Навіны на тэму: перасьлед
27.12.2010 Валянцін Стэфановіч: Вельмі важна паказаць, якімі метадамі зараз дзейнічае следства
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” сталі вядомыя факты аказання ціску на грамадзянаў краіны супрацоўнікамі следства ў межах узбуджанай крымінальнай справы. Так, у адным з такіх выпадкаў невядомыя ўварваліся ў кватэру, накінулі маладому чалавеку на галаву пакет, білі, а потым патрабавалі падпісаць паперы, з якіх вынікала, што прадстаўнікі апазіцыі падбівалі яго да ўчынення масавых беспарадкаў.
26.12.2010 Перасьледы ў рэгіёнах на выходныя
На кватэру каардынатара берасьцейскага Руху "За свабоду" Дзяніса Турчыняка наведаліся міліцыянт і чалавек у штацкім. Супрацоўнікі прастаялі некаторы час перад кватэрай актывіста. Дзьверы ім ніхто не адчыніў, пасьля яны пачалі званіць у кватэры да суседзяў.
26.12.2010 Вобыскі на Каляды
На кватэрах дэмакратычных актывістаў 25 снежня праводзіліся вобыскі. Супрацоўнікі следчых органаў у межах крымінальнай справы па ч.2 арт. 293 КК канфіскуюць у асноўным кампутарную тэхніку.
26.12.2010 Адвакатка ўпершыню сустрэлася з Андрэем Дзмітрыевым
25 снежня адвакатка Ірына Мініна ўпершыню змагла сустрэцца са сваім падабаронным Андрэем Дзмітрыевым, які з'яўляецца кіраўніком выбарчага штабу Ўладзіміра Някляева. Ён праходзіць адным з падазраваных па крымінальнай справе, узбуджанай па ч.2 арт. 293 КК - масавыя беспарадкі. Усе адвакаты па гэтай справе даюць падпіску аб неразгалошванні таямніцы следства.
25.12.2010 Ператрусы ў офісах працягваюцца
Супрацоўнікі следчых органаў у межах крымінальнай справы па ч.2 арт. 293 КК канфіскуюць у асноўным кампутарную тэхніку.
25.12.2010 Зварот Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці праграмы “Усходняе партнёрства”
24 снежня шэраг беларускіх грамадскіх арганізацый падпісалі сумесны зварот Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці праграмы «Усходняе партнёрства», дзе асудзілі жорсткі разгон дэманстрацыі 19 снежня і заклікалі ўлады вызваліць з-пад варты ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты і іх прыхільнікаў, а таксама спыніць палітычна матываваны пераслед грамадзянаў.
24.12.2010 Сяргей Луканін апытаны ў якасьці сьведкі ў рамках крымінальнай справы
24 снежня ў кватэры юрыста царквы «Новае Жыццё» тры супрацоўніка КДБ правялі ператрус, санкцыянаваны намеснікам пракурора Менска Мікалаем Куліком, пасля чаго Сяргея Луканіна даставілі ў КДБ для дачы паказанняў па крымінальная справе.
24.12.2010 Каля Акрэсціна затрыманы Вольга Дамарад І Міхаіл Мацкеквіч
Маладыя праваабаронцы Вольга Дамарад і Міхаіл Мацкевіч на працягу апошніх дзён займаліся маніторынгам судовых працэсаў над затрыманымі ўдзельнікамі мірнай акцыі пратэсту. Увечары яны былі затрыманы каля Акрэсціна падчас акцыі салідарнасці з арыштаванымі.
24.12.2010 Вольга Някляева патрабуе сустрэчы з генпракурорам
Увечары 24 снежня Вольга Някляева, жонка Уладзіміра Някляева, перадала ў Генеральную пракуратуру скаргу, у якой патрабуе сустрэчы з генпракурорам Рыгорам Васілевічам.
24.12.2010 БАЖ звярнуўся да міністра юстыцыі, міністра ўнутраных спраў і генеральнага пракурора
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" заклікала звярнуць увагу на шматлікія парушэнні закона, якія мелі месца ў апошнія дні.
24.12.2010 З офіса Дзмітрыя Уса забралі ўсю тэхніку і выбарчую дакументацыю
Тры гадзіны працягваўся ператрус на офісе выдавецкага прадпрыемства "Трывіюм", дырэктарам якога з'яўляецца Дзмітрый Ус.
24.12.2010 Дзесяткі еўрапейскіх арганізацый асудзілі дзеянні ўладаў Беларусі
Арганізацыі Сеткі Дамоў правоў чалавека прынялі адкрыты зварот да прэзідэнта Беларусі, у якім заклікалі вызваліць сотні дэманстрантаў, журналістаў, палітыкаў, затрыманых за мірнае выражэнне сваёй думкі на пл. Незалежнасці ў Мінску ўвечары 19 снежня. Заклапочанасць выклікае і лёс іншых затрыманых.
24.12.2010 ЗША і ЕС: Беларускі народ заслугоўвае лепшай долі
Сумесная заява дзяржаўнага сакратара ЗША Хілары Клінтан і Высокага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан аб сітуацыі пасля выбараў прэзідэнта ў Рэспубліцы Беларусь
23.12.2010 Чым можна дапамагчы?
У ізалятарах у Жодзіне і на Скарыны на выходных не прымаюць перадачы
23.12.2010 Адвакаты адзначыліся ў кнізе скаргаў КДБ і звярнуліся да генпракурора
Адвакаты арыштаваных лідэраў апазіцыі накіравалі скаргу генеральнаму пракурору Беларусі Рыгору Васілевічу.










