Навіны на тэму: свабода слова
19.09.2013 Крычаў: “Вольны горад” зноў у судзе
Суддзя Антаніна Качанава высвятляла абставіны таго, ці сапраўды журналісты газеты “Вольны горад” у артыкуле “З абвяржэннем пачакаем” дыскрэдытавалі кіраўніцтва прадпрыемства і падрывалі дзелавую рэпутацыю КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280”.
19.09.2013 Следчы камітэт шукае працаўнікоў «Белсату»
16 верасня маці рэдактара інтэрнэт-старонкі «Белсату» Змітра Ягорава дастала з паштовай скрыні позву са Следчага камітэту на імя сына.
19.09.2013 Андрэя Пачобута чакае суд
20 верасня заканчваецца перыяд адтэрміноўкі пакарання гродзенскага журналіста, сябра ГА “БАЖ” Андрэя Пачобута па крымінальнай справе за “паклёп на прэзідэнта”.
17.09.2013 Бялынічы: суд пастанавіў – паклёпу ў публікацыі ў “Магілёўскім Выбары” няма, а выданне распаўсюджвалася законна
16 верасня суд Бялыніцкага раёна працягнуў разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка. Па выніках разгляду справы суддзя Аксана Загорская пастанавіла спыніць справу, адхіліўшы складзеныя міліцэйскія пратаколы.
17.09.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": як афіцыйныя органы шукалі экстрэмізм у літаратуразнаўчай кнізе палітвязня Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай”. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - нядаўні палітвязень Зміцер Дашкевіч.
17.09.2013 Беларускай асацыяцыі журналістаў — 18 гадоў
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» — добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб’яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю.
13.09.2013 Праваабаронцы абмеркавалі з уладамі Галандыі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі
На працягу трохдзённага візіту Валянцін Стэфановіч (ПЦ "Вясна"), Жанна Літвіна (ГА "БАЖ"), расійскія праваабаронцы з Міжнароднага камітэта па кантролі за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Вольга Захарава і Юрый Джыбладзэ наведалі Гаагу і Амстэрдам, дзе правялі шэраг сустрэч з прадстаўнікамі МЗС і Парламента Нідэрландаў, міжнародных і галандскіх НДА.
11.09.2013 Бялынічы: рашэнне па справе Валерыя Вусіка будзе абвешчана 16 верасня
Сёння ў судзе Бялыніцкага раёна прайшло чарговае паседжанне па паўторнаму разгляду адміністрацыйнай справы жыхара вёскі Лебедзянка Бялыніцкага раёна Валерыя Вусіка, які абвінавачваецца ў паклёпе на былога старшыню СВК “Лебедзянка” і незаконным распаўсюдзе незалежнай газеты “Магілёўскі Выбар”.
10.09.2013 Суд Крычаўскага раёна спагнаў з журналістаў “Вольнага горада” грошы за судовыя выдаткі
10 верасня адбылося паседжанне суда Крычаўскага раёна, на якім быў разгледжаны чарговы пазоў з боку КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” да журналістаў незалежнай газеты “Вольны горад”.
10.09.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - былы палітвязень Аляксандр Францкевіч, які 3-га верасня выйшаў на свабоду.
10.09.2013 Чытачы бароняць “Газету Слонімскую”
9 верасня сябра Слонімскай суполкі БХД Алесь Масюк падаў у мясцовы райвыканкам заяўку на правядзення 29 верасня ў гарадскім парку пікету ў падтрымку незалежнага выдання. Каторы год жыхары Слоніма спрабуюць адстаяць сваё права свабодна афармляць на пошце падпіску на "Газету Слонімскую" і свабодна яе набываць ў кіёсках "Белсаюздруку".
09.09.2013 Бабруйскаму блогеру пагражаюць крымінальнай справай
4 верасня сп. Жалноў з сынам каля будынка мясцовага ДАІ (вул. Лынькова, 6) знялі на відэа парушэнне правіл дарожнага руху – няправільную паркоўку машын на тратуары. Па словах Жалнова, машыны належалі супрацоўнікам аддзела наркакантролю, які месціцца ў тым жа будынку.
09.09.2013 Бабруйск: Бузінаеву вярнулі асобнікі партыйнай газеты “Голас розуму”
Віктар Бузінаеў, старшыня бабруйскай суполкі АГП, расказаў, што міліцыянты вярнулі яму ўсе асобнікі партыйнай газеты “Голас розуму”. Нагадаем, 14 жніўня актывіст разам з Анатолем Лябедзькам раздаваў яе каля прахадной ААТ “Белшына”, але іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
09.09.2013 Бабруйскія ідэолагі забаранілі «апазіцыйныя» фота
«Пад «апазіцыйнымі» мясцовыя ўлады традыцыйна маюць на ўвазе ўсе фотаздымкі, публікацыі, якія, на іх думку, не ўпісваюцца ў афіцыйную ідэалагічную дактрыну, – кажа галоўны рэдактар «Бабруйского курьера» Анатоль Санаценка. – Таму «апазіцыйным» можа быць названа, напрыклад, фота бамжа, дрэнных дарог або, скажам, шыкоўнай машыны мясцовага «мэра».
09.09.2013 Баранавіцкая міліцыя груба парушыла закон аб СМІ
Баранавіцкі ГАУС адмовіўся падаць мясцовай газеце “Intex-press” статыстыку па правапарушэннях, здзейсненых у стане алкагольнага ап'янення, фактах самагонаварэння, нелегальнага продажу спіртнога і інш.










