Навіны на тэму: свабода слова

Аршанскім прадпрымальнікам раяць не супрацоўнічаць з незалежным сайтам

18.02.2014 Аршанскім прадпрымальнікам раяць не супрацоўнічаць з незалежным сайтам

"Ды мяне звярнуўся чалавек і сказаў, што адмаўляецца ад рэкламы на сайце. Гэта было дзіўна, бо наша супрацоўніцтва доўжылася не адзін месяц. І чалавек патлумачыў, што яго папярэдзілі з КДБ, маўляў, сайт "не зусім той", і каб не было непрыемнасцяў, трэба прыбраць адтуль рэкламу".

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

18.02.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея тыдня": Ашмянскі раённы суд падтрымаў забарону мытні на кнігу Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай”. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: юрыст Павел Сапелка пра спецыфіку аспрэчвання некаторых нормаў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства праз Канстытуцыйны суд.

Заўтра - суд па скарзе на ўнясенне сайта spring96.org у спіс абмежаванага доступу

17.02.2014 Заўтра - суд па скарзе на ўнясенне сайта spring96.org у спіс абмежаванага доступу

Скарга намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” на рашэнне Генпракуратуры аб унясенні сайта spring96.org у спіс абмежаванага доступу для інтэрнэт-карыстальнікаў будзе разгледжаная ў судзе Цэнтральнага раёна Менска 18 лютага. Пачатак судовага паседжання – у 11-30.

”Вольны горад” хоча вярнуць грошы, спагнаныя паводле рашэння суда

14.02.2014 ”Вольны горад” хоча вярнуць грошы, спагнаныя паводле рашэння суда

Уладзімір Кудраўцаў, выдавец незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад”, 12 лютага накіраваў у суд Крычаўскага раёна заяву аб пераглядзе рашэння суда Крычаўскага раёна ад 10 верасня 2013 года па наноў адкрытых акалічнасцях.

 На мяжы зноў затрымалі друкаваную літаратуру

14.02.2014 На мяжы зноў затрымалі друкаваную літаратуру

Гадавую справаздачу прыватнай культурна-асветніцкай установы “Платформа інавэйшн” адпраўляюць на экспертызу на прадмет наяўнасці экстрэмісцкіх і паклёпніцкіх матэрыялаў.

Фільм «Урок беларускай мовы» і запіс канцэрту «Салідарныя з Беларуссю» ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў

12.02.2014 Фільм «Урок беларускай мовы» і запіс канцэрту «Салідарныя з Беларуссю» ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў

Сёння газета «Рэспубліка» надрукавала афіцыйны спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

12.02.2014 Індэкс свабоды прэсы: Беларусь на 157-м месцы

Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» апублікавала індэкс свабоды прэсы ў сьвеце.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

11.02.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: даклад "Індэкса цэнзуры" пра сітуацыю са свабодай прэсы ў Беларусі. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госця рубрыкі – Лідзія Аўтуховіч, маці палітвязня, ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча.

Бабруйск: Супраць блогера Алега Жалнова ўзбудзілі крымінальную справу

10.02.2014 Бабруйск: Супраць блогера Алега Жалнова ўзбудзілі крымінальную справу

Пракуратура Бабруйска распачала крымінальную справу па факце "публічнай абразы прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў", па артыкуле 369 КК РБ, - паведамляе прэс-група УУС бабруйскага гарвыканкама.

Журналіста выклікалі ў пракуратуру

07.02.2014 Журналіста выклікалі ў пракуратуру

Незалежны журналіст з гораду Бярозаўка Юры Дзяшук атрымаў позву з Лідскай раённай пракуратуры – з’явіцца 10 лютага да памочніка пракурора М.Н. Зіноўевай. З якой прычыны выклікаюць Ю. Дзешука ў раённую пракуратуру, ён не ведае.

Бастунец: Падчас выбараў націск на незалежныя СМІ ўзрастае

07.02.2014 Бастунец: Падчас выбараў націск на незалежныя СМІ ўзрастае

Беларусь застаецца краінай з адным з найбольш рэпрэсіўных медыяландшафтаў у Еўропе, гаворыцца ў новым дакладзе праваабарончай арганізацыі «Індэкс цэнзуры» аб свабодзе СМІ ў Беларусі, які 6 лютага быў прэзентаваны ў Мінску.

Аналітычны даклад  “За рэформы медыя ў Беларусі” прэзентаваны ў Менску

06.02.2014 Аналітычны даклад “За рэформы медыя ў Беларусі” прэзентаваны ў Менску

8 лютага спаўняецца пяць гадоў з моманту ўступлення ў сілу новага Закона “Аб сродках масавай інфармацыі”. Сёння з гэтай нагоды адбылася прэзентацыя аналітычнага дакладу “За рэформы медыя ў Беларусі”, падрыхтаванага супольнымі намаганнямі міжнароднай арганізацыі “Індэкс цэнзуры” (Index on Сensorship) ды Беларускай асацыяцый журналістаў.

У Мёрах затрымлівалі незалежных журналістаў

05.02.2014 У Мёрах затрымлівалі незалежных журналістаў

Сяржук Кручкоў, Наста Рэзнікава і аператар Аляксандар Пацееў прыехалі на Віцебшчыну здымаць нарыс пра жыццё Мёрскага раёну. А трапілі "на вайну": іх затрымалі за тое, што яны нібыта здымалі "казарму" – памяшканне, дзе рассялілі ўдзельнікаў вайсковых вучэнняў.

Бабруйск: Затрыманы блогер Алег Жалноў

04.02.2014 Бабруйск: Затрыманы блогер Алег Жалноў

Алег Жалноў, вядомы бабруйскі блогер, быў затрыманы ў УУС з-за "спробы дыстанцыйнага падрыву" гэтага будынка. Яго тэлефон дасюль недасягальны, але, як стала вядома ад знаёмых блогера, прычынай падазрэнняў стала бірулька з гукавым сігналам, якая зазвінела ў кішэні Жалнова.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

04.02.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея тыдня": “Праваабаронцы за свабодны выбары” дабіваюцца ад ЦВК змянення парадку доступу назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: актывіст Ілля Дабратвор распавядае пра акцыі салідарнасці з Еўрамайданам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства