Навіны на тэму: перасьлед
11.03.2011 Гарадзенская пракуратура папярэдзіла Андрэя Пачобута
Папярэджаньне журналісту даслана10 cакавіка. Гарадзенскага журналіста пракуратура папярэджае за працу на польскую «Gazetu Wyborczu» без акрэдытацыі.
11.03.2011 Міжнародная назіральная місія фіксуе факты перасьледу праваабаронцаў
Міжнародная назіральная місія падрыхтавала аналітычную даведку аб становішчы праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь за перыяд з 12 студзеня па 8 сакавіка 2011 года.
10.03.2011 Пачобута папярэдзіла пракуратура
Журналіст Андрэй Пачобут атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад пракуратуры Гродзенскай вобласці. За працу на польскую «Газету Выборчую» без акрэдытацыі.
09.03.2011 З «Аўтарадыё» знятыя абвінавачванні ў экстрэмізме
Такое рашэнне вынес 9 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд па разборы справы «Аўтарадыё» і Міністэрства інфармацыі. Таксама Міністэрства інфармацыі павінна выплаціць «Аўтарадыё» 700 тыс. рублёў кампенсацыі.
09.03.2011 Удзельніка Плошчы адлічылі з універсітэта
Алеся Лукашова адлічылі з 2 курса фізфака БДУ. Фармальная прычына — няздача сесіі. Алесь працаваў у камандзе Уладзіміра Някляева. Ён і з экс-кандыдатам у прэзідэнты ішоў у адной калоне на Кастрычніцкую плошчу 19 снежня. Быў сведкам збіцця Някляева і наступных падзей.
09.03.2011 Суд над назіральнікам кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” адбудзецца 10 сакавіка
Грамадскі актывіст з Глыбокага, карэспандэнт інтэрнэт-выдання “Весткі” (westki.info) Кастусь Шыталь атрымаў позву на 10 сакавіка ў Глыбоцкі раённы суд. Падставай стала тое, што, будучы назіральнікам ад БХК, Кастусь запытаўся студэнта ліцэя, ці добраахвотна ён ідзе на датэрміновае галасаванне.
09.03.2011 Сябру Міжнароднай назіральнай місіі Беларусь забараніла ўезд
Памочніку прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, сябру «Фундацыі Рэгіянальных Ініцыятываў», грамадзяніну Украіны Максіму Кіцюку было адмоўлена ў перасячэньні беларускай мяжы.
06.03.2011 Габрыэле Кнауль паведамілі пра перасьлед адваката Сапелкі
Новае паведамленьне аб перасьледзе адвакатаў у Беларусі было накіраванае Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытаньні незалежнасьці суддзяў і адвакатаў Габрыэле Кнауль 4 сакавіка.
04.03.2011 Карл Шварцэнберг абураны папярэджаннем Генпракуратуры Алесю Бяляцкаму
“Заўсёды з вялікім спачуваннем стаўлюся да спраў Вашага Праваабарончага цэнтру, які нястомна выступае за ідэалы правоў чалавека і дэмакратыі, не зважаючы на пагрозы беларускіх уладаў”, - адзначае намеснік прэм’ер-міністра і міністр замежных спраў Чэшскай Рэспублікі Карл Шварцэнберг у лісце да кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
04.03.2011 Выключэнне Паўла Сапелкі з калегіі адвакатаў: меркаванні правабаронцаў
"Гэта беспрэцэдэнтны выпадак ціску на адвакатаў. І выпадак з Паўлам Сапелкам – недвухсэнсоўны сігнал усім іншым адвакатам, якія ўдзельнічаюць у справе па падзеях 19 снежня і іншых палітычна матываваных справах. Гэта папярэджанне ўвогуле ўсім адвакатам краіны. Усе суды па падзеях 19 снежня з гэтага моманту становяцца поўнай фікцыяй. Яны ператвараюцца ў трагічнае шоў, якое ўлада арганізавала для расправы са сваімі апанентамі".
04.03.2011 Павел Сапелка больш не адвакат - трое палітвязняў засталіся без абароны
Рашэннем прэзідыума Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Павел Сапелка быў выключаны з яе шэрагаў. Больш займацца адвакацкай дзейнасцю ён не зможа. У межах крымінальных справаў па падзеях 19 снежня Павел Сапелка абараняў Андрэя Саннікава, Паўла Севярынца і Змітра Дашкевіча.
02.03.2011 Журналістку Таццяну Бублікаву папярэдзіла пракуратура
Журналістка атрымала афіцыйнае папярэджанне за працу 19 снежня на плошчы Незалежнасці без акрэдытацыі. Хоць раней суд яе пакараў за тое, што яна прысутнічала на плошчы як “удзельніца несанкцыянаванага мерапрыемства”.
01.03.2011 Ці прыме Рыгор Васілевіч прапанову Алеся Бяляцкага?
“Мне не прыведзена ніводнага аргументу, чаму я не маю права ажыццяўляць праваабарончую дзейнасць ад імя Праваабарончага цэнтра “Вясна” і чым такая дзейнасць наносіць шкоду нацыянальнай бяспецы ці грамадскаму парадку, правам і свабодам іншых асобаў”, -- гаворыцца ў скарзе Алеся Бяляцкага на імя Генеральнага пракурора РБ Рыгора Васілевіча.
28.02.2011 Алесь Бяляцкі просіць Генеральнага пракурора разабрацца з фактамі катаваньняў
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі звярнуўся да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Рыгора Васілевіча з патрабаваньнем прыняць меры пракурорскага рэагаваньня па фактах катаваньняў, якія былі агучаныя 28 лютага ў СМІ былым кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксеем Міхалевічам.
28.02.2011 Ціск на адвакатаў працягваецца
Рэспубліканская калегія адвакатаў абмеркавала стыль працы старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанка і прызнала яго непрымальным.










