Навіны на тэму: перасьлед
02.02.2011 У Гродна пачалі адлічаць студэнтаў за Плошчу
Адміністрацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пачала адлічаць студэнтаў, што ўдзельнічалі ў падзеях у Мінску 19 снежня. Першай ахвярай стаў Барыс Захарчук-студэнт фізыка-тэхнічнага факультэта.
01.02.2011 Маці Паўла Севярынца збірае факты беззаконня для звароту ў міжнародныя інстанцыі
“Ведаю, канешне, што я павінна сабраць стос дакументаў, усе свае скаргі і адказы на іх, дзеля таго, каб звярнуцца ў міжнародныя інстанцыі. Аднак сядзець проста так – няма сэнсу”, - Таццяна Севярынец мае сур’ёзныя намеры. Маці вязня “амерыканкі” вымушана хадзіць па замкнёнаму колу – абскарджваць то дзеянні супрацоўнікаў СІЗА КДБ, то органаў пракуратуры, каб дамагчыся канкрэтных адказаў на канкрэтныя пытанні.
01.02.2011 Дашкевіча спрабуюць прымусіць сведчыць супраць сваіх
Супрацоўнікі КДБ схіляюць Змітра Дашкевіча даць паказанні супраць сваіх паплечнікаў у абмен на вызваленне з-пад варты намесніцы старшыні Маладога фронта Настассі Палажанкі.
31.01.2011 ЗША ўвялі санкцыі не толькі палітычныя, але і эканамічныя
Услед за Еўрасаюзам санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска ўвялі Злучаныя Штаты, пры гэтым санкцыі носяць не толькі палітычны, але і эканамічны характар.
28.01.2011 Актывістку БХД з Мастоў Алену Давідовіч папярэдзілі за “неналежнае выхаванне дзяцей”
28 студзеня Алена Давідовіч пабывала на паседжанні камісіі па справах непаўнагадовых, якая разгледзела пытанне аб магчымым адабранні ў яе двух малалетніх дзяцей. Па словах Алены, калі яна прыйшла, рашэнне камісіі было ўжо прынятае. Згодна з ім, у бліжэйшы час з адзінокай маці будзе праведзены шэраг прафілактычных гутарак.
28.01.2011 Від на жыхарства – у абмен на лаяльнасьць да дыктатуры
У дачыненьні да жыхара Полацка Аляксандра Калінцава распачатая працэдура пазбаўленьня віду на жыхарства ў Беларусі. Пра гэта ён даведаўся 21 студзеня, калі яму патэлефанавалі з Полацкага аддзела па грамадзянству і міграцыі
27.01.2011 Маладафронтавец знік пасля вызвалення з Акрэсціна
26 студзеня маладафронтаўца Уладзіміра Яроменка павінны былі вызваліць з Акрэсціна. Цяперашнім часам яго месцазнаходжанне невядомае. Малады чалавек адбываў 7-сутачны арышт за ўдзел у акцыі 19 снежня. Да гэтага Уладзімір Яроменак ужо адбыў 15-суткавы арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці на плошчы Незалежнасці 20 снежня.
27.01.2011 Звольненыя і адлічаныя за Плошчу
Неўзабаве пасьля падзеяў на плошчы Незалежнасьці ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня пачалі зьяўляцца зьвесткі пра звальненьні з працы і адлічэньні з ВНУ ўдзельнікаў акцыі апазыцыі.
27.01.2011 ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ПРЭСЫ
27 студзеня ў 12:00 у офісе Праваабарончага цэнтра “Вясна” (адрас: праспект Незалежнасці 78а, к. 48) адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная месяцу працы Міжнароднай назіральнай місіі ў Беларусі.
26.01.2011 Студэнтку педунівэрсытэта адлічылі пасля Плошчы
Актывістцы моладзевага крыла АГП студэнтцы першага курсу гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Таццяне Грыбоўскай паведамілі аб тым, што яна адлічаная з ВНУ за «непаспяховасць».
26.01.2011 Ціснуць на актывістку БХД з Мастоў
Спн. Давідовіч, маці двух малалетніх дзяцей, 28 студзеня выклікаюць на пасяджэнне камісіі па справах непаўнагадовых. Прычынай сталі нібыта ананімныя скаргі ад жыхароў дома, дзе жыве Алена, аб невыкананні ёй бацькоўскіх абавязкаў. Алена Давідовіч звязвае гэта са сваёй палітычнай дзейнасцю.
25.01.2011 Генпракуратура ўводзіць у зман беларускае грамадства і міжнародную супольнасць
Асобам, якія знаходзяцца пад вартай у следчым ізалятары КДБ, забяспечаны ва ўстаноўленым парадку доступ адвакатаў і сваякоў. Пра гэта ў прыватнасці паведамілі БелаПАН у Генеральнай пракуратуры Беларусі. Праваабарончы цэнтр “Вясна”, які пільна адсочвае лёсы фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках, не можа пацвердзіць інфармацыю Генпракуратуры.
25.01.2011 Лідэры "Студэнцкай Рады" змушаныя пакінуць Беларусь
Лідэры моладзевай праваабарончай арганізацыі "Студэнцкая Рада" Лізавета Яфімава і Зміцер Гамянюк пакінулі Беларусь па палітычных матывах.
19.01.2011 Звольнена з працы маці журналіста "Нашай нівы"
Спадарыня Ірына, маці журналіста "Нашай нівы" Зьмітра Панкаўца, разам зь сястрой журналіста была затрымана 19 сьнежня падчас акцыі на плошчы і адбыла 10-суткавы арышт.
19.01.2011 Месяц тэрору
Пад такой назвай у найнавейшую гісторыю Беларусі ўвойдзе прамежак часу з 19 сьнежня 2010 году па 19 студзеня 2011 году. Прапануем вашай увазе кароткую храналёгію падзеяў гэтага месяца, які пачаўся “крывавай нядзеляй” на плошчы Незалежнасьці ў Менску.










