Навіны на тэму: перасьлед

Жанна Літвіна: «Апошнім часам медыясфера апынулася ў эпіцэнтры рэпрэсій…»

07.07.2010 Жанна Літвіна: «Апошнім часам медыясфера апынулася ў эпіцэнтры рэпрэсій…»

Старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна выступіла з дакладам на Канферэнцыі Нацыянальнага форуму грамадзянскай супольнасці «Дарожная мапа Усходняга партнёрства для Беларусі», які 5–6 ліпеня прайшоў у Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау.

Прафсаюз выдвараюць за тэрыторыю заводу

05.07.2010 Прафсаюз выдвараюць за тэрыторыю заводу

Адміністрацыя Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў выдала распараджэньне аб прымусовым высяленьні з офісу суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага. Загад падпісаў намесьнік кіраўніка прадпрыемства па ідэалягічнай працы Пётар Слабадчук. Неабходнасьць высяленьня суполкі аргумэнтуецца вытворчай неабходнасьцю. У прафсаюзе лічаць такое распараджэньне незаконным і плянуюць судзіцца.

Артура Фінькевіча спрабуюць затрымаць людзі ў цывільным

05.07.2010 Артура Фінькевіча спрабуюць затрымаць людзі ў цывільным

Лідэра руху "Маладая Беларусь" Артура Фінькевіча і каардынатарку руху Насту Машчаву спрабуюць затрымаць людзі ў цывільным.

05.07.2010 У Балгарыі разгледзелі справы затрыманых беларусаў

2 ліпеня адбыўся разгляд справаў затрыманых у Балгарыі грамадзянаў Беларусі - Аляксандра Міхайлоўскага і Аляксея Латыша. Затрыманыя маюць статус палітычных уцекачоў у Польшчы і знаходзяцца пад юрыдычнай аховай Польшчы.

Рэктар БДУ пакараў маладафаронтаўца вымоваю

05.07.2010 Рэктар БДУ пакараў маладафаронтаўца вымоваю

Маладафронтавец атрымаў вымову за "парушэньне правілаў унутранага распарадку" ва ўнівэрсітэце. Нагодаю для пакараньня сталася затрыманьне 14 траўня, у дзень распачатай кампаніі "Горад наш!", калі насупраць адміністрацыі прэзыдэнта зьявіліся нацыянальныя сьцягі Беларусі.

Сяргей Каваленка на "хатняй хімііі"

02.07.2010 Сяргей Каваленка на "хатняй хімііі"

1 ліпеня ў Першамайскім райсудзе Віцебска павінен быў адбыцца суд над вядомым грамадскім актывістам, сябрам КХП БНФ Сяргеем Каваленкам.

Справа “ваўкавыскіх прадпрымальнікаў”: каго ў Івацэвічы, а каго ў Віцьбу

01.07.2010 Справа “ваўкавыскіх прадпрымальнікаў”: каго ў Івацэвічы, а каго ў Віцьбу

Асуджаны па крымінальнай справе ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч для адбыцця пакараньня будзе пераведзены ў Івацэвічскую калонію. Адпраўка затрымліваецца толькі з-за медычных праблем: як толькі будуць падлечаныя зубы, яго накіруюць у Івацэвічы, дзе з 5 чэрвеня адбывае пакараньне яшчэ адзін фігурант справы Уладзімір Асіпенка.

Юрый Варонежцаў спрабуе праз суд вярнуць адабраныя рэчы і грошы

01.07.2010 Юрый Варонежцаў спрабуе праз суд вярнуць адабраныя рэчы і грошы

Сябра ГА «БАЖ» Юрый Варонежцаў 29 чэрвеня звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Гомеля са скаргай на дзеянні ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, якія 18 траўня праводзілі ператрус у яго дома і забралі асабістую і сямейную маёмасць.

Указ аб інтэрнэце ўступае у сілу - журналістку charter97.org выклікаюць у пракуратуру  важная навіна 14

30.06.2010 Указ аб інтэрнэце ўступае у сілу - журналістку charter97.org выклікаюць у пракуратуру важная навіна 14

Раніцай 30 чэрвеня журналістцы сайта charter97.org Наталлі Радзінай патэлефанаваў намеснік начальніка следчага аддзела пракуратуры горада Менска Фешчанка Віктар Адамавіч з патрабаваннем з'явіцца на допыт заўтра, у 12.00. Супрацоўнік пракуратуры паведаміў толькі, што журналістку выклікаюць у якасці сведкі, аднак не сказаў, па якой крымінальнай справе. Як сказаў Фешчанка журналістцы, «ёсць некалькі пытанняў у сувязі з інфармацыяй, якая паступіла, што вы з'яўляецеся адміністратарам сайта charter97.org».

Палітпрызыўніка Андруся Цянюту зьмясцілі на гауптвахту

29.06.2010 Палітпрызыўніка Андруся Цянюту зьмясцілі на гауптвахту

Палітпрызыўнік Андрусь Цянюта зь 29 чэрвеня адбывае пакараньне на гаўптвахце. У маладафронтаўца даўно пачаліся праблемы зь кіраўніцтвам вайсковай часткі.

Праваабаронцы Германіі праводзяць акцыю ў падтрымку Тацяны Шапуцька

24.06.2010 Праваабаронцы Германіі праводзяць акцыю ў падтрымку Тацяны Шапуцька

Нямецкая праваабарончая арганізацыя праводзіць новую акцыю ў падтрымку Тацяны Шапуцька, адлічынай па палітычных матывах з БДУ ў снежні 2009 года.

Генпракуратура незадаволеная нормамі ўтрымання вязняў

23.06.2010 Генпракуратура незадаволеная нормамі ўтрымання вязняў

Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч паведаміў, што ягонае ведамства зрабіла прадстаўленне адносна ўмоваў утрымання вязняў у калоніях і следчых ізалятарах.

Магілёў: валянтэры «Гавары праўду» на волі

23.06.2010 Магілёў: валянтэры «Гавары праўду» на волі

У чацьвярых затрыманых магілёўскіх валянтэраў грамадзянскай ініцыятывы «Гавары праўду» канфіскавалі тры тысячы ўлётак «Сто абліччаў беспрацоўя».

Заява прафэсара Манаева

22.06.2010 Заява прафэсара Манаева

Як супрацоўнік дзяржаўнага унівэрсытэта я «абавязаны не рабіць дзеяньняў, якія выходзяць за рамкі дзяржаўнай палітыкі».

На скаргу ў Генеральную пракуратуру адказаў той, на каго скардзіліся

22.06.2010 На скаргу ў Генеральную пракуратуру адказаў той, на каго скардзіліся

Сябра ГА «БАЖ» з Гомеля Юрый Варонежцаў даслаў паўторную скаргу Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь Рыгору Васілевічу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства