Навіны на тэму: перасьлед
19.12.2010 Пагрозы ў адрас гродзенскага актывіста
А палове дзевятай вечару 18 снежня невядомы затэлефанаваў журналісту і грамадскаму праваабаронцу Уладзіміру Хільмановічу. Упэўніўшыся, што ён трапіў па прызначэнні, невядомы кінуў пагрозлівую фразу і адразу абарваў размову.
18.12.2010 Генпракуратура «пашкадавала» наконт памылак Вярхоўнага суду
Генпракуратура Беларусі прызнала абгрунтаванасьць некаторых скаргаў з боку жанчын, якія шмат гадоў заяўляюць пра несправядлівыя судовыя рашэньні ў сваіх справах альбо справах сваякоў.
15.12.2010 Аляксандар Смалянчук: Ціск працягваецца ўжо некалькі гадоў
Доктар гістарычных навук, прафесар ЕГУ, дырэктар інстытута гістарычных даследаванняў ЕГУ, а таксама адзін з арганізатараў і кіраўнікоў дасьледчага (крыніцазнаўчага) праекту «Гарадзенскі палімпсест» (2008—2009) Аляксандр Смалянчук звярнуўся з адкрытым лістом, у якім прыводзіць факты аказання псіхалагічнага ціску на ўдзельнікаў навуковай гістарычнай канферэнцыі.
15.12.2010 «Унука» з роліка «Схавай пашпарт бабулі» адлічылі з універсітэту
Загад рэктара аб адлічэнні падпісаны 15 кастрычніка. Увесь гэты час студэнт не ведаў, што ён ужо не мае права наведваць заняткі.
14.12.2010 Павел Сапелка: Адміністрацыйныя справы супраць Пушкіна сфабрыкаваныя
13 снежня адвакат Павел Сапелка вывучыў матэрыялы справы, скіраванай супраць вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна, якога суд Крупскага раёну пакараў 13-цю суткамі адміністрацыйнага арышту па двух артыкулах КаАП - хуліганства і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
14.12.2010 Мастакі выступілі ў абарону Алеся Пушкіна
Заява сябраў творчай суполкі "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў з нагоды арышту мастака Алеся Пушкіна.
14.12.2010 Актывістка атрымала адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы
Міліцыя адмаўляецца далей разглядаць справу аб прабітых колах машыны актывісткі горадзенскага МФ Вольгі Багданкевіч. Такі фінал у серыі пагрозаў і запужванняў.
10.12.2010 Пяць кандыдатаў у прэзідэнты атрымалі папярэджанні Генпракуратуры
Генеральная пракуратура вынесла пяці кандыдатам у прэзідэнты Беларусі афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства. Паводле звестак БелаПАН, папярэджанні атрымалі Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч, Яраслаў Раманчук і Андрэй Саннікаў.
09.12.2010 Мастака Алеся Пушкіна асудзілі на 13 сутак арышту
Так вырашыў суд у раённы суд у Крупках. Мастака звінавацілі ў злосным хуліганстве. Прысуд вынесла суддзя Вольга Фома.
09.12.2010 У Крупках праходзіць суд над мастаком Пушкіным
Мастака вінавацяць у злосным хуліганстве. Па словах яго жонкі Яніны, гэта правакацыя.
09.12.2010 Дэканат філфаку БДУ пагражае маладафронтаўцы
Студэнтку філалагічнага факультэта БДУ Касю Давыдзік выклікалі да намесьніка дэкана Сяргея Важніка. Сяргей Алякснадравіч паказаў дзяўчыне фотаздымкі з акцыі "Сыходзь!", на якіх было зьверху па-расейску дапісана яе прозьвішча. Намесьнік дэкана паведаміў, што яго папрасілі ўзяць у Кацярыны тлумачальную з гэтай нагоды.
06.12.2010 Пракуратуру просяць правесці праверку сюжета БТ, прысвечанага арганізацыі “Маладая Беларусь”
Дзве дзяўчыны звярнуліся ў пракуратуру Фрунзенскага раёна сталіцы з патрабаваннем, каб следчыя правялі праверку па факце выхаду ў эфір сюжета БТ, прысвечанага арганізацыі “Маладая Беларусь”
06.12.2010 Прыхільнікам Алеся Міхалевіча пагражалі фізічнай расправай
Актывістам, якія агітуюць за Алеся Міхалевіча, пагражалі фізічнай расправай. Алесь Галавань з Віцебску распавёў Радыё Свабода, што ўжо два дні запар ён і іншыя прыхільнікі палітыка не маюць магчымасці вольна раздаваць мінакам улёткі. З тэрыторыі гандлёвага цэнтру “Эвіком” агітатараў прагналі ахоўнікі, а каля гандлёвага цэнтру “Кантынент” давялося паспрачацца з грамадзянамі, якія назваліся міліцыянтамі.
01.12.2010 З нагоды ператрусу Сяргей Балыкін зьвярнуўся ў пракуратуру
Прадпрымальнік і журналіст Сяргей Балыкін зьвярнуўся ў пракуратуру з нагоды ператрусу ў ягонай кватэры. У заяве ён паведамляе факты неправамоцных дзеяньняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія праводзілі ператрус і заяўляе пра парушэньне сваіх канстутыцыйных правоў.
25.11.2010 Пракуратура зноў папярэджвае кандыдатаў
Калі з боку кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі будуць працягвацца заклікі да несанкцыянаваных акцыяў, "праваахоўныя органы прымуць меры рэагаваньня". Пра гэта заявіў начальнік упраўленьня Генпракуратуры па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў Павал Радзівонаў.










