Навіны на тэму: свабода слова
05.10.2013 Логвінава пазбаўляюць выдавецкай ліцэнзіі – за альбом «Прэс-фота-2011»
Але выдавец і журналісцкая супольнасць яшчэ пазмагаюцца.
04.10.2013 У Магілёве міліцыя перашкодзіла ў распаўсюдзе бюлетэня “Сацыял-дэмакрат”
Сёння, 4 кастрычніка, з тэрыторыі рынка аўтазапчастак, які знаходзіцца на Гомельскай шашы, быў прымусова выведзены актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Алесь Сердзюкоў, які раздаваў там партыйны бюлетэнь.
03.10.2013 Freedom House аднесла Беларусь да краін з несвабодным інтэрнэтам
У даклад Freedom House пра свабоду інтэрнэту ў 2013 годзе ўключаны 60 краін. З іх 29 блакавалі ці фільтравалі ў інтэрнэце інфармацыю палітычнага і сацыяльнага характару, адзначаюць праваабаронцы.
03.10.2013 Свабода інтэрнэту ў Беларусі: паміж ААЭ і Пакістанам
Беларусь уваходзіць у групу краінаў, у якіх карыстаньне інтэрнэтам несвабоднае.
01.10.2013 Віцебскі абласны суд не адмяніў штраф за распаўсюд улётак
Рашэнне Кастрычніцкага райсуду спрабаваў абскардзіць сябра партыі левых «Справядлівы свет» Андрэй Андрэеў. Яго аштрафавалі на 2 мільёны рублёў за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў кампаніі «Гавары праўду» -- улётак з інфармацыяй пра «Народны рэфэрэндум» і «Грамадзянскую дамову».
01.10.2013 Кнігу быхаўскага пісьменніка надрукуюць у Літве
Раман быхаўскага пісьменніка Сяргея Антонава “Стабілізатар. Мінск 2041” будзе выдадзены ў Літве на літоўскай мове. Сяргей Антонаў спрабаваў выдаць кнігу ў друкаваным выглядзе на рускай мове ў Беларусі і Расіі, аднак гэтага не атрымалася зрабіць. Выдавецтвы адмаўлялі пісьменніку ў друк на той падставе, што, на іх думку, раман залішне палітызаваны.
01.10.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": Алесь Бяляцкі атрымаў прэстыжную прэмію імя Вацлава Гавэла за сваю праваабарончую дзейнасць. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - праваабаронца Андрэй Палуда, які распавёў пра мерапрыемствы да інфармацыйнага тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
26.09.2013 Беларускі саюз журналістаў рыхтуе змены ў закон “Аб СМІ”?
Прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных беларускіх выданняў у чарговы раз абмяркоўвалі ў Мінску праблемы журналісцкай этыкі.
24.09.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": палітвязень Мікалай Аўтуховіч перайшоў да скрайніх метадаў выказвання пратэсту супраць здзекаў з боку адміністрацыі турмы. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - мінчанка Ірына Мірановіч, сястра памерлага ў мінскім СІЗА-1 Ігара Пцічкіна, якая была затрыманая ў дзень памяці брата.
23.09.2013 Пачобута вызвалілі ад пакарання
У судзе Ленінскага раёну Горадні адбыўся разгляд справы журналіста Андрэя Пачобута, які ў ліпені 2011 года быў асуджаны за «паклёп на прэзыдэнта» на 3 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады. Было прынята рашэньне вызваліць журналіста ад пакараньня.
23.09.2013 Сёння - суд над Андрэем Пачобутам
Справа журналіста будзе разглядацца ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Пачатак працэсу - у 15:30.
23.09.2013 Мясцовыя ідолагі праверылі дзейнасць Салігорскага тэлеканала
Салігорскі райвыканкам рэкамендаваў кіраўніцтву Салігорскага тэлеканала стварыць фонд беларускамоўных верашаў і выканаўцаў і ўкулючыць іх у папку віншаванняў. Да таго ж чыноўнікі прызналі, што даваць адказы не на мове завроту з’яўляецца парушэннем дзеючага заканадаўства.
22.09.2013 Гродна: у панядзелак перагляд крымінальнай справы Андрэя Пачобута
21 верасня Андрэй Пачобут атрымаў позву ў суд Ленінскага раёна Гродна, у якой пазначана “аб вызваленні ад пакарання”. Справа будзе разглядацца ў панядзелак 23 верасня у 15.30. Рашэннем гэтага суда ад 5 ліпеня 2011 года Андрэй Пачобут быў пакараны трыма гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.
20.09.2013 34mag.net запусціў спецпраект, прысвечаны людзям з інваліднасцю
Рэдакцыя часопіса 34mag.net запусціла спецпраект Limited Edition, цалкам прысвечаны людзям з інваліднасцю і тэме інваліднасці ў Беларусі. Адмысловая старонка праекту будзе абнаўляцца матэр’яламі на працягу некалькіх наступных месяцаў.
20.09.2013 Нечаканасць: «Arche» уключылі ў падпісны каталог пошты
Рэдактары “Arche” Алесь Пашкевіч і Валер Булгакаў прэзентавалі ажно тры апошнія выданні. Праз арышт рахунку “Архэ” ўсе гэтыя нумары былі выдадзеныя ў расейскім Смаленску.










