Навіны на тэму: перасьлед

10.11.2008 У Сьвіслачы перасьледуюць Анатоля Валюка

У Сьвіслачы, што на Гарадзеншчыне, мясцовая міліцыя перасьледуе Анатоля Валюка, грамадска-палітычнага актывіста, старшыню мясцовай суполкі партыі БНФ.

10.11.2008 Пераслед клецкага актывіста Яўгена Мікуліча

Пасьля сустрэчы з крыміналістам Клецкага РУУС Сяргеем Касьцюкевічам актывіст Руху «За Свабоду» Яўген Мікуліч зьвярнуўся ў пракуратуру з просьбай абараніць яго і яго сям’ю.

10.11.2008 Пракуратура папярэдзіла Гарбачова за заклікі да акцыі

10 лістапада старшыня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва (зарэгістравана ва Ўкраіне) Віктар Гарбачоў зноў быў выкліканы па месцы жыхарства ў пракуратуру Барысаўскага раёну.

06.11.2008 Апазыцыянэру не даюць давучыцца

Васемнаццацігадовага актывіста Станіслава Сенакосава адлічылі з Магілёўскага прафэсійнага ліцэю № 2. Актывіст цьвердзіць, што нагодай для адлічэньня сталася яго грамадзкая дзейнасьць. У адміністрацыі ліцэю сьцьвярджаюць, што хлопец груба парушыў дысцыпліну.

31.10.2008 КДБ пераходзіць да пагрозаў

Нечаканае развіццё атрымала тэма выклікаў у КДБ актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

31.10.2008 Непаўнагадовага актывіста запалохваюць вопісам маёмасьці

На днях да непаўнагадовага актывіста лідзкай філіі «Маладога Фронту» Рамана Тункеля завіталі судовыя прыставы, якія прыстрашылі бацькоў апазыцыянера вопісам маёмасьці.

30.10.2008 У Антона Койпіша канфіскавалі 2500 запрашэньняў на Дзяды

29 кастрычніка ўвечары ў мікрараёне Вясьнянка міліцыянты затрымалі актывіста Моладзі БНФ Антона Койпіша, калі той раскідваў па скрынях улёткі-запрашэньні на дазволены мітынг-шэсьце Дзяды, што мае адбыцца ў нядзелю, 2 лістапада.

27.10.2008 Брэсцкія мытнікі канфіскавалі на экспертызу 10 асобнікаў часопіса Arche

10 асобнікаў апошняга нумару беларускага недзяржаўнага часопіса Arche канфіскавалі ўчора брэсцкія мытнікі. Іх везлі для польскіх аўтараў выдання і для перадачы ў бібліятэкі Польшчы. Мытніца Рэната Нядбаева западозрыла, што "звесткі, надрукаваныя ў часопісе, могуць шкодзіць нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь".

23.10.2008 Рэдактара незалежнай газеты абвінавацілі ў адміністратыўным правапарушэньні

20 кастрычніка рэдактар недзяржаўнага выдання «Брестский курьер» Мікалай Аляксандраў быў выкліканы ў абласную пракуратуру, дзе мусіў даць тлумачэнні наконт скаргаў, накіраваных на газету двума жыхарамі Брэста. У выніку на сп. Аляксандрава склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні «за неналежнае выкананне заканадаўства аб зваротах грамадзян», які днямі будзе накіраваны для разгляду ў суд.

17.10.2008 Анатолю Гатоўчыцу аддалі ноўтбук і відэакамеру

­Гом­ельскаму журналісту Анатолю Гатоўчыцу вярнулі ўсе рэчы, забраныя ў яго падчас ператрусу 27 сакавіка.

17.10.2008 Звольнены міліцыянт патрабуе 55 мільёнаў за паклёп

Кастрычніцкі суд Віцебску пачаў разгляд заявы былога ўчастковага інспэктара Андрэя Левінава, які вінаваціць супрацоўнікаў абласной управы МУС у распаўсюдзе паклёпніцкіх зьвестак.

15.10.2008 Улады абвінавацілі АГП у недэмакратызме

Міністэрства юстыцыі даслала ліст на адрас Нацыянальнага камітэту АГП. Прадметам увагі зрабіліся паводзіны старшыні партыі Анатоля Лябедзькі.

14.10.2008 Незалежны прафсаюз? Не рэгістраваць!

Учора Рэчыцкі раённы суд адхіліў пазоў незалежнага Беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці да мясцовага райвыканкаму на адмову паставіць на ўлік створаную тут раённую першасную суполку.

13.10.2008 КДБ вярнула Радыё Рацыі канфіскаваную тэхніку

Сёлета 27 сакавіка а 8.30 у мінскі офіс Радыё Рацыя прыйшлі супрацоўнікі КДБ, якія наладзілі ператрус, пасля чаго была канфіскаваная тэхніка радыё.

10.10.2008 Фальсіфікацыя выбараў не зацікавіла пракуратуру

Адказнаму сакратару аргкамітэта па стварэньні БХД Дзянісу Садоўскаму, які быў кандыдатам ў дэпутаты па 103 Масюкоўшчынкай акрузе, пракуратура адмовіла ў разглядзе скаргаў на парушэньні, зафіксаваныя ва ўчастковых камісіях у дзень выбараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства