Навіны на тэму: свабода слова
29.10.2013 Нямецкія журналісты і пісьменнікі напісалі Алегу Праляскоўскаму
ПЭН-Цэнтр Германіі, а таксама аўтары, лектары і выдаўцы, уключаючы лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі Гюнтэра Граса іЭльфрыду Джэлінэк, сёння накіравалі адкрыты ліст на адрас міністра інфармацыі Беларусі наконт пазбаўлення ліцэнзіі выдаўца Ігара Логвінава.
25.10.2013 У Магілёве КДБ распраўляецца з блогерам
Дзмітрыя Ярмоленку ўжо выгналі з Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова, а цяпер спрабуюць ціснуць на яго на працы.
24.10.2013 Бабруйск: У Алега Жалнова сканфіскавалі тэхніку (фота)
Ператрус у кватэры блогера Алега Жалнова доўжыўся сем гадзін: пачаўся ў 07.10 раніцы, а скончыўся каля 14.00 дня. Яго праводзілі бабруйскія супрацоўнікі міліцыі Сяргей Рудзько, Дзяніс Ракоўскі, Валерый Шэйко, Сяргей Сарычаў, а таксама спецыяліст па тэхніцы з Магілёва - Андрэй Нікіцін.
24.10.2013 Суд Крычаўскага раёна спыніў справу супраць газеты “Вольны горад”
24 кастрычніка суд Крычаўскага раёна спыніў разгляд чарговай справы супраць журналістаў незалежнай газеты “Вольны горад”. Адпаведнае вызначэнне вынесла суддзя Антаніна Качанава, пасля таго, як супрацоўнікі Чэрыкаўскай ПМК-280 адмовіліся ад прэтэнзіяў да журналістаў газеты “Вольны горад”.
24.10.2013 Кіраўніцтва БАЖ сустрэлася з начальнікам сталічнай міліцыі
23 кастрычніка старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна і яе намеснік Андрэй Бастунец сустрэліся з начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандрам Барсуковым.
24.10.2013 Бабруйск: У кватэры блогера Алега Жалнова ідзе ператрус
Ад 07.10 раніцы ў кватэры Алега Жалнова ідзе ператрус. Ператрус праводзяць маёры міліцыі Сяргей Рудзько, Дзмітрый Ракоўскі. Яны маюць пры сабе санкцыю ад пракурора Артура Карапецяна, а таксама ад намеснікаў начальніка бабруйскага УУС – Віталя Харлапава і Аляксандра Сяргеева.
24.10.2013 У кватэры бабруйскага блогера – міліцэйскі ператрус
Маёр ДАІ ініцыюе ўзбуджэнне супраць яго крымінальнай справы.
23.10.2013 Бабруйск: Судовае пасяджэнне перанесена
23 кастрычніка суддзя Наталля Чарапуха мусіла працягнуць разглядаць справу бабруйскага блогера Алега Жалнова, які судзіцца з супрацоўнікамі ДАІ, але пасяджэнне не адбылося. Перашкодай стаў недапрацаваны пратакол.
22.10.2013 Гомель: Кастусь Жукоўскі звярнуўся са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН
Гомельскі грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі звярнуўся 22 кастрычніка са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН. Ён лічыць, што беларускі ўрад парушыў яго права на свабоду мірных сходаў і на свабоду выказвання меркавання (артыкулы 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах).
22.10.2013 Журналісты распавядаюць пра падрабязнасці суботняга затрымання на вакзале
У суботу, 19 кастрычніка, на тэрыторыі чыгуначнага вакзала ў Мінску пры розных абставінах былі затрыманыя адразу дзесяць журналістаў. Усе яны знаходзіліся пры выкананні службовых абавязкаў і паводле заданняў рэдакцый прыйшлі на вакзал, каб сустрэць з цягніка Брэст-Масква палітыка і публіцыста Паўла Севярынца.
22.10.2013 9 гадоў з дня забойства Веранікі Чаркасавай
20 і 21 кастрычніка могілкі ў Калодзішчах, дзе пахаваная журналістка, наведалі сваякі і калегі.
22.10.2013 Суд Крычаўскага раёна задаволіў чарговы пазоў супраць газеты “Вольны горад”
Суддзя Антаніна Качанава прыйшла да высновы, што журналісты газеты “Вольны горад” у артыкуле “З абвяржэннем пачакаем” дыскрэдытавалі кіраўніцтва прадпрыемства і падрывалі дзелавую рэпутацыю КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280”.
22.10.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка пераследу”: працяг судовага разбіральніцтва брэсцкай журналісткі Міланы Харытонавай, якую ў інтэрнэце абразіў яе калега, суд над газетай "Вольны горад" з Крычава, а таксама некаторыя заканадаўчыя змены, датычныя і працы непаўнагадовых. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": юрыст і палітолаг Юры Чавусаў каментуе змены і дапаўненні ў Выбарчы кодэкс, прынятыя Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні.
21.10.2013 Ігар Пастноў: "Мы абсалютна бяспраўныя сёння"
У інтэрнэце з'явіўся чарговы відэазварот віцебскага ўрача Ігара Пастнова да землякоў. Пасля прымусовага псіхіятрычнага лячэння "урач-праўдаруб", як называюць яго журналісты, па-ранейшаму смела агучвае свае думкі пра сітуацыю, у якую трапіў. З пастаўленым яму дыягназам урач нязгодны, таму не хавае яго ад грамадскасці.
20.10.2013 Затрыманых у Мінску журналістаў вызвалілі
Раніцай у суботу, 19 кастрычніка, на платформе мінскага чыгуначнага вакзала міліцыя затрымала прэс-сакратара ГА "БАЖ" і журналіста часопіса "Абажур" Барыса Гарэцкага, журналістаў "Еўрарадыё" Алеся Пілецкага і Віталя Ругайна, фатографа Аляксандра Васюковіча, фотакарэспандэнта "Нашай Нівы" Сяргея Гудзіліна, журналістку Надзею Гацак, карэспандэнтаў БелаПАН Андрэя Корсака і Захара Шчарбакова, карэспандэнта "Радыё Свабода" Ягора Маёрчыка і іншых.










