Навіны на тэму: перасьлед
21.10.2010 За крытыку ў блогу — у беcтэрміновы адпачынак
Менавіта ў такую сітуацыю трапіў бабруйскі журналіст Дзмітрый Растаеў, які працаваў у «Вячэрнім Бабруйску» і супрацоўнічае з мінскай «Белгазетай».
14.10.2010 Улады пачалі масавы ціск на сябраў ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага
Улады працягваюць масавы ціск на заснавальнікаў Партыі БХД і сябраў ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага, паведамляе прэс-служба БХД.
07.10.2010 Новалукомскі актывіст, якога пад прымусам завезьлі ў “псыхушку”, ужо на волі
Пасьля 15 дзён знаходжаньня ў Лепельскім псыхіятрычным шпіталі, куды яго пад прымусам даставілі міліцыянты, Пятро Баравік зноў гатовы зьбіраць подпісы за вылучэньне кандыдатаў на прэзыдэнцкую пасаду.
01.10.2010 Корбан, Стральцоў… Хто наступны?
Два дні запар тэлефон Алеся Стральцова абрывае нейкі Сяргей Іванавіч, які надта хоча пагутарыць з актывістам наконт даўняй “справы 14-ці” і яе фігурантах. Гэты супрацоўнік невядома якой сілавой структуры пагадзіўся нават прыехаць на сустрэчу сам.
28.09.2010 Юрыю Варонежцаву вярнулі частку канфіскаваных рэчаў
Гомельскаму дэмакратычнаму актывісту Юрыю Варонежцаву вярнулі частку канфіскаваных падчас ператрусу рэчаў. Ператрус праводзіўся ў сувязі з крымінальнай справай адносна актывістаў кампаніі “Гавары праўду”.
28.09.2010 Жыхарка Маладзечна напісала на Макея заяву ў міліцыю і апынулася за кратамі
Жанчына запатрабавала прыцягнуць кіраўніка Адміністрацыі да адказнасці за парушэнне закона «Аб звароце грамадзянаў». Але ў РАЎСе склалі пратакол на яе: нібыта яна лаялася матам і нават спрабавала пакусаць міліцыянтаў.
17.09.2010 Тамара Сідарэнка: дзеяньні з боку праваахоўных органаў я зьвязваю з нейкімі іншымі абставінамі, а не з рэальнымі падазрэньнямі
Сёньня ў 11 гадзін скончыліся трое сутак з моманту апошняга, ужо трэцяга, затрыманьня грамадскага актывіста, эколага Уладзіміра Валодзіна. Сустрэць яго на волі на Акрэсьціна прыйшлі сваякі і сябры. Нягледзячы на тое, што Валодзіна адпусьцілі, ён застаўся падазраваным па трох крымінальных справах.
16.09.2010 Дзяржкантроль патрабуе сьпісы праваабаронцаў
Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Цэнтар правоў чалавека» Раіса Міхайлоўская адмовілася прадставіць правяраючым зь Дзяржкантролю сьпісы актывістаў арганізацыі.
13.09.2010 Пагражаюць драматургу і журналісту Мікалаю Халезіну
Кіраўніку «Свабоднага тэатра» сталі пагражаць пасля публікацыі артыкула пра гібель Алега Бябеніна.
13.09.2010 Актывісты "Гавары праўду" падалі скаргі ў ФІФА, УЕФА і КХЛ
Актывісты кампаніі "Гавары праўду" падалі скаргі ў ФІФА, УЕФА і КХЛ на парушэньне іх правоў як заўзятараў. Пра гэта 11 верасьня БелаПАН паведаміў адзін з актывістаў Юрый Алейнік.
13.09.2010 Брэсцкія актывісты будуць судзіцца з міліцыяй
Брэсцкія грамадскія актывісты Валянцін Лазарэнкаў і Віктар Чайкоўскі падалі скаргу ў суд Ленінскага раёна на неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі Брэсцкага ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце.
08.09.2010 Ігар Чапіга зьмешчаны на Акрэсьціна
Сябра "Правага альянсу" Ігар Чапіга пасьля правядзеньня ў яго на кватэры ператрусу, зьвязанага нібыта з падпалам Цэнтру ізаляцыі на Акрэсьціна, дастаўлены ў гэтую установу. Кіраўнік Інфармацыйна-кансалтынгавай установы "Правы альянс" Юрась Карэтнікаў называе гэта палітычна матываваным перасьледам.
08.09.2010 Магілёў: Праваабаронцы супраць камунальнікаў
Магілёўскі праваабарончы цэнтар падаў апэляцыю на вырак абласнога гаспадарчага суда.
07.09.2010 Заява Сакратарыята ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”
Больш за месяц таму, 6 жніўня 2010 года, быў гвалтоўна затрыманы паэт і выдавец, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў Міхась Башура. Следчыя органы яму інкрымінавалі “эканамічнае злачынства” – падробку фінансавых дакументаў дзеля атрымання ягонай жонкай грашовага крэдыту ў банку. Грэбуючы прэзумпцыяй невінаватасці, Міхася Башуру абвінавачваюць у падробцы даведкі з месца працы, ігнаруючы элементарную магчымасць памылкі.
03.09.2010 Алесь Зарэмбюк абвешчаны ў міжнародны вышук?
Актывіст руху "За Свабоду" Сяргей Трафімчык зможа атрымаць сканфіскаваныя падчас ператрусу рэчы не пазней як праз тры гады. Пра гэта паведаміў пракурор Мастоўскага раёна Ўладзімір Гук у адказ на скаргу актывіста.










