Навіны на тэму: свабода слова
16.12.2013 У Гародні дзяржаўны тэлеканал здзейсніў правакацыю супраць сябра БАЖ (відэа)
У выпуску навінаў быў паказаны, а пасля некалькі разоў паўтораны крымінальны сюжэт карэспандэнткі Галіны Давыдзік і відэааператара Сяргея Печарыцы. У ім расказвалася пра тое, што міліцыяй затрыманы падазраваны ў злачынстве – згвалтаванні 25-гадовай дзяўчыны, жыхаркі абласнога цэнтра.
16.12.2013 Рада ПЦ “Вясна” чарговы раз заяўляе пра законнасць дзейнасці арганізацыі ў Беларусі
10 снежня 2013 года Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь на адрас намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча быў дасланы адказ на ягоны запыт аб уключэнні сайту Праваабарончага цэнтру “Вясна” www.spring96.org у спіс абмежаванага доступу.
16.12.2013 Журналістаў затрымлівалі на вакзале, “каб не дапусціць масавых беспарадкаў”
Следчы камітэт Беларусі скончыў праверку па факце затрымання незалежных журналістаў на чыгуначным вакзале ў Мінску 19 кастрычніка 2013 года.
16.12.2013 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу незалежнай журналісткі з Брэста
Мілана Харытонава спрабавала аспрэчыць рашэнне суда Маскоўскага раёна г.Брэста, які адхіў яе пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. У якасці адказчыка па гэтай справе праходзіў карэспандэнт дзяржаўнага выдання “Брестский вестник” Уладзімір Міневіч.
16.12.2013 Генеральная пракуратура патлумачыла праваабаронцу, чаму сайт spring96.org патрапіў у спіс абмежаванага доступу
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч атрымаў адказ на свой зварот у Генеральную пракуратуру Беларусі, які тычыўся унясення сайта www.spring96.org ў спіс абмежаванага доступу для інтэрнэт-карыстальнікаў.
10.12.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка пераследу”: Мінскі гей-прайд, падрыхтоўка да мясцовых выбараў, змена меры ўтрымання для ксяндза Уладзіслава Лазара. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі – грамадская актывістка са Слуцку Зінаіда Цімошык. “Навіны палітвязняў”: Васіль Парфянкоў, Мікалай Дзядок, Эдуард Лобаў і Мікалай Статкевіч.
04.12.2013 Магілёўскі абласны суд спыніў справу супраць газеты “Вольны горад”
Судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда ў выніку разгляду скаргі прыняла рашэнне адмяніць цалкам рашэнне суда Крычаўскага раёна (суддзі Антаніны Качанавай) з прычыны непадсуднасці і спыніць вытворчасць па справе.
03.12.2013 Гарадзенскі журналіст Алесь Дзянісаў папярэджаны пракуратурай
Гарадзенскі незалежны журналіст Алесь Дзянісаў быў сёння, 3 снежня, афіцыйна папярэджаны абласной Гарадзенскай пракуратурай за працу на сродак масавай інфармацыі, які не мае афіцыйнай акрэдытацыі. Алесь Дзянісаў быў выкліканы ў пракуратуру з нагоды таго, што ён рабіў відэаздымкі ў Свіслачы і Якушоўцы 27 кастрычніка.
03.12.2013 На галоўнага ідэолага Беларусі ўсклалі каардынацыю працы тэлевізійных і інтэрнэт-СМІ
На памочніка прэзідэнта — начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення (на гэты час Усевалада Янчэўскага) ўскладзены некаторыя функцыі ў сферы інфарматызацыі, у тым ліку каардынацыя СМІ, якія распаўсюджваюцца праз тэлевяшчанне і інтэрнэт.
03.12.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка пераследу” - гучныя судовыя справы і заканадаўчыя змены ў Кодэкс аб адукацыі, "Падзея тыдня" - акцыя “Гарады за жыццё - гарады супраць смяротнага пакарання”, госць рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” - дысідэнт і правааабронца Міхась Кукабака.
02.12.2013 Заява ГА «БАЖ» з нагоды падзеяў ва Украіне
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказвае салідарнасць і падтрымку калегам, якія сёння імкнуцца як мага больш поўна асвятляць падзеі ва Украіне. Мы абураныя гвалтоўнымі дзеяннямі ў дачыненні да калег, якія сумленна выконваюць свой прафесійны абавязак.
02.12.2013 Хто ўнёс сайт “Вясны” ў “чорны спіс”, так і засталося таямніцай
Звароты ў дзяржаўныя органы, якія фарміруюць спіс забароненых сайтаў і ажыццяўляюць кантроль, не далі плёну. Мінсувязі, у прыватнасці, паведаміла, што не валодае такой інфармацыяй, паколькі сайт spring96.org незарэгістраваны у нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт.
30.11.2013 Бабруйск: Лёс сканфіскаванай у блогера тэхнікі дасюль невядомы
З таго часу, як у кватэры блогера Алега Жалнова прайшоў ператрус, прайшло больш за месяц. Нагадаем, падставай для канфіскацыі тэхнікі стала заява супрацоўніка ДАІ Яўгена Сераштанава, які прасіў распачаць супраць блогера крымінальную справу за абразу яго гонару і годнасці.
26.11.2013 Ці можа грамадства пакласці канец практыцы затрымання журналістаў праваахоўнікамі?
Амаль 50 беларускіх журналістаў сёлета пры выкананні службовых абавязкаў падпадалі пад міліцэйскія затрыманні. Кагосьці хапалі падчас масавых акцый, кагосьці затрымлівалі пры зборы інфармацыі, іншых прасілі прайсці для праверкі дакументаў у аддзяленне. Чатыры такія выпадкі скончыліся для журналістаў адміністратыўнымі арыштамі.
26.11.2013 Затрыманне журналістаў у Глыбокім. Перапісалі пашпартныя дадзеныя і адпусцілі
Каля 12-й гадзіны 26 лістапада на ўездзе ў Глыбокае (Віцебская вобл.) затрымалі незалежных журналістаў Вячаслава Пяшко і Насту Рэзнікаву.










