Навіны на тэму: перасьлед
17.06.2011 Сяргея Серабро дапыталі ў пракуратуры
Рэдактара незалежнага сайту «Народныя Навіны Віцебска» Сяргея Серабро дапыталі ў абласной пракуратуры наконт звароту Сяргея Рыжова, які зьявіўся на віцебскім «Вольным форуме вольнага гораду».
15.06.2011 Анатоля Шумчанку выклікаюць у пракуратуру
Як стала вядома "Беларускаму партызану", аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху старшыню РГА "Перспектыва" Анатоля Шумчанку выклікаюць сёння да 12 гадзін ў пракуратуру Ленінскага раёна.
10.06.2011 Удзельнікаў акцыі "Стоп-бэнзін" выклічуць у ДАІ
“Нумары машын былі «прабітыя» па базе і разам з усімі дадзенымі, дыскамі з фатаграфіямі і відэа адпраўленыя ў раённыя ДАІ Менску. І кожнае раённае ДАІ будзе выклікаць «сваіх» парушальнікаў”, – заявіла начальнік аддзелу агітацыі і прапаганды ДАІ Менску Жана Трайно.
08.06.2011 У Вялейцы — суды і штрафы за «пальчыкі»
У судзе Вялейскага раёну распачаўся суд над прадпрымальнікам Аляксеем Чарапанам. Яго вінавацяць у адмове прайсьці абавязковую працэдуру дактыляскапіі. Аднак зьвінавачаны заяўляе, што пра сваю адмову здаць адбіткі пальцаў упершыню ён даведаўся, калі атрымаў павестку ў суд.
07.06.2011 На блогера Яўгена Ліпковіча наслалі падатковую інспекцыю
Падатковая інспекцыя запатрабавала ў вядомага блогера Яўгена Ліпковіча і ягонай жонкі падаць дэкларацыю аб даходах за мінулы год.
06.06.2011 Каардынатара Рагачоўскага БХД шантажуе КДБ
На каардынатара аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" ў Рагачове, прадпрымальніка Дзяніса Дашкевіча пасьля прэзыдэнцкіх выбараў абрынуўся шквал праверак з боку фінансавай міліцыі. У выніку яму выпісалі штраф у памеры 1,2 млн. рублёў, які, праўда, абяцалі скараціць у тры разы, калі ён перастане займацца палітычнай дзейнасьцю.
03.06.2011 Праваабаронца Алесь Бяляцкі абскардзіць папярэджаньне Генпракуратуры ў судзе (дапоўнена)
Папярэджаньне Генеральнай пракуратуры старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесю Бяляцкаму будзе абскарджана у судзе Цэнтральнага раёна Менска 3 чэрвеня. Пачатак у 15-30. Суддзя Алена Сямак.
02.06.2011 Дачку экс-кандыдата ў прэзідэнты звольнілі з працы
З Кацярынай Кастусёвай, якая працавала настаўніцай музыкі, не працягнулі працоўны кантракт.
02.06.2011 Беларусь на мяжы дэспатызму
Міжнародная арганізацыя ў пытаньнях маніторынгу правоў чалавека Freedom House абнародавала сваю штогадовую справаздачу аб найбольш рэпрэсіўных грамадзтвах у сьвеце.
01.06.2011 ПАРЭ асудзіла палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі
"У сувязі з цкаваньнем палітычных апанэнтаў і палітычнымі судамі над імі, а таксама працягам абмежаваньняў у галіне свабоды слова і сходаў – сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца і застаецца крыніцай моцнай занепакоенасьці". З такой заявай выступіла сёньня дакладчык па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Сініка Хурскайнэн.
31.05.2011 Расейскі журналіст запісаў інтэрвію з Халіп — і стаў неўязным
Карэспандэнт расейскага тэлеканалу «Дождж» Радыён Марынічаў 29 траўня, у нядзелю, сустракаўся зь беларускімі паэтамі, 30 траўня раніцай — з экс-кандыдатам у прэзыдэнты Віталём Рымашэўскім, потым з журналісткай Ірынай Халіп.
25.05.2011 Праваабаронцы адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы
Праваабаронца быў затрыманы 28 сакавіка за распаўсюджанне бюлетэня “Не бойся”, прысвечанага падзеям 19 снежня ў Мінску. У ходзе затрымання Рамана яго гвалтоўна змушалі прайсці дактыласкапію, што парушае правы чалавека.
23.05.2011 Звольненая настаўніца Наталья Ільініч адмовілася ад прапановы працаваць не па спецыяльнасці
Настаўніца Наталля Ільініч, звольненая з Талькаўскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, адмовілася ад прапановы раённага аддзела адукацыі працаваць не па спецыяльнасці.
23.05.2011 БХД заклікае падтрымаць Тацьцяну Шамбалаву
Аргкамітэт па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" заклікае ў панядзелак, 23 траўня, прыйсьці Магілёўскі абласны суд, каб падтрымаць магілёўскую каардынатарку БХД Тацьцяну Шамбалаву.
19.05.2011 Юрыя Чавусава старанна абшукалі на літоўскай мяжы
Палітолаг, сябра Партыі БНФ Юрый Чавусаў быў падвергнуты на памежным пераходзе “Каменны Лог” на беларуска-літоўскай мяжы асабістаму дагляду. У яго адабрана некалькі кніг і часопісаў паліталагічнай і праваабарончай тэматыкі.










