Навіны на тэму: перасьлед

10.02.2009 Алесь Занько выйшаў на волю

Скончыўся тэрмін адміністрацыйнага пакарання Алеся Занько ў выглядзе дзесяцісуткавага арышту, які ён адбываў у ІЧУ Ганцавіцкага РАУС.

06.02.2009 Маёмасць Руху застаецца пад канфіскацыяй

Згодна з рашэннем суда Першамайскага раёна, актывісту Руху "За Свабоду" Аляксею Кавальцу вярнулі толькі 9 прадметаў са спісу апісанай судовымі выканаўцамі маёмасці. Усяго спіс прадметаў, якія Аляксей Кавалец прасіў вывесці з акту опіса маёмасці, складае 39 прадметаў. Сюды трапілі электрабытавыя прыборы, мэбля, гадзіннікі, жырандоля, кампутары, аргтэхніка, тэлефон.

06.02.2009 Вярхоўны Суд падцвердзіў пакаранне для агітатараў дэмкандыдата

Летась у верасні трох жыхароў Светлагорска, давераных асоб кандыдата ў дэпутаты, міліцыя затрымала за дзень да выбараў у Палату прадстаўнікоў і аштрафавала.

05.02.2009 БХД не пускаюць у палацы

Уласьнікі 10 менскіх заляў адмовіліся даць памяшканьне на правядзеньне устаноўчага зьезду Партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя".

03.02.2009 У Ганцавічах хлопец абвясціў у арышце галадоўку

Арыштаваны на 10 сутак жыхар Ганцавічаў Аляксандр Занька абвясціў галадоўку. Пра гэта паведаміў бацька арыштаванага Мікалай Занька.

02.02.2009 Палітыка Саюз палякаў - пад наглядам

31 студзеня зь Беларусі былі дэпартаваныя грамадзяне Польшчы выкладчыкі Пётар Бораня і Галіна Зайкоўская. Падставай для дэпартацыі стала зьмена месца жыхарства выкладчыкаў, якія перасяляліся з раней найманай кватэры ў новую арэндаваную хату.

30.01.2009 Да Лябедзькі прыйдуць з вопісам і канфіскацыяй

У лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі маюць намер апісаць маёмасьць.

29.01.2009 Заместа войска Хведарук трапіў на Акрэсьціна

28 студзеня актывіста Маладога Фронту Зьмітра Хведарука арыштавалі на 10 сутак зьняволеньня – менавіта такі прысуд быў вынесены Зьмітру за ўдзел у акцыі "Беларусь у Эўропу" 1 траўня.

29.01.2009 Бабруйская пракуратура лічыць дактыласкапію «грамадзянскім абавязкам»

Пра гэта паведамляецца ў лісце з пракуратуры Ленінскага раёна Бабруйска, які галоўны рэдактар недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер» Анатоль Санаценка атрымаў у адказ на сваю скаргу.

Забаронена выстава іконаў мастака і былога «аўганца» Алеся Пушкіна

29.01.2009 Забаронена выстава іконаў мастака і былога «аўганца» Алеся Пушкіна

У Воршы за два тыдні да 20-й гадавіны з дня вываду савецкіх войскаў з Аўганістану адмовіліся ад выставы абразоў мастака-«аўганца» Алеся Пушкіна.

Іван Шыла абвясьціў галадоўку

29.01.2009 Іван Шыла абвясьціў галадоўку

Намесьнік старшыні Маладога Фронту Іван Шыла абвясьціў бестэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага прызыву ў войска.

27.01.2009 Затрымалі за Магдэбурскае права

Сто пяцьдзясят тры асобнікі спэцыяльнага выпуску газэты “Магілёўскі час” канфіскавалі міліцыянты ў затрыманых грамадзкіх актывістаў Аляксандра Сілкова, Сяргея Нягаціна й Юрыя Стукалава.

27.01.2009 КДБ перашкаджае БХД у рэгістрацыі

Заснавальнікамі партыі “Беларускя Хрысьціянскя Дэмакратыя” у Віцебску, Полацку, Чашніках і Гарадку ўжо выступіла больш за 100 чалавек. Аргкамітэт па стварэньні БХД пачаў сходы дзеля рэгістрацыі партыі. БХД неабходна сабраць сьпіс больш як з 1000 чалавек. У той жа час КДБ спрабуе запалохваць патэнцыйных заснавальнікаў партыі.

26.01.2009 Ад Кухлея хаваюць рэгламент сесіі

Дэпутату Мастоўскага раённага савета дэпутатаў Зміцеру Кухлею адмовілі ў магчымасці азнаямлення з рэгламентам заўтрашняй сесіі. Старшыня раённага савета дэпутатаў сваё рашэннеі нічым не абгрунтаваў.

26.01.2009 Будаўніку помсцяць за страйк

Кіраўніцтва магілёўскай будаўнічай ўправы № 129 папярэдзіла актывіста Свабоднага прафсаюза Беларускага Мікалая Расюка пра магчымае звальненьне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства