Навіны на тэму: перасьлед
09.04.2010 КДБ цікавіцца кампутарамі апазіцыянераў
9 красавіка лідэру «Еўрапейскай Беларусі» вярнулі незаконна канфіскаваны ў яго на мяжы ноўтбук.
08.04.2010 Зноў канфіскавалі наклад “Витебского курьера”
Машыну заснавальніка газэты Віктара Рамнёва міліцыянты спынілі на Магілёўшчыне, па дарозе са Смаленскай друкарні. У Горацкім РАУС у яго канфіскавалі наклад выданьня - амаль 10 тысяч асобнікаў.
06.04.2010 Сябру БХД не ўладкоўваюць на працу па палітычных матывах
Сябру Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Чашнікаў Віктару Спружу адміністрацыя папяровай фабрыкі “Чырвоная зорка” адмовіла ва ўладкаванні на працу з-за сяброўства з незалежнымі кандыдатам і журналістамі.
02.04.2010 Перадвелікодныя допыты
У Мінску вялікі допыт беларускіх журналістаў – на 2 красавіка ва ўпраўленне ўнутраных спраў Першамайскага раёну выкліканыя адразу Наталля Радзіна, Святлана Калінкіна ды Ірына Халіп.
01.04.2010 Міліцыянты сканфіскавалі “Magazyn Polski na Uchodźstwie”
Шчучынскія міліцыянты сканфіскавалі каля 450 асобнікаў часопісу “Magazyn Polski na Uchodźstwie”, што выпускаюць паплечнікі Анжалікі Борыс па незарэгістраваным Саюзе палякаў.
01.04.2010 Камітэт у абарону журналістаў змагаецца за правы Шарамета
Камітэт у абарону журналістаў заклікаў ўлады Беларусі вярнуць беларускае грамадзянства журналісту Паўлу Шарамету.
26.03.2010 Суд адмовіў Тацяне Шапуцька ў задавальненьні скаргі да БДУ
Суд Маскоўскага раёну Менску не задаволіў скаргі былой студэнткі юрыдычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту Тацяны Шапуцькі, па фармальнай прычыне адлічанай летась за пропускі. Актывістка "Маладога Фронту" працягне судзіцца з БДУ
26.03.2010 Суд Менску адхіліў скаргу царквы "Новае жыцьцё"
26 сакавіка Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу царквы "Новае жыцьцё" на пастанову суду Маскоўскага раёну, які аштрафаваў абшчыну на 8 млн. 750 тыс. рублёў за забруджваньне навакольнага асяродзьдзя.
25.03.2010 У лідэра «Моладзі БНФ» канфіскавалі бел-чырвона-белую сімволіку
Нацыянальныя сцягі ў Андруся Крэчкі былі канфіскаваныя супрацоўнікамі міліцыі без складання пратаколу.
23.03.2010 Міліцыя сарвала прэзентацыю складанкі берасцейскага року
У Берасці адбыўся фэст "Гукі вясны", на якім меркавалася прэзентаваць складанку "Права маладых - першы музычны блін" з творамі мясцовых камандаў. Але прадстаўленне складанкі сарвала берасцейская міліцыя. Перад канцэртам лейтэнант міліцыі М. Ціхановіч канфіскаваў больш за 300 дыскаў для праверкі на наяўнасць крамолы ў іх змесце. Арганізатары фэсту: "Спадзяемся, што цяпер міліцыя стане бліжэй да нашай музыкі".
17.03.2010 Натальля Радзіна зьвярнулася ў пракуратуру
Сёньня пасьля тэрмінова скліканай прэс-канферэнцыі з нагоды павальных ператрусаў і канфіскацый оргтэхнікі ў незалежных журналістаў рэдактарка сайту Хартыі-97 Натальля Радзіна зьвярнулася са скаргай у пракуратуру на неправамоцныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.
17.03.2010 «Журналістаў хочуць зрабіць крайнімі…»
17 сакавіка ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя журналістаў і грамадскіх актывістаў, якія падвергліся ператрусам 16 сакавіка.
17.03.2010 У Віцебску міліцыянты канфіскавалі 50 тысяч асобнікаў незалежнай газеты
Супрацоўнікі Віцебскага РАУС канфіскавалі 50 тысяч асобнікаў газеты “Наш Дом”, якую выдае аднайменная грамадзянская ініцыятыва. Наклад незарэгістраванага выдання са Смаленску везлі актывісты ініцыятывы Вольга Карач і Віктар Рамнёў.
15.03.2010 У журналісткі на мяжы забралі машыну
У намесніцы галоўнага рэдактара «Народнай волі» Марыны Коктыш на памежным пераходзе «Каменны лог» на месяц забралі набыты ў Літве аўтамабіль, а саму журналістку на наступны дзень адправілі ў Мінск на папутнай машыне.
12.03.2010 Прызначаны суд у справе Тацяны Шапуцькі
Судовае паседжаньне ў справе Тацяны Шапуцькі супраць адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту прызначана на 19 сакавіка.










