Навіны на тэму: перасьлед
03.05.2010 Міліцыя выбачылася й заплаціла 100 тысяч рублёў кампэнсацыі
Транспартная міліцыя Бабруйску выбачылася за гвалтоўныя дзеяньні сваіх супрацоўнікаў супраць актывісткі стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Таісіі Кабанчук.
03.05.2010 Актывістаў Партыі БНФ выклікаюць у пракуратуру па пытаньні аўтарэфэрэндуму
Цягам апошніх дзён шэраг актывістаў Партыі БНФ былі выкліканыя ў пракуратуры па месцы жыхарства па пытаньні аўтарэфэрэндуму.
03.05.2010 Актывіста БХД спрабуюць абвінаваціць у крадзяжы
Кіраўніка Берасцейскай абласной Рады БХД Зьмітра Шурхая па тэлефоне выклікалі ў РАУС Маскоўскага раёна Берасця. Яго быццам бы падазраюць у крадзяжы, сведкам якога нібыта быў чалавек, які пажадаў не называцца.
30.04.2010 У Наваполацку правялі вобшук у офісе праваабаронцы Зьмітра Салаўёва (абноўлена)
Як толькі што паведаміў праваабаронца Зьміцер Салаўёў, у ягоным офісе ў Наваполацку адбываецца ператрус.
30.04.2010 Хочуць рэфэрэндум? У пракуратуру!
Пракуратура Кастрычніцкага раёну Магілёва выклікала сябра ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэфэрэндуму ў пытаньні павышэньня мыта на ўвоз аўтамабіляў Зьмітра Антончыка.
29.04.2010 Алег Воўчак: Аўтуховіч раскрыў тайную эканоміку ўлады
Праваабаронца Алег Воўчак практычна кожны дзень прысутнічаў на судовым працэсе над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімірам Асіпенкам, Міхаілам Казловым і Аляксандрам Ларыным.
29.04.2010 Ірына Халіп: «Пад дахам справы аб паклёпе ідзе вайна на знішчэнне незалежных журналістаў і незалежных сайтаў»
29 красавіка ГА «БАЖ» зладзіла прэс-канферэнцыю з удзелам журналістак — сведак па справе аб паклёпе на экс-кіраўніка УКДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа — Святланы Калінкінай, Марыны Коктыш, Ірыны Халіп і Наталлі Радзінай.
29.04.2010 Назіральнікі за працэсам Аўтуховіча: “Гэта быў спэктакль”
Праваабаронцы, палітыкі і грамадзяне, якія назіралі за працэсам над Мікалаем Аўтуховічам ды іншымі ў Вярхоўным судзе, падзяліліся сваімі меркаваньнямі пра абгрунтаванасьць абвінавачаньня ў падрыхтоўцы тэракту, арганізацыі падпалаў ды іншых злачынствах.
26.04.2010 Сталічныя ўлады правялі афіцыйныя мерапрыемствы ў памяць ахвяр і герояў чарнобыльскай катастрофы
Жалобная цырымонія памяці ахвяр і герояў чарнобыльскай катастрофы прайшла сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
23.04.2010 КДБ цісне на кандыдатаў ад Руху “За Свабоду”
Услед за актівістам з Мастоў Алесем Зарэмбюком, ператрус ва ўласнай кватэры быў зроблены і ў кандыдата ў дэпутаты ад Руху “За Свабоду” з Бярозаўкі Сяргея Трафімчыка.
23.04.2010 Будуць на Акрэсьціна коўдры і падушкі
Умовы ўтрыманьня арыштаваных у краіне нярэдка крытыкуюцца як міжнароднымі, так і беларускімі праваабарончымі арганізацыямі. Асабліва ў цяжкім стане знаходзяцца адміністратыўна затрыманыя: перанаселенасьць камер, адсутнасьць ложкаў, душа, шпацыраў, немагчымасьць атрымліваць перадачы, нізкая якасьць ежы і вады.
22.04.2010 Гомельская пракуратура лічыць, што ператрусы і допыты журналістаў - законныя
У расследаванні справы аб паклёпе на былога кіраўніка УКДБ Гомельскай вобласці І. Каржа парушэнняў заканадаўства не выяўлена, і падставаў для прыняцця захадаў пракурорскага рэагавання няма. Да такой высновы прыйшла пракуратура Гомельскай вобласці, разгледзеўшы зварот ГА «БАЖ» наконт ператрусаў і допытаў у шэрагу журналістаў.
16.04.2010 На ўправе БНФ адбудзецца прагляд фільма "Катынь"
16 красавіка ў пятніцу партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя ладзіць на ўправе БНФ прагляд фільма Анджэя Вайды "Катынь". Такім чынам БХД вырашыла адрэагаваць на тое, што ў нядзелю 11 красавіка беларускім гледачам тэлеканалу "Расія" замест фільма “Катынь” паказалі шоў "Танцы з зоркамі".
16.04.2010 Невядомыя абрабавалі аўтамабіль праваабаронцы
Алена Танкачова, старшыня «Фонду разьвіцьця прававых тэхналёгій», паведаміла «Свабодзе», што сёньня ўначы невядомыя разьбілі шкло ў яе аўтамабілі. З салёну скралі яе асабістыя рэчы.
15.04.2010 Магілёў: БНФ застаўся безь сядзібы
Магілёўскую абласную арганізацыю руху БНФ “Адраджэньне” сёньня прымусова выселілі з арандаванай сядзібы.










