Навіны на тэму: свабода слова
26.11.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": два гады з моманту вынясення палітычнага прысуду кіраўніку ПЦ "Вясна", віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесю Бяляцкаму. “Навіны палітвязняў”: амаль месяц няма лістоў і званкоў з івацэвіцкай калоніі ад Эдуарда Лобава; неабгрунтаванае абмежаванне права на перапіску Мікалая Статкевіча абскарджваецца.
22.11.2013 Следчы камітэт Беларусі праводзіць праверку па факце затрымання журналістаў
Праверка тычыцца падзеяў 19 кастрычніка 2013 года, калі на чыгуначным вакзале ў Мінску былі затрыманыя адразу 10 прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.
21.11.2013 Бастунец: У рэгістрацыі інтэрнэт-СМІ больш мінусаў, чым плюсаў
Намеснік міністра інфармацыі Дзмітрый Шадко заявіў пра распрацоўку зменаў у Закон аб СМІ, якія “з мэтай арганізацыі ў Інтэрнэце эфектыўнага процідзеяння негатыўным сацыяльным з'явам” могуць забявязаць інтэрнэт-выданні зарэгістравацца ў якасці сродкаў масавай інфармацыі.
19.11.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": пра міліцэйскія і судовыя хібы ў справе лідэра “Платформы” Андрэя Бандарэнкі. “Навіны палітвязняў”: праваабаронцы патрабуюць адмяніць прысуд актывісту Уладзіміру Яроменку, а Мікалай Аўтуховіч дамогся з'яўлення агародніны ў турэмнай краме.
18.11.2013 Суд Логвінава супраць Міністэрства інфармацыі (анлайн)
Сёння ў Вышэйшым гаспадарчым судзе пачаліся слуханні па заяве да Міністэрства інфармацыі Беларусі з просьбай адмяніць загад аб пазбаўленні ліцэнзіі выдавецтва “Логвінаў”.
17.11.2013 Прызначаны разгляд касацыйнай скаргі па справе “Вольнага гораду”
Судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда разгледзіць касацыйную скаргу выдаўца газеты “Вольны горад” 4 снежня. Адпаведнае паведамленне атрымаў выдавец газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў 16 лістапада з суда Крычаўскага раёна.
17.11.2013 Мінаблвыканкам парушэння правоў беларускамоўных на Салігорскім тэлеканале не ўбачыў
Для беларускамоўнага асяродку Салігоршчыны ў эфіры СТК нават выходзіць адпаведны беларускамоўны праект “Людзі нашай старонкі”, у якім распавядаецца пра светлае мінулае і не менш светлае будучае беларускай вёскі. Патрабаванне выкарыстоўвання беларускай мовы ў навінавых ды іншых папулярных праграмах чыноўнікамі было наўпрост праігнаравана.
15.11.2013 Еўрарадыё працягнулі акрэдытацыю ў Беларусі
Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Яна змешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.
15.11.2013 Праваабаронцы адзначаюць некрытычныя змены ў салігорскай медыяпрасторы
Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэту працягваюць адсочваць сітуацыю са свабодай слова ў рэгіёне. Праваабаронцы адзначаюць захаванне статусу-кво у гэтай сферы цягам апошніх месяцаў з невялікім крэнам у бок паляпшэння сітуацыі.
14.11.2013 Суд Логвінава супраць Мінінфармацыі прызначаны на 18 лістапада
Слуханні па заяве да Міністэрства інфармацыі Беларусі з просьбай адмяніць загад аб пазбаўленні ліцэнзіі выдавецтва “Логвінаў” прызначаныя на 18 лістапада ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі.
14.11.2013 Еўрадэпутаты выказалі падтрымку незалежным беларускім СМІ
Польскія дэпутаты ў Еўрапейскім парламенце выступілі з ініцыятывай вылучыць еўрапейскія сродкі на падтрымку незалежных СМІ, якія вяшчаюць з Польшчы на Беларусь.
13.11.2013 Камітэт ААН прызнаў, што правы гомельскіх апазіцыянераў былі парушаны
13 лістапада актывісты Руху «За свабоду!» і АГП Аляксандр Процка і Андрэй Толчын атрымалі паведамленне з Камітэту па правах чалавека ААН наконт скаргі на парушэнне правоў. Міжнародная структура прызнала, што беларускія ўлады парушылі права грамадзян на свабоду выказвання меркавання.
13.11.2013 На салігорскую “раёнку” будуць скардзіцца ў Генпракуратуру
Пракуратура Мінскай вобласці не задаволіла скаргу мясцовага грамадскага актывіста Віктара Малочкі на радэкцыю газеты “Шахцёр”, афіцынага выканкамаўскага выдання Салігоршчыны. Актывіст на гэтым спыняцца не збіраецца і плануе бліжэйшым часам накіраваць скаргу ў Генеральную пракуратуру.
12.11.2013 Беларусь адстае ў рэйтынгу свабоды СМІ
Беларусь займае апошняе месца паводле свабоды СМІ сярод краін Усходняга партнёрства. Пра гэта сведчыць квартальны Індэкс свабоды слова, прэзентаваны ў Менску. Цяпер безумоўнымі лідарамі рэйтынгу з’яўляюцца Малдова і Грузія.
12.11.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": кнігу Бяляцкага "Асвечаныя Беларушчынай" адправілі на паўторную мытную экспертызу. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - Аляксандр Тамковіч, які распавядае пра сваю новую кнігу "Найноўшая гісторыя ў асобах".










