра некаторыя актуальныя гарадскія праблемы. Аднак адказу на зварот, як і надрукаваных артыкулаў ў газеце на ўзнятыя тэмы, ён дагэтуль не дачкаўся.

У судзе Крычаўскага раёна пачаўся разгляд чарговага пазова адміністрацыі ПМК да газеты “Вольны горад”

30.08.2013 У судзе Крычаўскага раёна пачаўся разгляд чарговага пазова адміністрацыі ПМК да газеты “Вольны горад”

Падставай для пазова на гэты раз паслужыў артыкул “З абвяржэннем пачакаем”, падпісаны Ганнай Владавай, які быў змешчаны ў нумары газеты “Вольны горад” ад 29 чэрвеня.

29.08.2013 Драматург, аштрафаваны за каментары ў інтэрнэце, звольнены з тэатра

Па словах Карэліна, у Новы драматычны тэатр патэлефанавалі з Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама.

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага аблсуда адмовіла ў задавальненні скаргі выдаўца газеты “Вольны горад”

29.08.2013 Судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага аблсуда адмовіла ў задавальненні скаргі выдаўца газеты “Вольны горад”

28 жніўня судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда разгледзела прыватную скаргу выдаўца крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава на адмову суда Крычаўскага раёна ў аднаўленні тэрмінаў падачы касацыйнай скаргі ў Магілёўскі абласны суд.

Журналіста, які пісаў пра Паснова, выклікаюць у пракуратуру

28.08.2013 Журналіста, які пісаў пра Паснова, выклікаюць у пракуратуру

Позву ў Віцебскую абласную пракуратуру атрымаў незалежны журналіст Уладзімер Жыгулоў.

Праграмны дырэктар Радыё Рацыя не змог атрымаць беларускую візу

28.08.2013 Праграмны дырэктар Радыё Рацыя не змог атрымаць беларускую візу

Праграмны дырэктар Беларускага Радыё Рацыя Юры Ляшчынскі, плануючы чарговы адпачынак, хацеў паехаць у Беларусь.

Віцебскага незалежнага журналіста Уладзіміра Жыгулова выклікалі ў пракуратуру

28.08.2013 Віцебскага незалежнага журналіста Уладзіміра Жыгулова выклікалі ў пракуратуру

Позву ён атрымаў на 3-га верасня і патэлефанаваў у пракуратуру па нумары, указаным на бланку. Але яму адмовіліся тлумачыць непасрэдныя прычыны выкліку.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

27.08.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Хроніка пераследу”: за што затрымалі журналіста БелаПАН Васіля Сямашку і як змяніліся ўмовы ўтрымання Арцёма Пракапенкі. Падзея тыдня - арышт актывіста Уладзіміра Яроменка. Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" Валянціна Акуліч, год таму яе сын памёр у ізалятары часовага ўтрымання Светлагорскага РАУС.

Бялынічы: адміністрацыйная справа Валерыя Вусіка разглядаецца паўторна

26.08.2013 Бялынічы: адміністрацыйная справа Валерыя Вусіка разглядаецца паўторна

26 жніўня ў судзе Бялыніцкага раёна пачаўся паўторны разгляд адміністрацыйнай справы жыхара вёскі Лебедзянка Бялыніцкага раёна Валерыя Вусіка, які абвінавачваецца ў паклёпе на былога старшыню СВК “Лебедзянка” і незаконным распаўсюдзе незалежнай газеты “Магілёўскі Выбар”.

26.08.2013 У аператара БелаПАН Васіля Сямашкі ў міліцыі выдалілі адзняты відэаматэрыял

Відэааператара БелаПАН Васіля Сямашку адпусцілі з РУУС Кастрычніцкага раёна Мінска пасля затрымання падчас выканання службовых абавязкаў.

Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў чатырох жыхароў Брэста

26.08.2013 Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў чатырох жыхароў Брэста

Скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН накіроўвалі чатыры жыхара горада (Ірына Лаўроўская, Дзяніс Турчаняк, Валерый Фамінскі і Раман Кісляк). Нагодай для звароту стала тое, што мясцовыя ўлады забаранілі правядзення пікетаў па розных пытаннях, звязаных з усталяваннем помніка да 1000-годдзя Брэста.

Валянцін Стэфановіч. «Павел Ізотавіч і ягоны «Сливной Бачок»». Фельетон

23.08.2013 Блог Валянціна Стэфановіча: Валянцін Стэфановіч. «Павел Ізотавіч і ягоны «Сливной Бачок»». Фельетон

У чарговы раз парадавала на гэтым тыдні газета «Советская Белоруссия» публікацыяй пра «лісты ў ЦРУ» Андрэя Гайдукова. Цудоўна, Павел Ізотавіч, дальбог, бліскуча! Ваш «Сливной Бачок» як заўсёды аказаўся на патрэбнай вышыні і галоўнае – у патрэбны час. Павел Ізотавіч, самі пастараліся? Не, ну шчыра, вельмі нават ...

21.08.2013 ГА "БАЖ" заклікае дзяржструктуры адказаць за працу з журналістамі

У межах кампаніі за доступ журналістаў да інфармацыі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” накіравала афіцыйныя запыты больш чым у 40 розных дзяржаўных міністэрстваў і ведамстваў.

Затрыманага ў Магілёве журналіста Алеся Асіпцова адпусцілі (дададзена)

20.08.2013 Затрыманага ў Магілёве журналіста Алеся Асіпцова адпусцілі (дададзена)

Сёння, 20 жніўня, каля прахадной завода “Магілёўхімвалакно” быў затрыманы карэспандэнт незалежнай кампаніі навін “БелаПАН” Алесь Асіпцоў. Журналіст, знаходзіўся на прылягаючай да прадпрыемства тэрыторыі дзе праводзіў апытанне з нагоды памераў заробкаў на прадпрыемстве.

Журналіста радыё «Свабода» не пусцілі на прэс-канферэнцыю кіраўніцтва «Беларуськалія»

20.08.2013 Журналіста радыё «Свабода» не пусцілі на прэс-канферэнцыю кіраўніцтва «Беларуськалія»

19 жніўня ў салігорскім офісе «Беларуськалія» заплянаваная прэсавая канфэрэнцыя кіраўніцтва прадпрыемства, на якую не дапусьцілі карэспандэнта «Свабоды».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства