Навіны на тэму: свабода слова

Бабруйск: Ад імя журналісткі рассылаюцца лісты з абразамі

04.03.2014 Бабруйск: Ад імя журналісткі рассылаюцца лісты з абразамі

Марына Малчанава, бабруйская журналістка, якая супрацоўнічае з незалежнымі выданнямі, даведалася, што ад яе імя рассылаюцца электронныя лісты з абразамі. Журналістка адразу размясціла гэты адрас у сацыяльных сетках, і патлумачыла, што аўтар паведамленняў не яна.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

04.03.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея тыдня": беларускія праваабаронцы выступілі з патрабаваннямі да прэзідэнта Расіі Пуціна ў сувязі з падзеямі ва Украіне. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі - дырэктар цэнтра "Адкрытыя дзверы" Алена Ціханава.

Расейскія памежнікі 6 гадзін надглядалі і апытвалі беларускага журналіста

04.03.2014 Расейскія памежнікі 6 гадзін надглядалі і апытвалі беларускага журналіста

Расейскія памежнікі 6 гадзін даглядалі і апытвалі беларускага журналіста, карэспандэнта газеты «Камсамольская праўда ў Беларусі» Паўла Міцкевіча.

Салігорскі тэлеканал адмовіўся віншаваць украінцаў "з хуткай вясной"

02.03.2014 Салігорскі тэлеканал адмовіўся віншаваць украінцаў "з хуткай вясной"

Падзеі ва Украіне падштурхнулі салігорскага грамадскага актывіста Уладзіміра Шылу да выказвання салідарнасці з украінскім народам. Дзеля гэтага ён паспрабаваў скарыстацца паслугай па размяшчэнні музычных віншаванняў у эфіры Салігорскага тэлевізійнага канала. Рэдакцыя СТК прыняла заяўку актывіста ды заключыла з ім афіцыйную дамову.

У Лондане прэзентавалі даклад «За рэформы медыя ў Беларусі»

28.02.2014 У Лондане прэзентавалі даклад «За рэформы медыя ў Беларусі»

Прэзентацыя з удзелам намесніка старшыні ГА «БАЖ» Андрэя Бастунца і эксперта «Індэкса цэнзуры» Андрэя Аляксандрава адбылася ўвечары 27 лютага ў Цэнтры "Вольнае слова", дзе месціцца цэлы шэраг праваабарончых арганізацый.

27.02.2014 На беларуска-украінскай мяжы затрымалі журналіста

На мяжы з Украінай на памежным пераходзе Новая Гута памежнікі затрымалі гомельскага журналіста, сябра ГА “БАЖ” Анатоля Гатоўчыца.

Міністэрства інфармацыі падмяняе моўную дыскрымінацыю свабодай слова

26.02.2014 Міністэрства інфармацыі падмяняе моўную дыскрымінацыю свабодай слова

Адміністрацыя прэзідэнта перанакіравала скрагу салігорскіх актывістаў на моўную дыскрымінацыю з боку мясцовага тэлеканала ў Міністэрства інфармацыі. Намеснік міністра Шэдко Д. Г. умешвацца ў працу дзяржаўнага камунальнага прадпрыемства «Салігорскі тэлевізійны канал» адмовіўся.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выказала занепакоенасць судовым рашэннем наконт сайта ПЦ “Вясна”

25.02.2014 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выказала занепакоенасць судовым рашэннем наконт сайта ПЦ “Вясна”

Абсерваторыя асуджае рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска як сродак пераследу праваабарончай дзейнасці ПЦ “Вясна” і абмежавання права на свабоду асацыяцыяў і выказванне меркавання ў Беларусі насуперак нормам міжнароднага права.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

25.02.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея тыдня": "Праваабаронцы за свабодныя выбары" падвялі вынікі этапу вылучэння і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: Таццяна Караткевіч падводзіць вынікі 4-гадовай дзейнасці кампаніі "Гавары праўду".

Кнігай Карбалевіча «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт» занялося КДБ

24.02.2014 Кнігай Карбалевіча «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт» занялося КДБ

Ашмянская мытня накіравала выданне ў рэгіянальны аддзел Упраўлення КДБ (РОУ КДБ) па Гродзенскай вобласці г. Ашмяны, каб даследаваць на прадмет аднясення да Пераліку забароненых да ўвозу ці вывазу з тэрыторыі Мытнага саюзу тавараў.

Валянцін Стэфановіч : “Мы вернемся да дыскусіі адносна абмежавання доступу да сайта spring96.org у судзе”

21.02.2014 Валянцін Стэфановіч : “Мы вернемся да дыскусіі адносна абмежавання доступу да сайта spring96.org у судзе”

Валянцін Стэфановіч накіраваў прыватную скаргу ў Калегію па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда на вызначэнне суда Цэнтральнага раёна аб спыненні вытворчасці па справе ўнясення у “чорныя спісы” сайта spring96.org.

Бабруйск: Блогеру пагражаюць ужо чатыры крымінальныя справы

20.02.2014 Бабруйск: Блогеру пагражаюць ужо чатыры крымінальныя справы

У Бабруйску працягваецца супрацьстаянне Алега Жалнова і супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ. За апошні год, кажа блогер, на яго было заведзена 14 спраў: адна грамадзянская, дзевяць адміністрацыйных, пагражаюць чатыры крымінальныя. Яшчэ адна крымінальная распачата ў адносінах да сына Алега - Аляксея Жалнова.

Чарговае пракурорскае папярэджанне незалежнаму журналісту

19.02.2014 Чарговае пракурорскае папярэджанне незалежнаму журналісту

19 лютага Юрый Дзяшук быў чарговы раз выкліканы ў пракуратуру, дзе журналісту і было ўручана афіцыйнае папярэджанне. Гаворка ў папярэджанні ідзе пра забарону працаваць без акрэдытацыі на карысць замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама пра недапушчальнасць публікацыі неправеранай інфармацыі. Цікава, што пісьмовую копію папярэджання журналісту ў пракуратуры перадаць адмовіліся.

У Магілёве незалежныя журналісты пад увагай чыноўнікаў і праваахоўнікаў

19.02.2014 У Магілёве незалежныя журналісты пад увагай чыноўнікаў і праваахоўнікаў

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік загадаў “сцерці ў парашок пісак” з незалежнай маланакладнай газеты “НАШ Магілёў”, а ўчастковы цікавіцца, чым займацца незалежны журналіст Алесь Буракоў (старэйшы).

Праваабарончы цэнтр “Вясна” абараняе свой сайт у судзе (+ копія вызначэння суда)

18.02.2014 Праваабарончы цэнтр “Вясна” абараняе свой сайт у судзе (+ копія вызначэння суда)

Суд Цэнтральнага раёна г.Мінска вынес вызначэнне, згодна з якім Стэфановіч Валянцін прызнаны неналежным заяўніком, паколькі не з'яўляецца ўласнікам сайта spring96.org, яго асабістыя правы праз унясенне сайта ў спіс забароненых не парушаныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства