Навіны на тэму: перасьлед
13.04.2011 У Гомелі - першы штраф за адмову ад дактыласкапіі
13 красавіка суддзя Савецкага раёна Гомеля Галіна Сыцько пакарала старшыню Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова штрафам у памеры 25 базавых велічынь (875 тыс. рублёў) за адмову прайсці дактыласкапію. Паколькі адмова ад дактыласкапіі не з'яўлецца адміністратыўным првапарушэннем, Васіль Палякоў быў пакараны па артыкуле 23.4 КаАП – за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.
13.04.2011 Генпракуратура вынесла папярэджанне Мілінкевічу, Старыкевічу і Костку
Генеральная пракуратура Беларусі вынесла папярэджанне лідару руху "За Свабоду" Аляксандру Мілінкевічу, журналісту Аляксандру Старыкевічу і былому супрацоўніку КДБ Валерыю Костку "за распаўсюджванне неабгрунтаванай інфармацыі пра трагічныя падзеі ў Мінскім метрапалітэне".
11.04.2011 Міліцыя вярнула рэчы, канфіскаваныя пры вобыску, але пакінула сабе дарагія ноўтбукі
Цікавая акалічнасць — гомельскія міліцыянеры вярнулі старыя камп'ютары Варонежцава, а два дарагія по коштах ноўтбукі недзе прапалі, прычым адзін з іх быў новы, і ніякой інфармацыі, якая магла б зацікавіць следчых, на ім не было.
11.04.2011 “Іван ківае на Пятра, а Пётр - на Івана”
Відаць, ніхто не збіраецца вяртаць маёмасць, якую масава пазабіралі ў грамадскіх актывістаў і простых грамадзянаў падчас ператрусаў у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Грамадзяне пішуць скаргі ў пракуратуру, пракуратура перанакіроўвае іх у КДБ, а КДБ – ізноў у пракуратуру. Атрымліваецца, як у вядомай прыказцы: ніхто не хоча браць на сябе адказнасць і праваахоўныя органы перакладаюць яе адзін на аднога.
07.04.2011 Збеглы моладзевы актывіст выжывае ў Расіі, працуючы на будоўлі
Жыццё збеглых з Беларусі актывістаў пасля 19 снежня зусім не простае. Абяцаная дапамога Еўрасаюза даходзіць не так хутка і трапна, як спадзяваліся
07.04.2011 Валянцін Стэфановіч просіць пракурора Мінска разабрацца са сваімі падначаленымі
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч не губляе надзеі прыцягнуць службовых асоб Першамайскага РУУС г. Мінска і раённай пракуратуры да ўстаноўленай законам адказнасці за парушэнне ягоных законных правоў і за парушэнне парадку разгляду зваротаў грамадзян.
06.04.2011 Асуджанага за Плошчу расіяніна выціскаюць з Беларусі?
Нядаўняму вязьню КДБ Арцёму Брэусу не працягнулі рэгістрацыю па месцы жыхарства ў Мінску.
06.04.2011 Пракуратура вынесла пратэст на рашэньне Менгарсуду па справе Бандарэнкі
Пракуратура вынесла пратэст на рашэньне Менскага гарадзкога суду аб прызнаньні невінаватым прадпрымальніка і палітыка Андрэя Бандарэнкі. 22 сакавіка суд прыняў рашэньне апраўдаць і вызваліць з-пад варты актывіста АГП Андрэя Бандарэнку з прычыны ягонай невінаватасьці і адсутнасьці ў ягоных дзеяньнях складу злачынства.
06.04.2011 Пасьля адмовы ад дактыляскапіі старшыню гомельскага АГП будуць судзіць
Савецкі райаддзел міліцыі Гомеля ініцыяваў супраць старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова адміністрацыйную справу паводле артыкулу 23.4 Кодэксу адміністрацыйных правапарушэньняў — непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню альбо патрабаваньню службовай асобы.
04.04.2011 Віктар Канцавенка папрасіў у Польшчы палітычнага прытулку
Жыхар Рэчыцы Віктар Канцавенка, які на мінулых выбарах быў актывістам перадвыбарнага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча, падаў дакумэнты на атрыманьне палітычнага прытулку ў Польшчы.
01.04.2011 Становішча з правамі журналістаў у Рэспубліцы Беларусь за перыяд 19 студзеня - 15 сакавіка 2011
Міжнародная назіральная місія падрыхтавала чарговую сістэматызаваную падборку фактаў, якія ілюструюць ўмяшанне ў дзейнасць журналісцкай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
01.04.2011 Новая хваля прымусовай дактыласкапіі – і на Берасцейшчыне
Факты прымусовай дактыласкапіі выяўлены праваабаронцамі ў Маларыцкімі, Бярозаўскім, Кобрынскім, Пружанскім, Берасцейскім раёнах Брэсцкай вобласці, а таксама ў абласным цэнтры.
31.03.2011 На дактыласкапію - праз адмінрэсурс
Апошнім часам многія працаўнікі салігорскіх прадпрыемстваў пачалі атрымліваць накіраванні Салігорскага РАУС на праходжанне абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі. Накіраванні выдаюць на працоўным месцы адказныя за ідэалагічную працу.
31.03.2011 КДБ супраць сустрэчы ліквідатараў-чарнобыльцаў у Калінкавічах
Ліквідатар-чарнобылец, інвалід другой групы Васіль Сіліверст намагаўся правесці ў Калінкавічах сход ліквідатараў, прымеркаваны да 25-годдзя аварыі на ЧАЭС. Супрацоўнікі Мазырскага аддзелу КДБ пачалі аказваць ціск на аднаго з заяўнікоў мерапрыемства - інваліда-ліквідатара з Калінкавічаў Васіля Гайчука.
31.03.2011 Як палююць на “Вясну” (відэа)
Сябрам праваабарончага цэнтру не ўпершыню даводзіцца чуць ад грамадскіх актывістаў, што праваахоўныя органы і спецслужбы цікавяцца дзейнасцю “Вясны”. Пра чарговы такі выпадак праваабаронцы даведаліся з відэа, размешчанага на рэсурсе YouTube.










