Навіны на тэму: перасьлед

08.08.2008 Ціск на актывістаў Партыі БНФ

Кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ і адзінага сьпісу АДС па Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе № 99 Юрась Карэтнікаў учора, 7 жніўня, падаў сьпіс зь 50 чалавек, якія зьяўляюцца сябрамі Партыі БНФ, у склад участковай камсіі Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі № 99 у Менску.

08.08.2008 Супрацоўнікі пажарнай службы забаранілі вешаць карціны ў сядзібе Партыі БНФ

8 жніўня ў сядзібу Партыі БНФ прыйшлі з праверкаю супрацоўнікі пажарнай службы Савецкага раёну. Пасьля праверкі памяшканьняў яны прад'явілі шэраг заўваг сакратарам Управы Партыі БНФ.

08.08.2008 Гродзенская міліцыя вярнула газэты і папрасіла прабачэньня

Супрацоўнікі Ленінскага РАУС Гродна 8 жніўня вярнулі 600 асобнікаў газеты "Народная воля", якія былі канфіскаваны 5 жніўня ў членаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, калі тыя збіралі подпісы за рэгістрацыю свайго кандыдата на выбарах. Як паведаміў БелаПАН кіраўнік абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін, у РАУС прынеслі прабачэнні за непрафесійныя дзеянні сваіх супрацоўнікаў.

06.08.2008 Па адбіткі пальцаў КДБ выяжджае дадому

На Гарадзеншчыне КДБ працягвае допыты актывістаў.

05.08.2008 Малады Фронт падае у суд на Менгарвыканкам

Менгарвыканкам адмовіў Маладому Фронту ў правядзеньні рэгістрацыйнага Зьезду на плошчы Каліноўскага і не прапанаваў іншага месца ці памяшканьня для яго правядзеньня.

05.08.2008 У Барыса Вырвіча ўзялі адбіткі пальцаў

4 жніўня да кіраўніка ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты Рыгора Кастусёва Барыса Вырвіча дахаты наведаліся супрацоўнікі РАУС Хлус Кірыл Сяргеевіч і Русецкі Аляксандр Васільевіч. Яны дапыталі спадара Вырвіча аб тым, дзе ён знаходзіўся 3 ліпеня, а таксама ўзялі адбіткі пальцаў і аналіз сьліны.

01.08.2008 Супрацоўнікі КДБ дапытваюць пра выбух у Менску былога намесьніка старшыні Смаргонскай Моладзі БНФ

31 ліпеня былога намесьніка старшыні Смаргонскай суполкі Моладзі БНФ, Жаромскага Вадзіма, забралі з працы і адвезьлі ў аддзел Смаргонскага КДБ, дзе пад пратаколам узялі тлумачэньне адносна тэракту 3 ліпеня, а пасьля ўзялі адбіткі пальцаў у будынку міліцыі.

01.08.2008 У журналіста з Ліды ўзялі адбіткі пальцаў

30 ліпеня ў галоўнага рэдактара газеты Таварыства беларускай мовы «Наша слова» (Ліда), сябра ГА «БАЖ» Станіслава Судніка ўзялі адбіткі пальцаў па справе аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня. Яго выклікалі ў мясцовае аддзяленне КДБ, дзе задавалі «дзяжурныя пытанні».

31.07.2008 Камітэт фінансавых расследаванняў патрабуе дэкларацыі аб даходах

Камітэт фінансавых расследаванняў Магілёўcкай вобласці патрабуе ад апазыцыйных прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты прадставіць дэкларацыі аб даходах. Позвы з'явіцца ў камітэт ў якасці сведкаў атрымалі каля 10 апазыцыйных актывістаў.

30.07.2008 Падаткавікі прыйшлі і да Лябедзькі

9 ліпеня падатковая інспэкцыя Цэнтральнага раёну сталіцы правялі праверку дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня Беларуская Эўраатлянтычная Асацыяцыя, якую некалі ўзначальваў сёньняшні лідэр АГП Анатоль Лябедзька.

30.07.2008 Сяргея Мальчыка дапыталі ў КДБ

Больш за гадзіну правёў на допыце ва ўпраўленні КДБ па Гродзенскай вобласці кіраўнік абласной суполкі партыі БНФ Сяргей Мальчык. Перадусім службоўцаў цікавіла дзе быў апазыцыянер падчас мінскага выбуху.

Праваабаронцу ўчынілі асабісты дагляд на мяжы

30.07.2008 Праваабаронцу ўчынілі асабісты дагляд на мяжы

Двойчы за дзень на Гродзенскім чыгуначным вакзале асабістаму дагляду падвяргаўся Віктар Сазонаў, гродзенскі грамадска-палітычны актывіст і праваабаронца.

КДБ цікавіцца сям’ёй праваабаронцы Валянціна Стэфановіча

30.07.2008 КДБ цікавіцца сям’ёй праваабаронцы Валянціна Стэфановіча

Сёньня дамоў да жонкі вядомага праваабаронцы Валянціна Стэфановіча Аліны патэлефанавалі з упраўленьня КДБ па Менску і Менскай вобласьці з прапановаю тэрмінова з’явіцца на гутарку, не патлумачыўшы нават прычыны па якой яе выклікаюць. Аліна адмовілася размаўляць без позвы і спыніла размову па тэлефоне.

29.07.2008 Звольнілі Аляксандра Кузняцова

Кіраўнік Віцебскай суполкі “Моладзі БНФ” Аляксандр Кузняцоў працаваў санітарам у хуткай дапамозе.

29.07.2008 Скарга на АМАП

Маладыя людзі, затрыманыя падчас правядзеньня летніку пад Барысавам, ды іх бацькі зьбіраюцца падаваць скаргі ў пракуратуру на дзеяньні міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства