Навіны на тэму: перасьлед
19.01.2011 Сваякі палітвязняў заклікалі сабрацца з партрэтамі каля ўваходу ў КДБ а 18-й
Сёння месяц ад часу разгону Плошчы і арыштаў.
19.01.2011 Хваля ператрусаў дакацілася да Мазыра
18 студзеня быў праведзены ператрус у даверанай асобы Рымашэўскага з Мазыршчыны. Былі канфіскаваныя афіцыйныя друкаваныя агітацыйныя перадвыбарчыя матэрыялы, электронныя носьбіты інфармацыі. Зламаны кампутар забіраць не сталі.
19.01.2011 Сайт Маладога Фронту суткі не працуе
У аўторак прыкладна ў 14 гадзінаў быў заблакіраваны доступ да сайту "Маладога Фронту" mfront.net як наведнікам, так і адміністратарам: на старонцы ўпарта высьвечваецца допіс "У вас няма дазволу на доступ да гэтага сэрверу".
19.01.2011 “Паляваньне” на журналістаў Радыё “Рацыя”
18 студзеня гомельскаму журналісту, які супрацоўнічае з радыё “Рацыя”, Міколу Бянько патэлефанавалі з Фрунзенскага РУУСа Менска і запатрабавалі з’явіцца на сустрэчу для апытаньня аб падзеях 19 сьнежня. Пры гэтым капітан міліцыі Яўген Ханеня паспрабаваў апытаць яго па тэлефоне.
18.01.2011 За кіпучай чэкісцкай работай. 18 студзеня
Хроніка рэпрэсій. Ператрусы, затрыманьні, допыты ў КДБ і міліцыі працягваюцца ў розных гарадах Беларусі (АБНАЎЛЯЕЦЦА) 21:00 У Мазыры адбыўся ператрус у актывіста БХД Аляксандра Кавальчука
18.01.2011 Псіхолаг: Грамадства знаходзіцца на цікавым этапе, штосьці выспявае
Дзеянні ўладаў паспрыялі яднанню людзей, мяркуе псіхолаг Вольга Андрэева. На яе думку, цяпер такое сумеснае перажыванне дае беларусам надзею на перамены. Больш няма адчування тупіка і безвыходнасці.
18.01.2011 Барысу Гарэцкаму - адміністратыўны арышт
Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска суддзя Яўген Хаткевіч вынес журналісту Радыё Рацыя Барысу Гарэцкаму прысуд - 14 сутак адміністратыўнага арышту на падставе часткі 1 артыкула 23.34 КаАП РБ.
18.01.2011 19 студзеня - адкрыццё выставы Салідарнасці
Грамадская кампанія "Анёл-ахоўнік" ладзіць выставу Салідарнасці, прысвечаную героям Плошчы – 2010. Адкрыццё прымеркаванае на 19 студзеня - роўна праз месяц пасля тых падзеяў, што сталі завяршэннем прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі.
17.01.2011 Мінскія адвакаты адмовіліся караць сваіх калегаў
Нягледзячы на прэтэнзіі Мінюста.
17.01.2011 Аўтарадыё падае ў суд
Як паведаміў галоўны рэдактар мінскай радыёстанцыі Юрый Базан, Аўтарадыё падрыхтавала ў Вышэйшы гаспадарчы суд пазоў аб прызнанні папярэджання неадпавядаючым рэчаіснасці.
17.01.2011 Прафсаюз РЭП: Улады ня змогуць аслабіць актыўнасць нашай арганізацыі
Рэспубліканская Рада Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) выступіла з заявай, у якой адзначыла, што сваімі дзеяннямі ўлады ня змогуць запужаць грамадства, стварыць атмасферу падпарадкаванасці. Наадварот, актывісты ўпэўненыя, што гэта паспрыяе яшчэ большай салідарнасці сяброў арганізацыі, усіх працоўных людзей дзеля абароны сваіх правоў і найхутчэйшых дэмакратычных пераменаў у краіне.
17.01.2011 Актывісту незалежнага прафсаюза прапанавалі звольніцца
Адміністрацыя завода "Аўтагідраўзмацняльнік" прапанавала намесніку старшыні Барысаўскай гарадской прафгрупы незалежнага прафсаюза РЭП, рабочаму Анатолю Аскерку звольніцца па згодзе бакоў.
16.01.2011 З працы па артыкулу "за прагулы" звольнены Юрась Шпак-Рыжкаў
Сябра Партыі БНФ, які ўваходзіў у склад выбарчай камісіі № 4 Ленінскага раёну Менску, але быў выключаны з яе 17 сьнежня, за 2 дні да асноўнага дня галасаваньня, цяпер яшчэ звольнілі і з працы - УП "Менгарсьвятло".
15.01.2011 Ператрус у рэдакцыі інтэрнэт-газэты «Сильные новости»
У Гомелі ў офісе рэгіянальнай арганізацыі руху «За свабоду», дзе адначасова знаходзіцца й рэдакцыя інтэрнэт-газэты «Сильные новости», супрацоўнікі мясцовай управы КДБ правялі ператрус і канфіскавалі два сыстэмныя блёкі кампутараў, флэшкі, DVD-дыскі ды іншыя носьбіты інфармацыі.
14.01.2011 Настаўніцу збіраюцца пазбавіць працы
Наталля Ільініч – сябра Партыі БНФ, з’яўлялася сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва, а 5 студзеня ў яе хаце быў праведзены вобыск. Яна прапрацавала ў Талькаўскай школе 25 гадоў, мае шмат узнагародаў за добрую працу, публікацыі ў педагагічных і краязнаўчых выданнях, разам з дзецьмі вядзе краязнаўчы сайт, нядаўна пра паспяховую настаўніцу пісала газета “Звязда”.










