Навіны на тэму: перасьлед
16.06.2009 Праведзены ператрус у гомельскага маладафронтаўца
У выніку несанкцыянаванага ператруса ў гомельскага актывіста «Маладога Фронту» Андруся Цянюты канфіскавалі кампутар і літаратуру.
16.06.2009 “Справу 14-ці” хочуць прыкрыць?
Удзельнікам “справы 14-ці” могуць замяніць рэжым адбыцьця пакараньня. Справу распачалі адразу пасьля правядзеньня вулічных дэманстрацый пратэсту прадпрымальнікаў у студзені 2008 году.
15.06.2009 Клецкім міліцыянтам, якія затрымалі журналістак, прадпісана ўдасканаліць веданне заканадаўства
Міліцыянтам, якія ў красавіку затрымлівалі незалежных журналістак, сябраў БАЖ Настассю Краўчук і Кацярыну Ткачэнка, строга ўказана на сур’ёзны недагляд у працы. Пра гэта паведамляецца ў адказе начальніка аддзела ўнутраных спраў Клецкага райвыканкама Міхаіла Грушы на скаргу БАЖ з нагоды інцыдэнту.
14.06.2009 Суд над Максімам Дашуком прызначаны на 15 чэрвеня
Суд над фігурантам “справы 14-ці” Максімам Дашуком пачнецца 15 чэрвеня ў 10.15 раніцы ў судзе Маскоўскага раёну Менску.
12.06.2009 Грамадскі актывіст з Клецка абскардзіць папярэджанне пракурора за выданне бюлетэня
Грамадскі актывіст з Клецка Сяргей Панамароў абскардзіць у вышэйстаячай ўстанове папярэджанне пракурора Клецкага раёна Карабко. Сяргей Панамароў папярэджаны пракурорам за выданне бюлетэня “Бойкі Клецк” накладам 299 асобнікаў.
11.06.2009 Барыс Хамайда: “Не веру ў вінаватасць праваабаронцы Леаніда Свеціка!”
Сёньня ў Віцебскім абласным судзе працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні праваабаронцы Леаніда Свеціка ў распальваньні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці.
11.06.2009 Нязгодныя жанчыны ідуць да генпракурора
Група жанчын, нязгодных з прысудамі па грамадзянскіх ды крымінальных справах, маюць намер сёння накіравацца на прыём да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча – у выпадку адмовы прымаць жанчынаў, грамадзянкі абяцаюць сабрацца на сталічнай Плошчы Свабоды ды падпісаць зварот у міжнародныя структуры.
09.06.2009 Віншуем Івана Шылу з паспяховай здачай іспыту!
Іван, віншуем цябе з гэтай перамогай! Няхай і надалей жыццё цябе песціць прыемнымі момантамі, бо, без сумневаў, ты гэта заслужыў! Спадзяемся, што наведвальнікі spring96.org з задавальненнем далучаюцца да віншаванняў!
09.06.2009 “Не!” – бесчалавечнаму абыходжаньню з бяздомнымі жывёламі
Група валанцёраў распачала кампанію супраць жорсткага абыходжаньня з бяздомнымі жывёламі на Мінскім прадпрыемстве “Фаўна горада”. Трывожная сітуацыя на гэтым прадпрыемстве асветлена ў публікацыях на інфармацыйных сайтах. У сувязі з негуманным стаўленьнем да жывёл з боку кіраўніцтва “Фаўны горада” на адрас пракурора Маскоўскага раёна Мінска накіраваны зварот з просьбай правесці адпаведную праверку. Ініцыятары кампаніі запрашаюць ахвочых таксама адправіць аналагічныя звароты ў пракуратуру і падаюць адпаведны ўзор звароту.
09.06.2009 Адвакат Сапелка паскардзіўся ў пракуратуру на дзеяньні сьледчых у справе Аўтуховіча
Адвакат Мікалая Аўтуховіча Павал Сапелка падаў скаргу ў пракуратару Беларусі на дзеяньні сьледзтва ў справе ягонага падабароннага.
09.06.2009 Андрэя Пачобута папярэдзіў пракурор
Сябра апальнага Саюза палякаў у Беларусі, журналіста Андрэя Пачобута выклікалі ў пракуратуру Гарадзенскай вобласці. Яму зачыталі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні парушэння заканадаўства Беларусі. Пачобута папярэдзілі аб тым, што ён не мае права прадстаўляцца старшынёй Галоўнай Рады «Саюза палякаў у Беларусі», а таксама афіцыйна забаранілі карыстацца сімволікай СПБ.
03.06.2009 Ваўкавыск: удзельнікаў ланцугу неабыякавых людзей выклікаюць у суд
Восем сябраў АГП з Горадні і Ваўкавыску былі затрыманыя 16 траўня за тое, што арганізавалі насупраць цэнтральнага рынку ў Ваўкавыску ланцуг неабыякавых людзей і трымалі ў руках партрэты Мікалая Аўтуховіча. Суд прызначаны на 8 чэрвеня.
01.06.2009 Віцебскі распаўсюднік незалежнай прэсы «псуе краявід»?
Барыса Хамайду выклікаюць на паседжанне адміністратыўнай камісіі Чыгуначнага раёна. Яго вінавацяць у «парушэнні парадку ўтрымання населеных пунктаў».
29.05.2009 Прызначаная дата пачатку судовага працэсу па справе Леаніда Свеціка
Як паведаміў Леанід Свецік, судовы працэс па яго справе пачнецца ў Віцебскім абласным судзе 10 чэрвеня а 10-ай гадзіне.
29.05.2009 Пасьля розгласу ў СМІ Пятра Рузава аднавілі ва ўніверсітэце
Актывіста Баранавіцкай філіі Маладога Фронту Пятра Рузава, якога ўчора адлічылі з 1 курсу Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, аднавілі на вучобе.










