Навіны на тэму: свабода слова
14.01.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": скарга на дзеянні мытнікаў, якія забаранілі кнігу Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай”, накіравана ў суд. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: каардынатарка кампаніі "Зробім лепш!" Анастасія Александровіч - пра поспехі трэцяга сектару ў Беларусі.
09.01.2014 Рашэнне суда Крычаўскага раёна па справе газеты “Вольны горад” адмененае
Адпаведнае рашэнне прэзідыюмам Магілёўскага абласнога суда было прынятае яшчэ 27 снежня 2013 года, аднак копію пастановы прэзідыўма журналісты “Вольнага горада” атрымалі праз пошту толькі ўчора.
09.01.2014 Выдаўца незалежнага выдання не пусцілі на пасяджэнне адміністрацыйнай камісіі
Сяргею Аржанцаву, выдаўцу грамадска-палітычнага бюлетэня “Клімавіцкая Інфа-Панарама”, які з’яўляецца сябрам ГА “БАЖ”, адмовілі ў праве прысутнічаць на пасяджэнні адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама.
08.01.2014 Дзейнасць адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама з’яўляецца сакрэтнай?
Выдаўцу незалежнага інфармацыйнага бюлютэня “Клімавіцкая інфа-панарама” Сяргею Аржанцаву 8 студзеня адмовілі ў праве прысутнічаць на пасяджэнні адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама.
07.01.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": 37 гадоў з часу знакавай падзеі - заснавання дысідэнцкага і праваабарончага руху “Хартыя 77”. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: праваабаронца Наста Лойка падводзіць вынікі працы моладзі ў абарону правоў чалавека за 2013 год.
31.12.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка пераследу”: пераслед актывістаў у Мінску і Слуцку, умовы ўтрымання зняволеных у Беларусі, змаганне прадпрымальнікаў з сертыфікацыяй тавару ў сувязі з далучэннем Беларусі да Мытнага саюзу. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госця рубрыкі - старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская.
27.12.2013 «Талерантная журналістыка» ад сеткі міратворчых арганізацый
Навагодні падарунак журналістам падрыхтавала Усходне-Еўрапейская Сетка грамадскіх міратворчых арганізацый – брашуру «Талерантная журналістыка», якая запрашае чытачоў разам з аўтарамі паразважаць пра прынцыпы сацыяльна адказнай журналістыкі.
24.12.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка пераследу”: смяротнае пакаранне, адміністратыўны пераслед удзельнікаў акцыі "Стоп-падатак". "Падзея тыдня" - пачатак кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" па маніторынгу мясцовых выбараў. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госця рубрыкі – жонка палітвязня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч.
24.12.2013 Старшыня Магілёўскага абласнога суда вынес пратэст па справе “Вольнага горада”
Старшыня Магілёўскага абласнога суда Ігар Прашко накіраваў пратэст у прэзідыўм Магілёўскага абласнога суда на рашэнне суда Крычаўскага раёна ад 17 чэрвеня 2013 года. Ігар Прашко просіць рашэнне суда адмяніць, вытворчасць па справе спыніць.
20.12.2013 Вярхоўны суд вырашыць, якім чынам інфармаваць журналістаў пра вынясенне і выкананне смяротных прысудаў
Пра гэта заявіў намеснік старшыні ВС Валер Калінковіч на сустрэчы з журналістамі.
19.12.2013 Журналістку не ўзялі на працу праз званок з КДБ?
Кіраўніцтва ж будучага парталу “Вся Беларусь” сцвярджае, што Алена Барэль проста не прайшла выпрабавальны тэрмін з-за сваіх палітычных поглядаў.
18.12.2013 "Газету Слонімскую" хочуць высяліць з памяшкання
Прадпрыемства “Партнёр-Слонім” (ТАА), якому належыць арандаванае рэдакцыяй памяшканне, прымушае газету вызваліць яго да 1 студзеня 2014 года.
17.12.2013 Гродна: чарговае папярэджанне пракуратуры сябру БАЖ
17 снежня ў гарадзенскую пракуратуру быў выкліканы сябра “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Андрэй Мялешка. Гутарку з журналістам вёў намеснік начальніка аддзелу пракуратуры Гарадзенскай вобласці Валеры Павядайка. Размова датычыла рэпартажу на сайце Беларускага Радыё Рацыя.
17.12.2013 Снежань на Салігоршчыне традыцыйна адзначаецца прымусовай падпіскай
Інфармацыю аб выкарыстанні адміністратыўнага рэсурсу прадстаўінкі БХК атрымліваюць з прадпрыемстваў і арганізацый гораду -- структурных падраздзяленняў ААТ “Беларуськалій”, адкуацыйных устаноў рэгіёна, сістэмы ААТ “Будтрэст №3”, ААТ “Салігорскі ДСК” ды іншых.
17.12.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: жыхарка Менска Людміла Кучура звярнулася да праваабаронцаў па дапамогу, каб дамагчыся адказнасці для персаналу калоніі, які падвяргаў яе мужа катаванням хлоркай. "Навіны палітвязняў" - Зараз у беларускіх турмах ды калоніях знаходзіцца 11 палітычных зняволеных, уключаючы нядаўна асуджаных Васіля Парфянкова і Уладзю Яроменку.










