Навіны на тэму: перасьлед
26.08.2010 Міхася Башуру працягваюць трымаць за кратамі
Лідэр грамадскай кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў паведаміў Радыё Рацыя, што дапамогу Міхасю Башуру, якога трымаюць за кратамі ў Жодзінскім следчым ізалятары, абвінаваціўшы ў падробцы фінансавай даведкі, аказваюць па трох накірунках – юрыдычнаму, матэрыяльнаму і маральнаму.
26.08.2010 У Гомелі канфіскуюць “Электрычку”
У Гомелі на праспэкце Кастрычніка міліцыя затрымала актывіста грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Івана Гамарку.
17.08.2010 «Вярну ім свае ўзнагароды»
Сталыя чытачы «Нашай Нівы» знаёмыя з Аляксандрам Доўбікам з Карэліцкага раёна па артыкуле «Дзесяць гадоў лагера за лісты да Джавахарлала Нэру» (№40 ад 1 лістапада 2007). У 1958 г. Аляксандра Сафронавіча арыштавалі за ананімныя лісты да прэзідэнта ЗША Эйзенхаўэра, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Ідэна ды прэм’ера Індыі Нэру.
17.08.2010 Уладзімір Някляеў звярнуўся да Генеральнага пракурора Беларусі
Паэт і лідэр кампаніі "Гавары праўду" напісаў адкрыты ліст генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь
16.08.2010 Магілёў: актывістам "Гавары праўду" пашкодзілі дзьверы
З дапамогай службы ўскрыцьця замкоў магілёўскія актывісты "Гавары праўду" здолелі сёньня патрапіць у сваю сядзібу. Невядомыя зламысьнікі пашкодзілі дзьвярныя замкі. Выкліканыя на месца здарэньня міліцыянты склалі пратакол аб правапарушэньні.
13.08.2010 Рашэнне суду па справе "Новага жыцьця" уступае ў сілу 14 жніўня
У нядзелю, 8 жніўня, на нядзельным служэнні адбылося галасаванне па важным пытанні: плаціць або не плаціць дзяржаўныя мыты, а значыць — абскарджваць ці не рашэнне Гаспадарчага суда Мінска аб вялізным штрафе за нібыта забруджанне навакольнага асяроддзя.
12.08.2010 Віктар Чайкоўскі атрымаў адказ з Брэсцкага УУС
Намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’янання “Перспектыва”, сябра Свабоднага прафсаюза Беларускага Віктар Чайкоўскі атрымаў адказ з Брэсцкага ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце на сваю скаргу адносна гвалтоўнага затрымання на цэнтральным чыгуначным вакзале ў Брэсце.
11.08.2010 Магілёў: паляваньне на падпісныя лісты
Актывіста «Гавары праўду» Сяргея Лапуціна пратрымалі ў Кастрычніцкім аддзеле міліцыі Магілёва больш за тры гадзіны. На яго складзеныя пратаколы адміністрацыйнага правапарушэньня й канфіскацыі друкаванай прадукцыі. Яны будуць накіраваныя ў суд.
11.08.2010 У Гомелі пракуратура вынесла папярэджанне фрылансеру за журналісцкую дзейнасць
10 жніўня сябра ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Таццяна Бублікава атрымала ад Гомельскай абласной пракуратуры папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона «Аб СМІ».
10.08.2010 Міхась Башура застаецца за кратамі
Каардынатар кампаніі «Гавары праўду» яшчэ на сем сутак застанецца ў ізалятары часовага ўтрымання, паведаміў лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч. Такое рашэнне было прынятае пасля допыту, што адбыўся вечарам у Савецкім РУУС. Пакуль абвінавачванні Міхасю не прад’яўленыя.
09.08.2010 Гародня: працягваецца ціск на Дзмітрыя Бандарчука
У Гародні працягваецца пераслед аднаго з мясцовых лідараў АГП Дзмітрыя Бандарчука, актывіста кампаніі “Гавары праўду”. За апошнія паўгады ён перажыў некалькі ператрусаў і затрыманняў, адміністрацыйных судоў. А ў мінулую суботу ў машыне Дзмітрыя Бандарчука былі прабітыя два колы. Здарылася гэта акурат напярэдадні выезду ў Зэльву, дзе адзначаліся сотыя ўгодкі з дня нараджэння Ларысы Геніюш.
09.08.2010 Міліцыянты сканфіскавалі газэту "Крыніца"
На аўтавакзале ў Горадні міліцыянты затрымалі Міколу Баўсюка - каардынатара аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. У яго на руках былі асобнікі газеты "Крыніца", перадае Радыё Свабода.
27.07.2010 Пракуратура не знайшла падставаў для ўзбуджэння крымінальнай справы супраць міліцыянтаў за збіццё Змітра Пармона
Актывіст “Моладзі БНФ” Зміцер Пармон атрымаў з Пракуратуры Цэнтральнага раёна Менска адказ на сваю заяву з просьбай узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да міліцыянтаў, якія збівалі яго падчас затрымання 27 траўня.
15.07.2010 Праваабаронцы – супраць дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса
Улады Беларусі павінны прывесці дыфамацыйныя артыкулы Крымінальнага кодэкса ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды прэсы і свабоды выказванняў. Такі заклік з боку праваабаронцаў прагучаў сёння на круглым стале “Сітуацыя ў медыяпрасторы Беларусі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі: рэаліі і перспектывы”. Вядомыя беларускія журналісты, праваабаронцы і палітыкі збіраліся, каб дамовіцца пра выпрацоўку агульнай стрэтэгіі ўзаемадзеяння падчас выбараў.
14.07.2010 Каваленку пакаралі дысцыплінарнай ізаляцыяй
8 ліпеня віцебскага актывіста Сяргея Каваленку падверглі дысцыплінарнай ізаляцыі на 10 сутак па пастанове Першамайскага РУУСа Віцебску. Зараз ён адбывае пакаранне ў Ізалятары часовага ўтрымання.










