Навіны на тэму: перасьлед
11.01.2010 Міліцыя адмаўляе факт выкраданьня Зьмітра Дашкевіча
Міліцыя й пракуратура пакінулі без рэакцыі скаргі старшыні "Маладога Фронту" Зьмітра Дашкевіча аб выкраданьні й вывазе ў лес 5 сьнежня.
08.01.2010 Рэктар БДУ адмовіў у аднаўленьні ва ўнівэрсытэце Тацьцяне Шапуцька
Рэктар БДУ Сяргей Абламейка праігнараваў меркаваньне некалькіх соцень студэнтаў унівэрсытэта.
28.12.2009 Шапуцька: адлічэньне - праява дыскрымінацыі па палітычных поглядах
Прэс-сакратар "Маладога Фронту" Тацьцяна Шапуцька, адлічаная зь юрыдычнага факультэту БДУ за ад'езд на Форум грамадзянскай супольнасьці "Усходняе Партнэрства", падала скаргу міністру адукацыі й хадайніцтва ў рэктарат.
23.12.2009 Студэнтам БДУ за салідарнасць з Таццянай Шапуцька пагражаюць адлічэннем
Студэнтам, што збіраюць подпісы за аднаўленне ў БДУ Таццяны Шапуцькі, кіраўніцтва універсітэта пагражае чарговымі адлічэннямі. Сама ж актывістка Маладога Фронту пакуль яшчэ не звярнулася ў суд і чакае палітычнага рашэння.
23.12.2009 Студэнтаў, што зьбіраюць подпісы ў падтрымку Шапуцька, адлоўліваюць у інтэрнатах
Кіраўніцтва юрыдычнага факультэта БДУ, а таксама студэнцкіх інтэрнатаў БДУ ціснуць на студэнтаў, што падпісаліся ў падтрымку адлічанай маладафронтаўкі Тацьцяны Шапуцька.
18.12.2009 Баранавіцкія праваабаронцы паскардзіліся ў пракуратуру
У Баранавічах заяўнікі пікету, прымеркаванага да гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, накіравалі скаргу ў пракуратуру на дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама, які ў вызначаны законам тэрмін не даў адказу прадстаўнікам дэмакратычнага руху.
18.12.2009 Саюз палякаў: новыя рэпрэсіі
Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Валожынскага раённага аддзела ўнутраных спраў у межах праверкі праводзяць допыт кіраўніцтва Івянецкага аддзела саюза палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.
17.12.2009 Супрацоўнік міліцыі пагражаў выкраданнем актывістцы Паліне Дзьякавай
Пагрозы аб выкраданні Паліна Дзьякава атрымала проста падчас акцыі салідарнасці 16 снежня на Кастрычніцкай плошчы Менска.
16.12.2009 Міхась Ільін атрымаў адказ з пракуратуры
Пракуратура Ленінскага раёна Берасця адмовіла маладафронтаўцу Міхасю Ільіну ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі і асобы ў цывільным, якія нанеслі яму цялесныя пашкоджанні. Адказ падпісаны следчым пракуратуры Аляксандрам Ярошыкам.
16.12.2009 Падатковая патрабуе з гомельскага актывіста 10 мільёнаў
Інспэкцыя падаткаў і збораў Савецкага раёну Гомелю пісьмова запатрабавала ад актывіста Руху «За свабоду» Ўладзімера Кацоры сплаціць 10-мільённы доўг за зьліквідаванае ўладамі яшчэ ў 2003 годзе грамадзкае аб’яднаньне «Грамадзянскія ініцыятывы». На той падставе, што Кацора быў прызначаны старшынём ліквідацыйнай камісіі.
08.12.2009 Жанна Літвіна пра прызначэнне новага міністра інфармацыі: «Дзяржава не бачыць мяжы паміж прафесіямі журналіста і ідэолага…»
Былы кіраўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Алег Праляскоўскі прызначаны міністрам інфармацыі Беларусі.
07.12.2009 Östgruppens у падтрымку Тацяны Шапуцькі
Швэдзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppens заклікала міністра замежных справаў Карла Більдта рашуча адрэагаваць на адлічэньне студэнткі юрфаку БДУ Тацяны Шапуцькі зь Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту.
07.12.2009 Генпракуратура: 1,5 тысячы чалавек пакараныя няправільна
1,5 тысячы чалавек былі няправільна прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў Беларусі. Такія звесткі агучыла Генпракуратура па выніках 9 месяцаў 2009 года.
04.12.2009 Астаповіч хоча прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці “рэстаўратараў”
Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч зьвяртаецца да грамадзкасьці з чарговай канстатацыяй замаху на архітэктурны помнік Менска.
04.12.2009 Таццяну Шапуцьку адлічылі з юрфаку БДУ
Прэс сакратарка «Маладога фронту» Таццяну Шапуцька 3 снежня была адлічаная з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Яна навучалася на другім курсе юрыдычнага факультэту па спецыяльнасці «юрыст палітолаг».










