Навіны на тэму: перасьлед
28.05.2009 Маладафронтаўца адлічылі з універсітэту за графіці "Свабоду Аўтуховічу!"
Сёньня маладафронтавец, студэнт-першакурсьнік Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта Пётр Рузаў даведаўся аб сваім выключэньні.
27.05.2009 Арыштаваны былы ўдзельнік апошніх парламенцкіх выбараў Андрэй Бандарэнка
Былы ўдзельнік апошніх парламенцкіх выбараў Андрэй Бандарэнка быў арыштаваны напрыканцы мінулага тыдня. Да цяперашняга моманту ягоныя калегі не ведаюць ні акалічнасцей арышту, ні месца ўтрымання.
27.05.2009 Каардынатар «Міжнароднай амністыі» сустрэўся з пастырам пераследуемай царквы «Новае жыццё»
26 мая ў Менску прайшла сустрэча каардынатара праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» па Беларусі Ларса Бюнгера з пастарам менскай царквы «Новае жыццё» Вячаславам Ганчарэнкам.
26.05.2009 Артуру Фінькевічу пагражаюць фізічнай расправай
Сёння моладзевы лідар Артур Фінькевіч накіраваў у пракуратуру Заводскага раёну Менску заяву з просьбай правесці праверку, устанавіць і прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія тэлефанавалі і пагражалі яму фізічнай расправай.
25.05.2009 Пракуратура прызнала парушэнне заканадаўства супрацоўнікамі міліцыі
Пра гэта паведамляецца ў адказе пракуратуры Клецкага раёну на заяву Сяргея Панамарова.
22.05.2009 Праваабаронца з Наваполацка настойвае на ўзбуджэнні крымінальнай справы за распальванне нацыянальнай варожасці
Праваабаронца з Наваполацка Зміцер Салаўёў накіроўваў у гарадскую пракуратуру ўжо трэцюю скаргу з патрабаваннем узбудзіць крымінальную справу па фактах хуліганства і распальвання нацыянальнай варожасці ў горадзе. Пакуль жа групоўка неанацыстаў у Наваполацку дзейнічае беспакарана.
21.05.2009 Брэсцкая міліцыя вярнула газеты з інфармацыяў пра высяленне сям’і Абрамавай
49 асобнікаў газеты “Юбілейка”, прысвечанай высяленню сям’і Абрамавай нарэшце дайшлі да чытача.
20.05.2009 Менгарвыканкам прыступіў да экспрапрыяцыі будынка царквы «Новае жыццё»
Супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі атрымалі распараджэнне менскіх улад прыняць на баланс будынак царквы «Новае Жыццё».
19.05.2009 Скаргу Вадзіма Канапацкага разгледзяць у Цэнтральным РУУС
Незаконна затрыманы 7 траўня намесьнік старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі атрымаў адказ на скаргу, якую ён падаваў у Пракуратуру Цэнтральнага раёна горада Менска на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненьні да сваёй асобы.
19.05.2009 Міліцыя перасьледуе ўдзельнікаў акцыі памяці Захаранкі
Учора ўвечары супрацоўнікі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Гомеля па тэлефоне выклікалі на сустрэчу ў аддзел трох удзельнікаў акцыі “ланцуг памяці генэрала Захаранкі” – Уладзімера Кацору, Юрася Захаранку й Васіля Палякова.
18.05.2009 Крымінальная справа супраць Леаніда Свеціка накіраваная ў суд
Як стала вядома віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку, у мінулую пятніцу абласная пракуратура перадавала крымінальную справу, узбуджаную супраць яго па ч.1 арт. 130 КК РБ у абласны суд.
18.05.2009 Міністр абароны дазволіў Івану Шылу здаць іспыт
Міністр абароны Леанід Мальцаў станоўча адказаў на просьбу “Маладога Фронту” дазволіць палітвайскоўцу Івану Шылу здаць выпускны іспыт.
15.05.2009 Зінаіда Ганчар так і не атрымала ад пракуратуры інфармацыі пра вынікі расследавання па справе аб знікненні свайго мужа
Жонка выкрадзенага ў верасні 1999 года апазіцыйнага палітыка Віктара Ганчара ўжо каторы год спрабуе атрымаць ад пракуратуры інфармацыю пра папярэднія вынікі расследвання па справе знікнення свайго мужа. Супрацоўнікі пракуратуры фактычна ігнаруюць усе звароты Зінаіды Ганчар.
14.05.2009 Клецкая міліцыя вярнула журналісткам відэаапаратуру
Відэаапаратуру, якую клецкія міліцыянты адабралі ў сябраў БАЖ — незалежных журналістак Настассі Краўчук і Кацярыны Ткачэнка — вярнулі пасля скаргі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у Клецкую раённую пракуратуру.
13.05.2009 Гомельскім актывістам апазіцыі КДБ вярнуў камп'ютэры, канфіскаваныя ў 2007 годзе
Актывістам гомельскай кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сіл 11 мая Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці вярнула шэсць камп’ютэраў, канфіскаваных падчас вобыску ў кастрычніку 2007 года.










