Навіны на тэму: перасьлед
18.05.2011 Станіслава Шушкевіча дапыталі ў пракуратуры
Былога старшыню вярхоўнага савета Беларусі дапыталі ў пракуратуры па справе яго выказванняў для аднаго з расійскіх тэлеканалаў.
17.05.2011 І пальчыкі “адкаталі”, і штраф за адмову ад дактыласкапіі далі
Жыхара Пінска аштрафавалі за адмову ад дактыласкапіі, яшчэ чатыры падобныя справы знаходзяцца ў судзе горада Пінска. Пад час свайго візіту ў міліцыю пінчук папрасіў прадставіць яму афіцыйны дакумент, на падставе якога яму хочуць “адкатаць” пальчыкі. Міліцыянты напаўжартам прапанавалі яму напісаць пісьмовую адмову ад гэтай працэдуры.
07.05.2011 Затрыманыя ўчора расійскія праваабаронцы павінны сёння пакінуць Беларусь
Грамадзянкі Расіі Любоў Захарава, Ірына Пайкачова і Кацярына Карасцялёва былі адпушчаныя ўчора каля апоўначы з прадпісаннямі пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на працягу 24-х гадзін у сувязі з іх унясеннем у спіс асоб, уезд на тэрыторыю рэспублікі якіх забаронены або непажаданы, - аналагічнымі тым, якія да гэтага ў розны час атрымалі іх калегі па Місіі Андрэй Юраў, Іван Кандраценка, Вікторыя Громава і Аляксандр Мнацаканян.
04.05.2011 Алік Мнацаканян і Вікторыя Громава выгнаныя з Беларусі на 2 гады
Для сяброў Міжнароднай назіральнай місіі, расійскіх грамадзян Аляксандра Мнацаканяна і Вікторыі Громавай затрыманне на офісе "Вясны" не прайшло без наступстваў. Абодва яны абвешчаны беларускімі ўладамі неўязнымі ў Беларусь.
29.04.2011 У Беларусі праваабаронцаў выдаляюць з краіны проста з будынка суда
28 красавіка, пасьля затрыманьня ў судзе і дастаўлення ў райаддзел міліцыі, прадстаўніку Міжнароднай назіральнай місіі Івану Кандраценка ўручаны загад пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на працягу 24 гадзін. Складваецца ўражанне, што выправаджэнне праваабаронцаў і забарона іх ўезду ў краіну становіцца ўжо нормай для беларускіх уладаў.
22.04.2011 Беларусь аб'явіла вайну ўкраінскай грамадзянскай супольнасці
21 красавіка Міхаіл Каменеў, намеснік кіраўніка Усеўкраінскай моладзевай арганізацыі «Фундацыі Рэгіянальных Ініцыятываў", сябра Грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны пры праверцы дакументаў на мяжы даведаўся, што знаходзіцца ў «спісе неўязных» у Беларусь.
22.04.2011 Мечыслава Грыба выклікаюць у пракуратуру
Былога старшыню Вярхоўнага Савету Беларусі Мечыслава Грыба выклікалі ў гарадзкую пракуратуру Менску.
20.04.2011 У Магілёве з дэмактывістамі спрабуюць сустрэцца міліцыянты і невядомыя ў гальштуках
19 красавіка невядомы чалавек, які назваўся супрацоўнікам міліцыі, спрабаваў сустрэцца з грамадскім актывістам Паўлам Варашылавым. А з Алесем Паплыкам спрабавалі сустрэцца невядомыя асобы ў строях з гальштукамі. Дэмакратычны актывіст лічыць, што зноўку патрапіў у поле зроку спецслужбаў у сувязі са сваёй грамадска-палітычнай актыўнасцю.
20.04.2011 Пракуратура выявіла парушэнні заканадаўства пры ўтрыманні вязняў
Пра гэта сёння паведаміў журналістам намеснік генеральнага пракурора Аляксей Грук.
19.04.2011 У Гомельскай вобласці “адкатаць” пальчыкі адмовіліся каля 3 тысяч чалавек
Міліцыянты ідуць на хітрыя крокі — просяць падпісаць адмову, каб потым на яе падставе прыцягнуць “адмаўленцаў” да адказнасці ў судзе. Звычайна штраф 700 тысяч.
19.04.2011 Міліцыянты ломяцца на дзень народзінаў да Валерыя Шчукіна
Міліцыянты спрабуюць пранікнуць на кватэру дачкі праваабаронца Валерыя Шчукіна па вуліцы Данілы Сердзіча ў Менску.
15.04.2011 Максім Чарняк – сведка ці падазраваны?
Сёння, 15 красавіка, бабруйчаніна Максіма Чарняка зноў выклікалі на размову ў РАУС. У позве, якую непаўнагадоваму хлопцу выдалі ўжо ў аддзяленні, было пазначана, што ён выкліканы ў якасці сведкі. Але ў працэсе “размовы” Максіма паставілі на фотаўлік і перапісалі асаблівыя прыкметы.
15.04.2011 Чарговы суд за адмову ад дактыласкапіі
Жыхар вёскі Мельнікі Маларыцкага раёна Рыгор Лук’янчук, які адмовіўся ад дактыласкапіі, на разгляд справы з’явіцца не змог, бо не атрымаў позвы з суда.
14.04.2011 У маладафронтаўца двойчы за тыдзень “адкаталі пальчыкі”
14 красавіка бабруйскага актывіста зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога Фронта” Максіма Чарняка выклікалі на размову да следчага. Апошнім часам хлопца даволі часта выклікаюць у РАУС. Падставай стала падазрэнне ў крадзяжы, якога ён не здзяйсняў.
14.04.2011 Рыгора Лук’янчука сёння будуць судзіць за адмову ад дактыласкапіі
Рабочы чыгункі Рыгор Лук’янчук з горада Маларыта Брэсцкай вобласці атрымаў позву ў суд на 14 красавіка.










