Навіны на тэму: перасьлед
26.06.2008 У Баранавічах “правяраюць” патэнцыйнага кандыдата ў парламент
Не пасьпелі яшчэ як сьлед разагрэцца перадвыбарчыя жарсьці, як ўлады пачынаюць вышчэмліваць усіх, хто заяўляе пра сваё жаданьне вылучацца ў кандыдаты. Свежы прыклад – “наезд” на прадпрымальніка з Баранавічаў Мікалая Чарнавуса. Баранавіцкі актывіст мае намер вылучацца кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў ад АГП.
26.06.2008 Франак Вячорка супраць БДУ: суд за адукацыю
Сёньня а 16-й гадзіне ў судзе Маскоўскага раёну Менску мае пачацца разгляд судовай скаргі, пададзенай старшынём культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франакам Вячоркам на Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Франака Вячорку выключылі з трэцяга курсу факультэту журналістыкі БДУ ў лютым гэтага году. Падставай для адлічэньня былі несправядлівыя, на думку актывіста, нездавальняючыя адзнакі, пацьверджаныя адмысловай камісіяй.
24.06.2008 Ганна Антонава пацярпела за свае хрысьціянскія перакананьні
Хрысціянскую дэмакратку Ганну Антонаву адлічылі з БДПУ ім. Максіма Танка, 1 курса факультэта беларускай філалогіі і культуры, за тое, што студэнтка ад свайго імя напісала заяву на правядзенне пікету ў падтрымку палітзьняволенага А.Казуліна. Адказ чамусьці прыйшоў не ёй, а намесніцы дэкана Ганчаровай-Цынкевіч Таццяне Уладзіміраўне.
23.06.2008 Менскія жыхары працягваюць змаганьне супраць сумнеўнага будаўніцтва
У Зялёным лузе Менску працягваецца кампанія пратэсту жыхароў супраць сумнеўнага будаўніцтва паміж дамамі на вул. Гамарніка, 20 і Мірашнічэнкі, 10. Сёньня адбыўся чарговы сход жыхароў, на якім былі вызначаныя адказныя за кірункі кампаніі пратэсту. Напярэдадні ўсе насельнікі дамоў атрымалі копіі адкрытага ліста аднаго зь лідэраў БНФ В.Вячоркі да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і гарадзкога савету, якія маюць прадстаўляць інтарэсы жыхароў раёну.
19.06.2008 Будаўнічыя працы ў гістарычным Менску праводзяцца з парушэньнем заканадаўства
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнiкаў гiсторыi i культуры Антон Астаповiч звярнуўся ў Генеральную пракуратуру ў сувязi з правядзеннем незаконных, на яго думку, работ у гiстарычным цэнтры Мiнска.
18.06.2008 Лябедзьку папярэдзілі за патрабаванне расследаваць пастаўкі зброі за мяжу
Лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку папярэдзілі аб адказнасці за заведама ілжывы данос у сувязі з яго патрабаваннем расследаваць праўдзівасць інфармацыі пра пастаўкі беларускай зброі ў Венесуэлу. Учора палітыка выклікалі ў Генпракуратуру
17.06.2008 Сьвятара судзяць за ўсталяваньне крыжа
Старадарожскі РАУС выдаў пастанову аб прымусовым прыводзе ў суд сьвятара Леаніда Акаловіча. Яго абвінавачваюць у тым, што 19 красавіка ён удзельнічаў у несанкцыянаваным сходзе ў вёсцы Дражна. Тады ў вёсцы быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных жыхароў, забітых чальцамі 2-й Менскай партызанскай брыгады 15 красавіка 1943 году, паведамляе БелаПАН.
16.06.2008 26 чэрвеня Стражаў адкажа Вячорку-малодшаму
26 чэрвеня а 16-й у судзе Маскоўскага раёну пачнецца разгляд судовай скаргі, пададзенай старшынём культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франакам Вячоркам на Беларускі дзяржаўны ўнівэрсітэт.
16.06.2008 Іван Шыла зможа атрымаць атэстат і ў Літуве
У выключанага са школы па палітычных матывах салігорскага актывіста «Маладога фронту» Івана Шыла ёсьць магчымасьць выбіраць, дзе яму завяршыць сярэднюю адукацыю.
13.06.2008 Анатоль Лябедзька можа застацца без маёмасьці
З суда Цэнтральнага раёну беларускае сталіцы старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку прыйшло паведамленьне пра пачатак працэдуры спагнаньня 2.242.770 беларускіх рублёў на карысьць унітарнага прадпрыемства “Горрэмаўтадор” Менскага гарвыканкаму.
12.06.2008 Зварот Aбсерваторыі па Абароне Праваабаронцаў да беларускіх уладаў
Абсерваторыя была праінфармаваная аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць сп. *Леаніда Свеціка*, праваабаронцы з Віцебска. Паводле атрыманай інфармацыі, 23 траўня 2008 тры супрацоўнікі КДБ уварваліся ў кватэру сп. Свеціка. Яны паказалі яму пастанову пракуратуры аб узбуджэнні крымінальнай справы паводле артыкула 130.1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, “распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці”. У пастанове сп. Свеціка пазначаны як сведка ў справе пагроз некаторым жыхарам з боку праваэкстрэмісцкай арганізацыі “Русское Национальное Единство” (РНЕ).
12.06.2008 Справу аб палітычных мультфільмах не спынілі
Менская пракуратура прыпыніла крымінальную справу, распачатую ў 2005 годзе паводле фактаў пашырэньня ў інтэрнэце сатырычных мультфільмаў палітычнага зьместу.
12.06.2008 Пракуратура закрывае справу "Мультклуба"
Вінаватыя ня знойдзеныя. Сканфіскаваную ў журналістаў 27 сакавіка падчас ператрусаў аргтэхніку, абяцаюць вярнуць.
12.06.2008 Іван Шыла: Ніхто з маіх настаўнікаў не прагаласаваў за выключэньне
11 чэрвеня восем юнакоў і дзяўчат зладзілі акцыю салідарнасьці з Іванам Шылам. Маладзёны выйшлі да Міністэрства адукацыі з расьцяжкай «Школа для ўсіх». Так яны прастаялі каля пятнаццаці хвілін, а пасьля перадалі ў ведамства зварот у падтрымку хлопца. Літаральна за паўгадзіны да акцыі Іван Шыла адказаў на пытаньні «Нашай Нівы».
12.06.2008 Ваенкаматы атакуюць моладзевых актывістаў
У розных рэгіёнах Беларусі ў ваенныя камісарыяты пачалі актыўна выклікаць актывістаў розных дэмакратычных моладзевых арганізацыяў для праходжаньня мэдычных камісіяў з наступнай адпраўкаю ў войска. Не пасьпела сьціхнуць гісторыя з гвалтоўным прыводам у ваенкамат Савецкага раёну Менску актывіста “Моладзі БНФ” Франака Вячоркі, як у іншых рэгіёнах пачалі адбывацца аналагічныя рэчы.










