Навіны на тэму: перасьлед
12.05.2009 Пацярпелыя! Патрабуйце пакарання для сваіх крыўдзіцеляў!
Моладзевы актывіст Максім Сергіец звярнуўся ў пракуратуру са скаргай на неправамоцныя дзеяньні супрацоўнікаў праваахоўных органаў
08.05.2009 Ціск на астравецкіх грамадскіх актывістаў не спыняецца
5 траўня да Івана Крука, сябра аргкамітэту грамадзянскай ініцыятывы “Астравецкая атамная - гэта злачынства”, наведаўся міліцыянт і дапытаў яго па факце распаўсюду 26 красавіка інфармайыйных матэрыялаў, прысвечаных 23-яй гадавіне Чарнобыля і магчымаму будаўніцтву Астравецкай АЭС. Падставай для гэтага стала “ананімнае тэлефоннае паведамленне ў РАУС”.
Пра гэта паведамляе паплечнік І.Крука па антыатамным супраціве ў раене Мікола Уласевіч.
07.05.2009 Галадоўнікі зьвярнуліся да Генеральнага пракурора Беларусі
Удзельнікі галадоўкі падалі заяву Генеральнаму пракурору РБ з просьбаю ў карацейшы тэрмін зьмяніць меру стрыманьня палітзьняволеным прадпрымальнікам Аўтуховічу, Лявонаву і Асіпенку ці неадкладна правесьці тэрміновы суд.
07.05.2009 Улады папярэдзілі каардынатара Руху па Гомельшчыне
6-га траўня міліцыянты нагадалі Уладзіміру Кацору аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне Закона “Аб масавых мерапрыемствах”. На думку праваахоўнікаў, яно можа адбыцца пры адзначэнні актывістамі гадавіны знікнення Юрыя Захаранкі.
06.05.2009 Абласны суд не падтрымаў “Вольны горад”
Сёньня ў Магілёўскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі рэдактара незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага і заснавальніка гэтага выданьня Ўладзімера Кудраўцава на пастанову Чавускага раённага суду ад 17 лютага.
30.04.2009 Дэмакратам пагражаюць звальненнем з працы за нацыянальны сцяг
Супрацоўнікі КДБ шантажуюць былую жонку актывіста руху «За свабоду» Сяргея Панамарова.
29.04.2009 Моладзевыя актывісты звярнуліся да Генпракурора
Грамадзкія актывісты накіравалі адкрыты зварот Генеральнаму пракурору з просьбаю ўзяць расьсьледваньні злачынстваў ў дачыненьні да моладзевых апазыцыйных актывістаў пад асабісты кантроль.
27.04.2009 Спроба сарваць працу сайта Хартыі’97, ці Ў пошуках ровара
26 красавіка прыкладна ў 12.30 у памяшканне, якое здымае журналіст сайта Хартыі’97 Наталля Радзіна, прыйшлі супрацоўнікі адразу некалькіх аддзелаў Ленінскага РУУС. Міліцыянты распачалі спробу канфіскаваць кампутары.
24.04.2009 Праваабаронцу Віктара Сазонава папярэдзіла КДБ
Сёння дахаты да гарадзенскага дэмакратычнага актывіста і правабаронцы Віктара Сазонава прыехалі двое супрацоўнікаў КДБ і, уручыўшы яму позву, прапанавалі падвезці ва ўпраўленне на машыне. Там на праваабаронцу аказваўся псіхалагічны ціск і запалохванне.
22.04.2009 Маладафронтаўцу пагражаюць выключэннем з універсітэта за графіці
Актывісту Маладога Фронту Пятру Рузаву пагражаюць выключэннем з Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта за шэраг графіці.
21.04.2009 Хацелі пасадзіць на 14 гадоў, а адпусцілі з залы суда
Пракуратура пабудавала доказы на прызнанні, але суддзя даведаўся пра маральны ціск на абвінавачваных
21.04.2009 У замаху на спадчыну абвінавацілі некалькіх інвэстараў
Камітэт дзяржаўнага кантролю падрыхтаваў справаздачу па выніках праверкі ходу рэканструкцыі і аднаўлення гістарычнага цэнтру Мінску. На факты масавага парушэння ахоўнага заканадаўства ўжо даўно звярталі ўвагу прадстаўнікі грамадскасці, аднак дагэтуль у кантрольных органах такія звароты ігнараваліся.
21.04.2009 Скаргу актывістаў Саюза Палякаў не задаволілі
Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу актывістаў непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Ігара Банцэра і Мечыслава Яскевіча і пакінуў без змяненняў пастанову суда Ленінскага раёна Гародні аб адміністрацыйным пакаранні ў выглядзе штрафу ў памеры 525 000 рублёў кожнаму за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.
21.04.2009 Збіты міліцыяй Аляксандр Баразенка падаў скаргу ў пракуратуру
Удзельнік «Працэсу 14-ці» Аляксандр Баразенка напісаў скаргу ў пракуратуру на незаконныя дзеянні супрацоўніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі Фрунзенскага раёна Менска.
20.04.2009 У журналістаў сканфіскавалі апаратуру
У пятніцу, 17 красавіка ў Клецку супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі апаратуру ў журналістаў. Як паведаміў клецкі актывіст Сяргй Панамароў, супрацоўнікі мясцовай міліцыі затрымалі журналістаў і забралі ў іх відэакамеру і касету.










