Навіны на тэму: свабода слова

Кнігу Валера Карбалевіча мытнікі прапанавалі забраць, але з экспертызай знаёміць адмаўляюцца

02.02.2014 Кнігу Валера Карбалевіча мытнікі прапанавалі забраць, але з экспертызай знаёміць адмаўляюцца

Ашмянскія мытнікі паабяцалі вярнуць кнігу Валера Карбалевіча “Аляксандр Лукашэнка - палітычны партрэт” салігорцу Аляксандру Малочку. Патрабаванне салігорца азнаёміць яго з заключэннем эксперта кіраўніцтва мытні наўпрост праігнаравала, а за кнігай прапанавалі прыехаць самому ў Ашмяны.

Гомельскі сайт «Цвярозы погляд» узламалі невядомыя і размясцілі кантэнт гей-тэматыкі

31.01.2014 Гомельскі сайт «Цвярозы погляд» узламалі невядомыя і размясцілі кантэнт гей-тэматыкі

28 студзеня быў узламаны гомельскі незалежны сайт «Цвярозы погляд» (http://spasemstranu.com/), які працуе ў рамках кампаніі «Хопіць піць - трэба жыць». Магчыма, невыпадкова гэта адбылося падчас пахавання ў Гомелі Міхаіла Жызнеўскага - на той час адміністратары сайту як раз былі занятыя на пахаванні.

Выдавец газеты “Клімавіцкая інфа-панарама” скардзіцца з нагоды нядопуску на адміністрацыйны працэс

28.01.2014 Выдавец газеты “Клімавіцкая інфа-панарама” скардзіцца з нагоды нядопуску на адміністрацыйны працэс

Выдавец маланакладнай газеты “Клімавіцкая інфа-панарама” Сяргей Аржанцаў 27 студзеня накіраваў скаргу на дзеянні службовай асобы адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама ў Магілёўскі аблвыканкам.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

28.01.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея тыдня": грамадзянская супольнасць Беларусі заклікалі ўсе бакі, задзейнічаныя ў развіцці палітычнага крызісу ва Украіне, кансалідавацца і ўзяць на сябе міратворчую місію. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: мінчанка Людміла Кучура распавядае пра досвед групы грамадзянаў, якія пацярпелі ад беззаконня і аб’ядналіся дзеля аднаўлення справядлівасці.

«Белсат» перамог у судзе

27.01.2014 «Белсат» перамог у судзе

Вярхоўны суд не задаволіў патрабаванняў спадара Белякова, уласніка фірмы «БЕЛСАТплюс». Бізнесоўца дамагаўся забароны на выкарыстанне таварнага знаку «Белсат ТВ» («Belsat TV») нашым тэлеканалам.

Вынікі мытнай экспертызы канфіскаванай у салігорца кнігі пра Лукашэнку дагэтуль невядомыя

27.01.2014 Вынікі мытнай экспертызы канфіскаванай у салігорца кнігі пра Лукашэнку дагэтуль невядомыя

Салігорац Аляксандр Малочка ўжо чатыры месяцы чакае вынікаў мытнай экспертызы кнігі за аўтарствам Валера Карбалевіча “Аляксандр Лукашэнка - палітычны партрэт”, канфіскаванай у яго 14 верасня 2013 года на памежным пункце “Каменны Лог”.

27.01.2014 Здымачную групу "Белсату" збілі і ўтрымліваюць ў Чаркасах

Здымачную групу "Белсату" - журналістаў Юрася Высоцкага і Сяргея Марчыка "Беркут" збіў у Чаркасах (абласны цэнтр, Цэнтральна Украіна). У журналістаў забралі тэхніку і дакументы.

Суд над «Белсатам» завершыўся. Рашэнне агучаць у панядзелак.

24.01.2014 Суд над «Белсатам» завершыўся. Рашэнне агучаць у панядзелак.

Працэс у справе таварнага знаку «Белсат» скончыўся. Прысуд абвесцяць 27 студзеня, а 10:30 у Вярхоўным судзе – на Валадарскага 8.

Камітэт па абароне журналістаў: Нападзенне на журналістаў пад час пратэстаў ва Украіне

23.01.2014 Камітэт па абароне журналістаў: Нападзенне на журналістаў пад час пратэстаў ва Украіне

Тысячы грамадзян Украіны сабраліся на цэнтральнай плошчы Кіева ў знак пратэсту супраць драконаўскіх законапраектаў, якія, разам з іншымі захадамі, забараняюць публічныя пратэсты, уводзяць крымінальную адказнасць за паклёп і абмяжоўваюць свабоду слова ў Інтэрнэце.

Прызначаная дата разгляду скаргі на рашэнне пра рээкспарт або знішчэнне кнігі Алеся Бяляцкага

22.01.2014 Прызначаная дата разгляду скаргі на рашэнне пра рээкспарт або знішчэнне кнігі Алеся Бяляцкага

Папярэдняе судовае паседжанне па скарзе праваабаронцы Тацяны Равякі на дзеянні службовых асоб Ашмянскай мытні прызначана на 29 студзеня ў судзе Ашмянскага раёна. Пачатак у 14-30.

Заява БАЖ  у звязку з падзеямі ва Украіне

22.01.2014 Заява БАЖ у звязку з падзеямі ва Украіне

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” абураная гвалтам, які ў апошні час мэтанакіравана чыніцца ў адносінах да журналістаў, што асвятляюць падзеі ў Кіеве.

Эксперт: «Пакуль палітыкі будуць рэгуляваць правасуддзе, усе пласты насельніцтва будуць у небяспечным стане»

21.01.2014 Эксперт: «Пакуль палітыкі будуць рэгуляваць правасуддзе, усе пласты насельніцтва будуць у небяспечным стане»

Журналіст і старшыня праваабарончай арганізацыі «Феміда» Джульета Амірханян распавядае аб сітуацыі з правамі чалавека ў Арменіі. Многія праблемы сугучныя з беларускімі.

Трансьляцыі «Белсату» нічога не пагражае

21.01.2014 Трансьляцыі «Белсату» нічога не пагражае

Андрэй Белякоў у судзе адмовіўся ад свайго патрабаваньня спыніць трансляцыю тэлеканала «Белсат» спадарожнікам Astra — пра вынікі чарговага паседжаньня ў справе «БЕЛСАТплюс» супраць «Белсат ТВ» паведаміў Міхась Янчук, прадстаўнік «Белсату» ў Беларусі.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

21.01.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея тыдня": У Беларусі ўшанавалі памяць Вацлава Гавела, які да апошніх дзён жыцця рабіў справу на карысць дэмакратыі ў нашай краіне. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: даследчыцы з Украіны Леся Пагуліч і Галіна Ярманова распавядаюць пра дыскрымінацыю на заканадаўчым узроўні ЛГБТ-супольнасці.

Віцебскі аблвыканкам зацікавіўся сябрамі БАЖ

17.01.2014 Віцебскі аблвыканкам зацікавіўся сябрамі БАЖ

Аддзел ідэалогіі праінфармаваў рэдакцыі мясцовых газет, хто з супрацоўнікаў з'яўляецца "бажаўцам", а хто толькі збіраецца ўступіць у "непажаданую" арганізацыю. Асобных журналістаў выклікалі ў аблвыканкам для тлумачэнняў наконт сяброўства ў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства