Навіны на тэму: свабода слова

Дзяржорганы пакрываюць складальнікаў “чорных спісаў”

11.11.2013 Дзяржорганы пакрываюць складальнікаў “чорных спісаў”

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч у перапісцы з рознымі дзяржаўнымі ўстановамі так і не атрымаў адказу наконт таго, які дзяржорган унёс сайт spring96.org у спіс інтэрнэт-рэсурсаў абмежаванага доступа.

Суд «БЕЛСАТплюс» супраць «Белсат ТВ» адклалі да 9 снежня

11.11.2013 Суд «БЕЛСАТплюс» супраць «Белсат ТВ» адклалі да 9 снежня

Вярхоўны суд вырашыў перанесці разгляд справы. Пра гэта прасіў прадстаўнік тэлеканала Міхась Янчук.

08.11.2013 На «Белсат» падалі ў суд

Андрэй Белякоў сцвярджае, што тэлебачанне «Белсат» незаконна выкарыстоўвае свой таварны знак.

Бялыніцкая раёнка спадзяецца, што яе наклад вырасце дзякуючы новаму старшыні райвыканкама

07.11.2013 Бялыніцкая раёнка спадзяецца, што яе наклад вырасце дзякуючы новаму старшыні райвыканкама

Выконваючы абавязкі рэдактара бялыніцкай раённай газеты “Зара над Друцццю” Васіль Дзеравяшка выказаў спадзяванне, што наклад газеты значна вырасце дзякуючы “патэнцыялу асобы кіраўніка” Бялыніцкага раёна.

Міжнародная назіральная місія прызначыла Прадстаўніка па становішчы СМІ

06.11.2013 Міжнародная назіральная місія прызначыла Прадстаўніка па становішчы СМІ

Учора, 5 лістапада, Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі аб'явіла аб прызначэнні Прадстаўніка па становішчы СМІ і свабоды выказвання меркаванняў

«Журналісты – не экстрэмісты». ГА «БАЖ» звярнулася да друкарні “Карандаш” па тлумачэнні

05.11.2013 «Журналісты – не экстрэмісты». ГА «БАЖ» звярнулася да друкарні “Карандаш” па тлумачэнні

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” накіравала ў прыватнае прадпрыемства “ДатаПрынт” афіцыйны запыт адносна адмовы паліграфічнай фірмы надрукаваць карту Усходніх могілак на замову Радыё “Свабода”.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

05.11.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея тыдня": абмеркаванне ў ААН дакладу Міклаша Харашці з удзелам беларускіх і міжнародных праваабаронцаў. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - Павел Сапелка, эксперт у маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянаў у Беларусі.

Выдавец газеты “Вольны горад” накіраваў скаргі ў Магілёўскі абласны суд

05.11.2013 Выдавец газеты “Вольны горад” накіраваў скаргі ў Магілёўскі абласны суд

Выдавец газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў 1 лістапада накіраваў дзве скаргі на адрас Магілёўскага абласнога суда.

Бабруйск: Блогера Алега Жалнова пакаралі штрафам

02.11.2013 Бабруйск: Блогера Алега Жалнова пакаралі штрафам

Увечары 1 лістапада суддзя Наталля Чарапуха скончыла разгляд справы Алега Жалнова, і пакарала яго штрафам, памерам у 20 базавых велічынь.

Барыс Бухель: Крычаўскі раённы суд не меў права разглядаць пазоў на “Вольны горад”

01.11.2013 Барыс Бухель: Крычаўскі раённы суд не меў права разглядаць пазоў на “Вольны горад”

На думку магілёўскага праваабаронцы Барыса Бухеля, калі б начальства Чэрыкаўскага ПМК-280 хацела абараніць сваю дзелавую рэпутацыю, то яно мусіла падаваць пазовы ў гаспадарчы суд.

Бабруйск: Судовая справа блогера Жалнова яшчэ працягваецца

31.10.2013 Бабруйск: Судовая справа блогера Жалнова яшчэ працягваецца

30 кастрычніка суддзя Наталля Чарапуха працягнула разгляд справы Алега Жалнова, які судзіцца з супрацоўнікамі ДАІ. Нагадаем, позву на сённяшняе пасяджэнне блогеру прынеслі за пару гадзін да пачатку, прама на працоўнае месца.

Беларускія мытнікі вярнулі “аўстралійскае” абсталяванне і плюшавага мішку

30.10.2013 Беларускія мытнікі вярнулі “аўстралійскае” абсталяванне і плюшавага мішку

Мытня аэрапорта “Мінск-2” вярнула рэчы, якія забрала больш за год таму ў аўстралійскага тэлежурналіста Амаса Робертса.

У Магілёве аштрафаваны лідар магілёўскіх дэмакратаў Юрый Новікаў

30.10.2013 У Магілёве аштрафаваны лідар магілёўскіх дэмакратаў Юрый Новікаў

29 кастрычніка суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе судзі Алены Волкавай аштрафаваў старшыню Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл Юрыя Новікава на 5 850 000 рублёў (45 базавых велічынь) за распаўсюд улётак і збор подпісаў супраць расейскай авіябазы.

29.10.2013 Чарговае затрыманне журналістаў ў Мінску

Побач са станцыяй метро Першамайская ў Мінску затрыманыя незалежныя журналісты Аляксандр Баразенка і Марыя Арцыбашава.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

29.10.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея тыдня" прысвечана ІІІ Беларускаму праваабарончаму форуму, што адбыўся ў Вільні. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": праваабаронца Валянцін Стэфановіч каментуе змены ў выбарчым заканадаўстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства