Навіны на тэму: перасьлед
30.03.2011 Алесь Бяляцкі абскарджвае папярэджаньне Генпракуратуры ў судзе
Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі будзе абскарджваць афіцыйнае пісьмовае папярэджаньне Генеральнай Пракуратуры аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, вынесенае яму 16 лютага. Адпаведная скарга накіраваная ў суд Цэнтральнага раёна Менска.
30.03.2011 Валянцін Стэфановіч: «Пасля 19 снежня мы жывем у іншай рэчаіснасці»
Беларускія праваабаронцы канстатуюць, што «палітычна-крымінальны пераслед набірае абароты: прад’яўлена абвінавачванне па падзеях 19 снежня яшчэ аднаму кандыдату ў прэзідэнты Дзмітрыю Усу, перакваліфікавана абвінавачванне ў дачыненні да экс-кандыдата Мікалая Статкевіча. У межах заведзенай крымінальнай справы працягваліся допыты і ператрусы. Асцерагаючыся новага арышту, Беларусь пакінуў вызвалены раней пад падпіску аб нявыездзе Алесь Міхалевіч». Ці прадбачыцца «святло ў канцы тунэлю» — падзяліцца сваімі меркаваннямі на гэты конт журналіст «НЧ» Вольга Хвоін папрасіла юрыста праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянціна Стэфановіча.
30.03.2011 Заява ГА «БАЖ» з нагоды ўзмацнення ціску на журналістаў (канец сакавіка 2011 г.)
Цягам апошніх дзён у Беларусі зноў рэзка пагоршылася становішча са свабодай журналісцкай дзейнасці.
29.03.2011 Сіхем Бэн Седрын: "Я б хацела сказаць некалькі словаў пра Беларусь" (відэа)
Відэавыступ Сіхем Бэн Седрын (Sihem Bensedrine), Спікера Нацыянальнага Савета за асноўныя свабоды ў Тунісе (CNLT), у падтрымку Віцэ-прэзідэнта FIDH і Старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага. А таксама тэкст рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі, прынятай 18 сакавіка на міжнароднай канферэнцыі “Пераход да дэмакратыі у Тунісе” (17-20 сакавіка 2011 года).
29.03.2011 Маладофрантавец Юльян Місюкевіч зьвярнуўся ў Генеральную пракуратуру
Падставай паслужыў факт праслухоўваньня ягоных тэлефонных размоваў.
29.03.2011 Le Monde: Трэба спыніць Лукашэнку цяпер, інакш ён стане другім Кадафі
Пакуль увага Захаду прыцягнутая да рэвалюцый ў арабскім свеце, дыктатура ў Беларусі яшчэ больш раскручвае механізм рэпрэсій. Заснавальнік і старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, 24 сакавіка наведаў Парыж, заклікаў французскі МЗС прыняць эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму, піша Le Monde.
28.03.2011 Надпісы ля кватэры Таісіі Кабанчук “зніклі”
Міліцыя да сённяшняга дня не разабралася, хто і навошта пакінуў на сценах ля кватэры актывісткі БХД Таісіі Кабанчук абразлівыя надпісы. Бабруйская актывістка распавяла, што абразлівыя надпісы “зніклі” ўвечары 25-га сакавіка.
28.03.2011 Пакуль былі ў пастарунку, пакралі ноутбукі і дакументы
Як стала вядома, 25 сакавіка ў некалькіх мінскіх моладзевых актывістаў у іх адсутнасць прайшлі ператрусы, пасля якіх прапалі дакументы і ноутбукі. Ніякай копіі пастановы аб вынятку рэчаў на рукі маладым людзям не выдалі. Самі яны ў той час былі затрыманы і пра ператрусы не ведалі.
25.03.2011 Дзень Волі: хроніка перасьледу
21.15 Прэвентыўна затрыманых апазіцыянераў пачалі выпускаць. Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Андрэй Молчан паведаміў, што яго толькі што адпусцілі з міліцыі -- прыкладна з 13 гадзінаў ён знаходзіўся ў Партызанскім РУУС сталіцы.
25.03.2011 Бабруйск: Чарговая правакацыя ў бок Маладога Фронту
Пасля суткавага пераследу з боку КДБ Таісія Кабанчук, сябра стваранай партыі БХД, убачыла на сценах у агульным калідоры непрыемнае “графіці”. Яна не верыць, што да гэтага маюць дачыненне сябры Маладога Фронту, таму выклікала міліцыю, каб даведацца іх версію, хто гэта мог зрабіць.
25.03.2011 Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Молчана міліцыя забрала з працы
Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Молчана каля 13.00 міліцыя забрала з працы. Пра гэта ён паспеў напісаць у смс-паведамленні.
25.03.2011 КДБ вярнуў частку канфіскаванай у офісе АГП аргтэхнікі і тэлефонную кніжку
Супрацоўнікі КДБ 24 сакавіка вярнулі два камп'ютарныя сістэмныя блокі і тэлефонную кніжку, якія былі канфіскаваныя ў мінскім офісе АГП падчас вобыску 25 снежня.
25.03.2011 Міліцыя спрабуе ізаляваць на Дзень Волі Вячорку
Некалькі міліцыянтаў з форме і ў цывільным ад самай раніцы спрабуюць патрапіць у кватэру Вінцука Вячоркі. Пры гэтым яны паведамляюць палітыку, што маюць адпаведную пастанову.
25.03.2011 Міліцыя прыйшла за Ганнай Шарубай
Актывістка “Маладога фронту” Ганна Шаруба паведамляе, што некалькі міліцыянатаў спрабавалі ўварвацца ў яе кватэру. Каб “паразмаўляць”. Яна адмовілася адчыніць дзверы. Зараз яны стаяць каля пад’езду.
23.03.2011 “Непахісны” генпракурор Васілевіч
“Дзейнасць ад імя палітычнай партыі, іншага грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонда, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнай рэгістрацыі, супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь”- гэта “ўстойлівы” выраз з адказу, які атрымаў кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі ад Генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча. Аднак довады праваабаронцы пра тое, што скасаванне рэгістрацыі “Вясны” з’яўляецца незаконным і гэта прызнана на ўзроўні ААН, а артыкул 193-1 КК РБ наўпрост супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным нормам у галіне правоў чалавека, цалкам ігнаруюцца.










