Навіны на тэму: свабода слова
17.10.2013 Брэст: незалежная журналістка скардзіцца старшыні Вярхоўнага суда
Фотакарэспандэнт Мілана Харытонава аспрэчвае раней вынесенае рашэнне суда першай інстанцыі і вызначэнне калегіі па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда ў справе абароны гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.
17.10.2013 Брэсцкая журналістка працягвае судзіцца за абразу. І бачыць у гэтым сэнс
Сябра ГА “БАЖ” з Брэста Мілана Харытонава накіравала скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суда РБ, у якой аспрэчвае раней вынесенае судамі раённага і абласнога ўзроўню рашэнне ў справе абароны гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.
16.10.2013 Бабруйск: Блогер Алег Жалноў звернецца па дапамогу да адваката
15 кастрычніка ў бабруйскім судзе прайшло другое пасяджэнне па справе Алега Жалнова. Нагадаем, супрацоўнікі ДАІ даводзяць суддзі Наталлі Чарапуха, што блогер і яго сын Аляксей аказвалі ім супраціў, прымянялі фізічную сілу. Жалновы настойваюць на тым, што наадварот самі сталі ахвярамі перавышэння паўнамоцтваў з боку супрацоўнікаў ДАІ.
16.10.2013 Юрыст: Новы прэзідэнцкі ўказ датычна вяшчання і паліграфіі выклікае шмат пытанняў
«Ажыццяўленне ліцэнзійнай дзейнасці ў мэтах, якія супярэчаць інтарэсам Рэспублікі Беларусь» будзе лічыцца грубым парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні.
15.10.2013 Крычаў: чарговы суд супраць газеты “Вольны горад”
Працаўнікі КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” -- штукатур Байгола і столяр Конеў патрабуюць ад журналістаў кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 16 мільёнаў рублёў за выкладзеныя ў артыкуле “З абвяржэннем пачакаем” звесткі. Згодна пазоўнікаў, выкладзеныя ў артыкуле звесткі пра тое, што з імі не заключаны належным чынам працоўныя дамовы, даставілі ім маральныя пакуты.
15.10.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": Прэс-канферэнцыя з удзелам маці асуджаных да смяротнай кары Любові Кавалёвай і Тамары Сялюн у Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": Таццяна Рэвяка - удзельніца міжнароднай канферэнцыі “7-я Дублінская платформа для праваабаронцаў”.
13.10.2013 Пракуратура не задаволіла скаргу салігорскага актывіста на газету "Шахцёр"
Нагадаем, напачатку верасня Віктар Малочка звярнуўся ў пракуратуру з патрабаваннем прыцягнуць да адказансці галоўнага рэдактара афіцыйнай выканкамаўскай газеты “Шахцёр” за ігнараванне матэрыялаў аб праблемах гораду і зваротаў грамадзян.
13.10.2013 Жыхар Пінска не можа знайсці ўправы на інтэрнэт-падманшчыкаў
Міністэрства інфармацыі Беларусі адмовіла пінчаніну Мікалаю Клімовічу ў разбіральніцтве па фактах распаўсюду ілжывай інфармацыі на мясцовых сайтах ад ягонага імя. Мікалай Клімовіч, які вядзе ўласны блог, спрабаваў звярнуць увагу на так званых “інтэрнэт-троляў”, якія ладзяць правакацыі і змяшчаюць у сеціве абразлівую і хлуслівую інфармацыю.
12.10.2013 Магілёў: адміністрацыйны пратакол вернуты на дапрацоўку ў міліцыю
11 кастрычніка суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Вольгі Бекушавай пачаў разгляд справы з нагоды затрымання за раздачу ўлётак актывістам дэмакратычнага руху Юрыя Новікава. Падчас суду было выяўлена, што выдадзеная актывісту копія пратакола адміністрацыйнага правапарушэння не супадае з арыгіналам.
10.10.2013 Што мы не ведаем пра смяротнае пакаранне? БАЖ запрашае журналістаў на трэнінг 12 кастрычніка!
Адной з самых закрытых для беларускага чытача па-ранейшаму з’яўляецца тэма вынясення і выканання смяротных прысудаў. Як адбываецца следства? Дзе ўтрымліваюць зняволеных? Па якіх крытэрах выносяць прысуд? Як прыводзіцца ён у выкананне і што пра гэта ўсё думаюць Рада Еўропы, АБСЕ ды праваабаронцы?
08.10.2013 Ірына Халіп і Том Стопард падзялілі прэстыжную брытанскую прэмію ПЭН/Пінтэра
Драматург сэр Том Стопард атрымаў сёлета прэмію Пінтэра ў Брытанскай бібліятэцы ў Лондане. Пра перамогу Стопарда было вядома некалькі дзён таму, але тое, што беларуская журналістка Ірыну Халіп стала суатрымальніцай пісьменніцкай узнагароды за мужнасць, абвясцілі ў панядзелак.
08.10.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Асоба. Дзяржава. Грамадства": каардынатар Нацыянальнай Гендэрнай платформы Людміла Пеціна - пра прыняцце закона аб гендэрнай роўнасці і выпадкі дыскрымінацыі, з якімі сутыкаюцца беларускія жанчыны і мужчыны. "Падзея тыдня": грандыёзны рок-канцэрт “Апошні золак” распачаў праваабарончы Тыдзень супраць смяротнага пакарання.
08.10.2013 У Алеся Тарнагурскага канфіскавалі газету "Еўрапейскі Выбар"
На мінулых выходных на цэнтральным рынку Дзяржынска быў затрыманы актывіст кампаніі “Разам для Беларусі” Алесь Тарнагурскі. Як паведамляе сайт кампаніі forbelarus.org, ён распаўсюджваў сярод мінакоў газету "Еўрапейскі Выбар".
07.10.2013 Віцебск: Сёння быў затрыманы Барыс Хамайда
Віцебскага актывіста, распаўсюдніка незалежнай прэсы завезлі ў Чыгуначны РАУС за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне. Але адпусцілі без складання пратаколу. Барыс Хамайда кажа, што як заўжды распаўсюджваў незалежную прэсу у цэнтры Віцебска, і ніякіх прыкметаў пікетавання не было.
07.10.2013 За выдавецтва «Логвінаў» заступіліся прадстаўнікі васьмі журналісцкіх арганізацый, у тым ліку МФЖ
Зварот да Міністэрства інфармацыі Беларусі з заклікам перагледзець рашэнне аб адкліканні ліцэнзіі падпісалі 20 журналістаў.










