Навіны на тэму: перасьлед
10.03.2010 Эўрапарлямэнт асудзіў Менск за рэпрэсіі
Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю аб сытуацыі ў Беларусі з крытыкай ціску ўладаў на Саюз палякаў. У дакумэнце няма закліку да аднаўленьня санкцыяў супраць Менску, але ёсьць пагроза, што далейшыя парушэньні правоў чалавека могуць прывесьці да спыненьня палітыкі дыялёгу Эўразьвязу зь Беларусьсю.
09.03.2010 Спыненая справа па выкраданьні Зміцера Дашкевіча
Спынена крымінальная справа па выкраданьню напярэдадні прэзэнтацыі кааліцыі "Новае пакаленьне" Зьмітра Дашкевіча. Старшыня Маладога Фронту атрымаў адказ ад міліцыянтаў, якія вялі сьледзтва па выкраданьню.
04.03.2010 Аляксандр Лукашэнка прызнаны ў Кракаве персонай нон грата
Гарадская рада Кракава 3 сакавіка прыняла рэзалюцыю, у якой прызнала Аляксандра Лукашэнку персонай нон грата ў старажытнай сталіцы Польшчы. За рэзалюцыю прагаласавалі не ўсе чальцы рады, але пераважная большасць.
04.03.2010 Адкрыты ліст ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Генеральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь Васілевічу Рыгору Аляксеевічу
Паважаны Рыгор Аляксеевіч! На працягу апошніх дзесяці дзён супрацоўнікі міліцыі нібыта на падставе расследавання крымінальнай справы аб паклёпе правялі ператрусы ў журналістаў, сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
04.03.2010 БАЖ звярнулася да Генеральнага Пракурора
З нагоды ператрусаў, праведзеных у беларускiх журналістаў у апошнiя днi, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жанна Лiтвiна звярнулася с адкрытым лістом да Генеральнага Пракурора Рыгора Васілевіча.
03.03.2010 Каспяровіча выклікалі ў падатковую
2 сакавіка актывіст апазыцыі Зьміцер Касьпяровіч быў апытаны ў падатковай інспэкцыі Заводзкага раёну Менску. Касьпяровіча выклікалі позвай з арыгінальнай фармулёўкай — у сувязі зь «неаднаразовым перасячэньнем беларуска-літоўскай мяжы ў 2008 годзе».
02.03.2010 Артура Фінкевіча і актывістак “Маладой Беларусі” выклікалі да следчага
Кіраўнік “Маладой Беларусі” Артур Фінкевіч тэрмінова выкліканы 3 сакавіка для дачы тлумачэнняў да следчага ўпраўлення ўнутраных спраў Менгарвыканкама. Прычынай выкліку стала заява маці Ільлі Шчарбіцкага, якая сцвярджае, што сябры гэтай арганізацыі нібыта спрабуюць уцягнуць яе сына ў супрацьпраўную дэструктыўную дзейнасць, якая можа парушаць грамадскі парадак.
02.03.2010 Пракуратура растлумачыла Данілевіч, чаму нельга чапаць настаўнікаў
Выконваючы абавязкі пракурора Мінскай вобласці М. Пілінкевіч адказаў на скаргу настаўніцы з Талькаўскай школы Наталлі Ільініч наконт яе пераследу з боку начальніцы ўпраўлення адукацыі Мінскай вобласці Т. Данілевіч за палітычныя перакананні.
02.03.2010 Пастар царквы «Новае жыццё» Вячаслаў Ганчарэнка накіраваў Аляксандру Лукашэнку адкрыты ліст
У лісце Вячаслаў Ганчарэнка заклікае беларускага кіраўніка стварыць камісію па вырашэнні канфлікту паміж царквой і менскімі ўладамі, перадае БелаПАН.
01.03.2010 Таццяна Шапуцька падала ў суд на рэктарат Белдзяржуніверсітэта
Маладафронтаўка абскарджвае сваё адлічэнне, якое лічыць незаконным. Як паведаміла Тацяна ў інтэрв'ю Еўрарадыё, скаргу яна даслала 28 лютага ў Маскоўскі раённы суд сталіцы. Адказчыкам па справе выступае рэктарат Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
26.02.2010 Вернікі “Новага жыцьця” чакаюць прысуду
«Новае жыцьцё» у судзе Маскоўскага раёну Менску сустрэліся з прадстаўнікамі Камітэту аховы прыроды Менгарвыканкаму. Вернікаў абвінавачваюць у нанясеньні шкоды навакольнаму асяродзьдзю. Сума штрафу складае 263 мільёны рублёў (гэта больш за 93 тысячы даляраў).
25.02.2010 Следчы прапанаваў Тэрэсе Собаль закрыць справу з прычыны тэрміна даўнасці
Дырэктара Дома польскага ў Івянцы Тэрэсу Собаль і бухгалтарку Рамуальду Мірон 24 лютага дапыталі ў Валожыне. Нагодай для гэтага стала справа 2004 года, паводле якой актывістка непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на Беларусі «злоўжывала службовым палажэннем».
23.02.2010 Алесь Бяляцкі: Практыка катаванняў, гвалту, непраўдзівых сфабрыкаваных паказаньняў з боку супрацоўнікаў міліцыі ўваходзіць у паўсядзённы ўжытак
Масавыя затрыманні і арышты прадстаўнікоў непрызнанага Саюза палякаў, нервовае стаўленне супрацоўнікаў міліцыі да працы журналістаў, суды і абвінавачванні ў хуліганстве грамадскіх і палітычных актывістаў маюць пад сабой канкрэтныя прычыны, якія ўлада спрабуе прыхаваць за дэмагагічнымі разважаннямі аб правах і свабодах чалавека. Гэтыя прычыны называе віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ў інтэрвію з нашым карэспандэнтам.
23.02.2010 Лябедзька: працяг валожынскай справы
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька выкліканы ў Менскую абласную пракуратуру для дачы тлумачэнняў па "валожынскаму затрыманню". Магчыма, што пасля сумоўя са следчым, лідэр АГП выйдзе фігурантам новай крымінальнай справы.
23.02.2010 Сябра БХД прымусілі адмовіцца ад кандыдацтва
Сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Вілейскага раёну Меншчыны, акушэр фельдшэрска-акушэрскага пункта вёсцы Бубны Аляксандр Анкуда быў вымушаны адазваць заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы дзеля вылучэння яго кандыдатам у дэпутаты.










