Навіны на тэму: перасьлед

12.12.2008 Ціск на сябра руху "За свабоду"

Супрацоўнікі праваахоўных ворганаў ажыццяўляюць ціск на сябра незарэгістраванага руха “За свабоду” з Бярозаўкі Сяргея Трафімчыка. Сёння, 12 снежня, людзі ў цывільным наведалі ягоную кватэру і спрабавалі высветліць, чаму актывіст крытычна ставіцца да ўлады.

11.12.2008 Клецкі актывіст паскардзіўся ў пракуратуру

Актывіст Руху “За Свабоду” Сяргей Панамароў патрабуе пакараць тых, хто забараніў грамадскую сустрэчу са старшынём Таварыства аховы помнікаў Антонам Астаповічам.

11.12.2008 У Гародні працягваюць пераследваць грамадскіх актывістаў

Сёння ў Гародні зноў незаконна затрымліваюць грамадска-палітычных актывістаў. З самай раніцы машына, у якой ехалі старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі БСДГ Віктар Сазонаў, сябра АГП Дзмітрый Бандарчук, прадстаўнік “Руху за свабоду” Алесь Зарэмбюк і старшыня гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, беспадстаўна была затрымана ў горадзе міліцыянтамі і канваявана на вуліцу Шчорса пад будынак наркалагічнага дыспансера.

Дзень правоў чалавека: хроніка святкавання (аднаўляецца пастаянна)

10.12.2008 Дзень правоў чалавека: хроніка святкавання (аднаўляецца пастаянна)

16.00 Адвакат Павел Сапелка з’явіўся ў Цэнтральны РАУС, каб прадстаўляць інтарэсы затрыманых Алеся Бяляцкага і Ірыны Тоўсцік. Адваката не пусцілі нават зайсці ў будынак. Са скаргай на дзеянні супрацоўнікаў Цэнтральнага РАУС ён накіраваўся ў пракуратуру Цэнтральнага раёну.

Затрыманых пачалі адпускаць. Першымі вызвалілі Алеся Бяляцкага і Уладзімера Лабковіча. Супрацоўнікі міліцыі перапісваюць іх пашпартныя дадзеныя і даглядаюць уласныя рэчы.

08.12.2008 Правакацыя супраць Салаша і Букаса

Маці лідэра барысаўскай суполкі Партыі БНФ Сяргея Салаша Людміла Васільеўна атрымала ліст з упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю райвыканкаму, з якога даведалася, што разам з галоўнымі рэдактарам незалежнага тыднёвіка «Борисовские новости» Анатолем Букасам і яшчэ пяццю грамадзянамі падпісала нейкі антыкарупцыйны зварот.

08.12.2008 Кацярына Салаўёва ў супраціве з міліцыяй

У суботу падчас акцыі салідарнасці з палітзняволеным Аляксандрам Баразенкам спецназаўцы затрымалі шэраг моладзевых актывістаў. Праз некалькі гадзін усіх, акрамя Кацярыны Салаўёвай, адпусцілі на свабоду, а на Кацярыну склалі пратакол за супраціў міліцыі.

05.12.2008 Апазіцыянеру вынеслі папярэджанне за супрацоўніцтва з “Белсатам”

Прадстаўніку дэмсілаў з Гомельскай вобласці Кастусю Жукоўскаму даслалі ліст з пракуратуры Веткаўскага раёна, у якім яго папярэджваюць аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з польскім тэлеканалам “Белсат”.

04.12.2008 Новая тактыка пераследаў і забаронаў

Нягледзячы на тое, што ў Беларусі не адбываецца масавых вулічных акцыяў ці палітычных кампаніяў, у краіне працягваюцца "кропкавыя" пераследы актывістаў дэмакратычных сілаў і забараняюцца грамадскія мерапрыемствы.

04.12.2008 На моладзевага актывіста завялі справу за «ўхіленне ад прызыву»

На пінскага актывіста руху «За свабоду» Ігара Салаўя заведзена адміністратыўная справа нібыта «за ўхіленне ад вайсковага прызыву».

04.12.2008 На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам

Сяргей Гоўша, праваабаронца з Баранавічаў, паведаміў, што сёння, 4 снежня, да яго на кватэру з’явіўся міліцыянт з намерам зрабіць вобшук. Шукаць ён збіраўся забароненую літаратуру, якую праваабаронца нібыта захоўвае ў сябе дома.

03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)

Адміністратыўная камісія Дэпартаменту фінансавых расследаванняў па Магілёўскай вобласці прыпыніла разгляд справы Аляксандра Сілкова. Рашэнне будзе прынята пасля таго, як дэмакратычны актывіст атрымае адказ на сваю скаргу з Генеральнай пракуратуры. Пакуль жа ад спадара Сілкова патрабуюць напісаць заяву аб тым, што ён не адмаўляецца ад прадастаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці.

03.12.2008 Актывіст нечакана даведаўся, што знаходзіцца ў вышуку

2 снежня актывіст Руху "За Свабоду" Ігар Салавей высветліў, што знаходзіцца ў вышуку. Пра гэта ён даведаўся, калі прыйшоў у Пінскі ваенны камісарыят. На яго адразу супрацоўнікамі ваеннага камісарыяту быў складзены пратакол па арт. 25.1 ч.3 КаАП РБ аб няяцы ў ваенкамат у той час, калі ён знаходзіўся за мяжой Беларусі.

03.12.2008 Перасьлед апазыцыянэраў працягваецца

Сёньня ў розных рэгіёнах Беларусі апазыцыйных актывістаў выклікаюць у праваахоўныя органы.

01.12.2008 Бульбашъ - сапраўдны гонар наш?

Вялікі рэзананс у Інтэрнэт выклікаў зварот віцябляніна Сяргея Каваленкі ў пракуратуру з нагоды выкарыстання СТАА “Завод вінаградных вінаў “Дзіоніс” гандлёвай маркі “Бульбашъ”, што, на яго думку, абражае нацыянальную годнасць беларусаў і распальвае нацыянальную варожасць.

01.12.2008 Маёмасьць Сяргея Скрабца канфіскавалі двойчы

Зроблена гэта паводле рашэньня Вярхоўнага суду Беларусі. Судовыя выканаўцы забралі кухню, канапу ды некаторую драбязу на агульную суму 600 тысяч беларускіх рублёў.

Маёмасьць у апазыцыйнага палітыка канфіскавалі яшчэ год таму. Але тады маці Сяргея выкупіла найбольш неабходныя рэчы сына. Цяпер жа пад канфіскацыю патрапіла і маёмасьць бацькоў. Разам зь ёй забралі і рэчы Сяргея Скрабца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства