Навіны на тэму: перасьлед
23.02.2011 Валянцін Стэфановіч патрабуе адказу па сутнасці на сваю скаргу
Праваабаронца працягвае абскарджваць незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі Першамайскага РУУС Менска, якія ўноч з 19 на 20 снежня незаконна затрымалі яго, забраўшы пры гэтым асабістую маёмасць падчас ператрусу. На гэты раз ён звярнуўся ў Пракуратуру Менска, паколькі Пракуратура Першамайскага раёна перанакіравала скаргу начальніку Першамайскага РУУС. То бок, скарга В.Стэфановіча паступіла ў орган, дзеянні якога ён абскарджвае.
22.02.2011 Бублікавай - позва “да запатрабавання”
Журналістка Таццяна Бублікава позву ў Генеральную пракуратуры атрымае "да запатрабавання" на Мінскім Галоўпаштамце.
21.02.2011 Мін’юст адпомсьціў Пыльчанку
Старшыня Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Аляксандр Пыльчанка выключаны са складу кваліфікацыйнай камісіі па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці.
18.02.2011 Невядомыя спрабавалі ўзламаць дзверы ў доме журналісткі і грамадскага актывіста
Вечарам 18 лютага журналістка Таццяна Снітко заўважыла сляды ўзлома дзвярэй свайго прыватнага дома ў Мінскім раёне. За некалькі гадзін да гэтага суседзі паведамілі яе мужу аб тым, што каля іх варотаў стаяла чужая машына і курылі трое людзей у цывільным.
17.02.2011 Пракуратура не дапаможа вярнуць Ладуцькам сканфіскаваныя пад час ператрусу грошы
Пад час ператрусу 14 студзеня ў кватэры, дзе разам з маці і дзедам пражывае каардынатар выбарчага штабу Уладзіміра Някляева Алег Ладуцька, сярод асабістых рэчаў актывіста былі таксама сканфіскаваныя і асабістыя накапленьні сям’і: 9750 долараў, 450 еўра, некалькі соцен чэшскіх крон.
16.02.2011 Генеральная пракуратура папярэдзіла Алеся Бяляцкага (дадалася копія пастановы)
Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі пасьля атрыманьня адпаведнай позвы наведаў 16 лютага намесніка начальніка аддзела па нагляду за захаваннем правоў і свабодаў грамадзянаў Генаральнай пракуратуры Паўла Елісеева.
16.02.2011 Журналістку Бублікаву выклікаюць у Генпракуратуру
Журналістцы патэлефанаваў намеснік начальніка аддзелу па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян Генеральнай пракуратуры РБ дарадца юстыцыі Павел Елісееў і запрасіў яе на размову з нагоды «праверкі».
16.02.2011 Таісія Кабанчук: "Начальнік на Акрэсьціна пагражаў Вадзіму крымінальнай справай"
Маці арыштаванага Вадзіма Кабанчука, магілёўская абласная каардынатарка БХД Таісія Карпаўна Кабанчук дабілася сустрэчы з начальнікам цэнтра ізаляцыі на Акрэсьціна Сяргеем Карповічам. У размове зь ёй Карповіч заявіў, што гэты адміністрацыйны прысуд Вадзіму не канчатковы, і пры далейшым разьбіральніцтве супраць яго можа быць распачатая крымінальная справа.
14.02.2011 У дзень Святога Валянціна Алесь Бяляцкі даведаўся пра спатканне з Генеральнай пракуратурай
14 лютага пасля абеду старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму затэлефанаваў чалавек, які прадставіўся намеснікам начальніка аддзела па нагляду за захаваннем правоў і свабодаў грамадзянаў Генеральнай пракуратуры РБ Паўлам Елісеевым. Супрацоўнік Генпракуратуры выказаў жаданне пагутарыць з А. Бяляцкім. На пытанне, наконт чаго мяркуецца гутарка, сп. Елісееў адказаў: “Наконт дзейнасці праваабарончага цэнтра “Вясна”.
11.02.2011 Экстрэмізму ў інструкцыях не знойдзена і Ашмянская мытня вярнула іх праваабаронцу
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка атрымаў з Ашмянскай мытні заказную бандэроль з Інструкцыямі для кароткатэрміновых назіральнікаў на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія былі канфіскаваныя 30 лістапада 2010 г. на памежным пераходзе "Каменны Лог» беларускімі мытнікамі.
10.02.2011 Зміцер Салаўёў скардзіцца ў пракуратуру на дзеянні супрацоўнікаў КДБ падчас ператрусу
Cтаршыня магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Салаўёў накіраваў у абласную пракуратуру скаргу на дзеянні супрацоўнікаў УКДБ па Магілёўскай вобласці, якія 15 студзеня праводзілі ператрус на кватэры грамадскага актывіста.
10.02.2011 Барысу Гарэцкаму вынеслі папярэджанне
Журналіст Радыё Рацыя Барыс Гарэцкі наведаў Генеральную Пракуратуру, куды яго выклікалі на размову, каб ён адказаў на пытанні, што з'явіліся да журналіста ў супрацоўнікаў пракуратуры.
10.02.2011 Барыса Гарэцкага выклікаюць у пракуратуру
Журналісту Радыё Рацыя Барысу Гарэцкаму патэлефанавалі з Генеральнай Пракуратуры і паведамілі, што раніцай 10 лютага ён мусіць з'явіцца на размову і адказаць на пытанні, якія з'явіліся да журналіста ў супрацоўнікаў пракуратуры.
09.02.2011 Барыса Гарэцкага на заўтра выклікаюць у пракуратуру
Журналісту Радыё Рацыя Барысу Гарэцкаму патэлефанавалі з Генеральнай Пракуратуры і паведамілі, што заўтра раніцай ён мусіць з'явіцца на размову і адказаць на пытанні, якія з'явіліся да журналіста ў супрацоўнікаў пракуратуры.
07.02.2011 Назіральнікаў за прэзідэнцкімі выбарамі пераследуюць дагэтуль
Назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ад БХК з Глыбокага Кастуся Шыталя не пакідае ў спакоі мясцовая міліцыя.










