Навіны на тэму: свабода слова

Самае закрытае для журналістаў беларускае ведамства – Мінздароўя

09.09.2013 Самае закрытае для журналістаў беларускае ведамства – Мінздароўя

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” правяло апытанне сябраў арганізацыі адносна доступу да інфармацыі ў дзяржаўных ведамствах, міністэрствах, камітэтах і іншых установах.

У Віцебску хочуць правесці пікет  супраць размяшчэння расійскіх вайсковых баз

09.09.2013 У Віцебску хочуць правесці пікет супраць размяшчэння расійскіх вайсковых баз

Гэта ўжо другая спроба правесці пікет супраць размяшчэння ў Беларусі расійскіх вайсковых баз: у ліпені гэтага году сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў ужо звяртаўся ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну з падобнай заяўкай, але прапанаваную ім акцыю забаранілі.

Беларусь – самая праблемная па свабодзе СМІ сярод краін Усходняга партнёрства

06.09.2013 Беларусь – самая праблемная па свабодзе СМІ сярод краін Усходняга партнёрства

Гэта вынікае з пілотнага Індэкса свабоды медыя Усходняга партнёрства, вынікі якога былі абнародаваныя ў офісе ГА “БАЖ” 6 верасня, напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў. З вынікамі даследавання знаёмяць журналістаў старшыня ГА "БАЖ" Жанна Літвіна і намеснік старшыні Андрэй Бастунец.

Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША можа ўзламваць пратаколы абароны інфармацыі

06.09.2013 Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША можа ўзламваць пратаколы абароны інфармацыі

Паведамленьне пра гэта апублікавалі New York Times, брытанская Guardian і некамэрцыйны сайт навінаў ProPublica.

Хоцімск: пададзена паўторная заяўка на правядзенне пікету супраць замежных вайсковых баз

06.09.2013 Хоцімск: пададзена паўторная заяўка на правядзенне пікету супраць замежных вайсковых баз

Фармальнай падставай для забароны першага пікету каля мясцовага раённага Цэнтра культуры паслужыла тое, што да заяўкі на правядзенне пікетавання нібыта не было прыкладзена абавязальніцтва па правядзенні пікетавання ў вышэй указаным месцы.

Каб прымусіць журналістку маўчаць, яе зрабілі сведкай па крымінальнай справе

05.09.2013 Каб прымусіць журналістку маўчаць, яе зрабілі сведкай па крымінальнай справе

Следчы ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску Андрэй Еўлаш надаў працэсуальны статус сведкі па крымінальнай справе журналістцы TUT.BY Кацярыне Сінюк і папярэдзіў, што цяпер яна не можа разгалошваць інфармацыю.

У Бялынічах таксама забаранілі пікет супраць размяшчэння замежных вайсковых баз

05.09.2013 У Бялынічах таксама забаранілі пікет супраць размяшчэння замежных вайсковых баз

Бялыніцкі райвыканкам адмовіў мясцовым прадстаўнікам Партыі БНФ у правядзенні 8 верасня пікету супраць размяшчэння замежных вайсковых баз на тэрыторыі нашай краіны. Падставай для адмовы паслужыла тое, што менавіта 8-га верасня на мяркуемым месцы пікету адбудзецца кірамаш па продажы сельскагаспрадукцыі.

Бярозаўскія праваабаронцы будуць судзіцца з райвыканкамам

05.09.2013 Бярозаўскія праваабаронцы будуць судзіцца з райвыканкамам

Адмову ў пікеце, які заяўляўся на 4 жніўня бягучага году ў падтрымку палітзняволенага старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна”Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў, праваабаронцы лічаць неабаснаванай і неправамернай.

Пікет прафсаюзу РЭП у Віцебску – пад забаронай

05.09.2013 Пікет прафсаюзу РЭП у Віцебску – пад забаронай

Валерый Міснікаў , прававы інспектар прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці па Віцебскай вобласці, атрымаў адмову на сваю заяўку на правядзенне пікету, прысвечанага сацыяльным праблемам працоўных. Адміністрацыя Чыгуначнага раёну забараніла акцыю.

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет супраць расійскай авіябазы

04.09.2013 Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет супраць расійскай авіябазы

4 верасня стала вядома, што Баранавіцкі гарвыканкам не дазволіў пікет супраць расійскай авіябазы, які запланаваў грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус на 8 верасня – у Дзень беларускай вайсковай славы.

Журналістку TUT.BY выклікаюць у Следчы камітэт

04.09.2013 Журналістку TUT.BY выклікаюць у Следчы камітэт

Следчы ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску Андрэй Еўлаш хоча апытаць журналістку TUT.BY Кацярыну Сінюк з нагоды публікацыі інфармацыі, афіцыйна прадстаўленай міліцыяй.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

03.09.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея тыдня": выхад на свабоду палітычнага вязня, лідара моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Зміцера Дашкевіча. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - праваабаронца Валянцін Стэфановіч, для якога 15 год таму першы дзень восені стаўся і першым днём “Вясны”.

Віцебскаму незалежнаму журналісту абвешчана папярэджанне

03.09.2013 Віцебскаму незалежнаму журналісту абвешчана папярэджанне

Незалежны журналіст Уладзімір Жыгулоў атрымаў афіцыйнае папярэджанне, падпісанае намеснікам пракурора Віцебскай вобласці Георгіем Каранько. Спадара Жыгулова вінавацяць у працы без акрэдытацыі на замежны сродак масавай інфармацыі – газету "Витебский курьер", зарэгістраваную ў Смаленску.

Магілёўскі дэмакратам не дазволілі мітынг і шэсце супраць расійскай авіябазы

03.09.2013 Магілёўскі дэмакратам не дазволілі мітынг і шэсце супраць расійскай авіябазы

2 верасня стала вядома, што Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў мерапрыемства пратэсту, якое мусіла адбыцца 8 верасня - у Дзень беларускай вайсковай славы.

На медыйным фронце Салігоршчыны без пераменаў

02.09.2013 На медыйным фронце Салігоршчыны без пераменаў

Салігорскія праваабаронцы прааналізавалі сітуацыю са свабодай слова ў медыйнай прасторы Салігорскага рэгіёна за апошнія тры месяцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства