Навіны на тэму: перасьлед

21.08.2008 Міліцыя спрабуе ўварвацца ў кватэру актывіста

Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць уварвацца ў кватэру кіраўніка магілёўскага штаба аргкамітэту сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Аляксандра Ірхо.

21.08.2008 Антон Койпіш да заўтра мусіць выплаціць 3,5 мільёны штрафу

Працягваецца ціск на асуджаных па "справе 14-ці". Сябра Партыі БНФ, адзін з кіраўнікоў выбарчага штабу кандыдата ў дэпутаты Вінцука Вячоркі, аштрафаваны па "справе 14-ці" Антон Койпіш атрымаў ліст з суду, дзе сказана, што ён мусіць сплаціць штраф у памеры 3,5 мільёны рублёў да заўтра, 22 жніўня.

19.08.2008 Міліцыя сваю віну прызнала

Адвакат праваабронцы, выконваючага абавязкі старшыні Моладзі БНФ Ільлі Богдана атрымаў адказ з Галоўнага упраўленьня унутраных справаў Менгарвыканкаму на сваю скаргу, у якой прасіў правесьці праверку і прыцягнуць да адказнасьці віноўных у незаконным утрыманьні актывіста ў пастарунку.

19.08.2008 «Свабодны тэатр» абшукалі на мяжы: прозвішчы акцёраў занеслі ў «чорны спіс»

Трупа «Свабоднага тэатру» за апошнія суткі двойчы падвергнулася скурпулёзнаму ператрусу супрацоўнікамі беларускай мытні.

18.08.2008 Затрымалі на мяжы

Уночы пры праходжанні памежнага кантролю на чыгуначным вакзале ў Гродне былі затрыманыя сузаснавальніца Руху “За Свабоду” Арына Лісецкая і актывістка Маладога Фронту Хрысціна Марчук. Са шматлікімі парушэннямі быў праведзены мытны агляд рэчаў абодвух дзяўчын, а таксама асабісты дагляд Арыны Лісецкай. Канфіскаваныя налепкі і польская “Gazeta Wyborcza”. Праз дзве гадзіны абедзьвюх актывістак адпусцілі.

18.08.2008 Лявон Баршчэўскі зьвярнуўся да старшыні КДБ з патрабаваньнем спыніць перасьлед Аляксандра Меха

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі зьвярнуўся зь лістом да старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь Зайцава Вадзіма Юр’евіча. Прычына звароту - сытуацыя, якая склалался вакол сябра Партыі БНФ Аляксандра Меха, які вылучаецца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь па Кобрынскай выбарчай акрузе № 12.

15.08.2008 ПКБ вырашыла судзiцца з Лукашэнкам

У нядзелю адбыўся Пленум ЦК Партыi камуністаў Беларускай. Ён прыняў рашэнне падаць іск па абароне рэпутацыi партыi ў дачыненнi да Аляксандра Лукашэнкi, Белдзяржтэлерадыёкампанii i iнфармацыйнага агенцтва БЕЛТА.

15.08.2008 Ціск на актывістаў працягваецца

Працягваецца ціск на грамадскую актывістку са Смаргоні Ірыну Вештарт, якая збіраецца ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Пабітыя вокны і размаляваныя фарбай дзьверы кватэры – далёка не поўны спіс правакацый, якія мэтанакіравана ажыццяўляюць невядомыя ў дачыненні да Ірыны Вештарт і яе сям’і.

14.08.2008 Баранавічы: “Колькі ж трэба здаць сліны і адбіткаў пальцаў?”

“Колькі ж трэба здаць сліны і адбіткаў пальцаў супрацоўнікам міліцыі, каб яны пакінулі цябе ў спакоі?” – разважае жыхар Баранавіч Віктар Мезяк. У першы раз з такім патрабаваннем да грамадскага актывіста, сябра Сойма Партыі БНФ, звярнуўся ўчастковы. Віктар, як законапаслухмяны грамадзянін, здаў сліну і зрабіў адбіткі пальцаў. Але тут зноў пачаліся тэлефанаванні ад нейкіх людзей, якія прадстаўляліся следчымі. Ім таксама трэба была сліна і адбіткі. “Кожнаму прыходзіцца тлумачыць, што я ўсё здаў, – гаворыць Віктар. – Складваецца ўражанне, што гэта мэтанакіраваная акцыя, каб чалавек не адчуваў сябе спакойна”. Апошняе такое тэлефанаванне Мезяку было 12 жніўня ў 23.00.

13.08.2008 Крычаў: міліцыя высьвятляе, ці п’е Няроўны

Сяржук Няроўны, галоўны рэдактар крычаўскай газэты «Вольны горад», падаў скаргу на дзеяньні міліцыянтаў крымінальнага аддзелу тамтэйшага РАУС.

13.08.2008 У Ашмянах складзены пратакол на Івана Крука

Пратакол у Ашмянскай пракуратуры складзены за распаўсюд улётак і перададзены ў суд. Са слоў Івана Крука, яму пагражае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

12.08.2008 Пацярпелым па справе аб “жывым шчыце” не выплацілі кампенсацыі і страхоўкі

Як стала вядома Еўрарадыё, мінская ДАІ не выплаціла кампенсацыі ніводнаму пацярпеламу па справе аб “жывым шчыце”. 11 жніўня мінуў тэрмін, калі даішнікі маглі зрабіць гэта добраахвотна, аднак грошы — 25 мільёнаў — людзям так і не пералічылі. Пра гэта распавёў Юрый Пашкевіч, уладальнік BMW, што была пашкоджана больш за іншыя аўтамабілі “жывога шчыта”.

12.08.2008 У пракуратуру накіраваная справа на маладафронтаўца

На актывіста Салігорскай філіі Маладога Фронту Ільлю Шылу заведзена праверка па факце зьбіцьця супрацоўніка міліцыі падчас маладафронтаўскай акцыі каля расейскай амбасады 11 жніўня.

11.08.2008 Падаткавікі прэсуюць дачку палітвязня Казуліна

Органы фінансавых расследаванняў маюць прэтэнзіі да малодшай дачкі палітвязня Аляксандра Казуліна Юліі. Падаткавікі жадаюць прымусіць Юлію даць справаздачу аб ейных прыбытках за некалькі мінулых гадоў. Дачка Казуліна мае намер абскардзіць дадзенае рашэнне ў пракуратуры гораду Менску.

10.08.2008 ЗАЯВА ЗЬЕЗДУ ПАРТЫІ БНФ Пра кампанію выбараў у Палату Прадстаўнікоў 2008 г.

Зьезд Партыі БНФ выказвае пратэст супраць кампаніі палітычнага перасьледу і незаконых затрыманьняў сябраў Партыі БНФ Юрася Карэтнікава, Антона Койпіша, Ілі Богдана, а таксама іншых дэмакратычных актывістаў, якія былі затрыманыя па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні выбухаў падчас сьвяточных мерапрыемстваў у Менску 03.07.2008 г.;

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства