Навіны на тэму: перасьлед
11.07.2011 Шчукіна з Акрэсьціна аўтаматчыкі вывезьлі ў бязьлюдны раён
Вечарам 8 ліпеня пасьля пяцісутачнага адміністрацыйнага арышту з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна ў Мінску павінен быў выйсьці 69-гадовы праваабаронца Валерый Шчукін.
11.07.2011 З “Нафтана” прымусова звольнены грамадзскі актывіст Яўген Канстанцінаў
У выніку перасьледу з боку праваахоўных органаў грамадзкі актывіст з Наваполацку Яўген Канстанцінаў быў звольнены з працы ў “Нафтане”.
07.07.2011 Партыі БНФ далі сем дзён на высяленьне
7 ліпеня Партыя БНФ атрымала 6 пастановаў пра абавязковае вызваленьне памяшканьня на праспэкце Машэрава, 8. У іх гаворыцца, што партыя і яе аддзяленьні мусяць вызваліць будынак у сямідзённы тэрмін. У іншым выпадку будуць прымененыя санкцыі.
05.07.2011 Дакладчык ПАРЭ асудзіў рэпрэсіі ў Беларусі
Андрэс Хэркель, дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, асудзіў "новую хвалю рэпрэсій у дачыненьні да людзей, якія выступілі зь мірным пратэстам, журналістаў і праваабаронцаў" у Беларусі.
03.07.2011 У Брэсце міліцыя запалохвае маці актывіста дэмакратычнага руху
У Брэсце супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі маці актывіста дэмакратычных сіл пра недапушчальнасць удзелу яе сына Сяргея Алексіевіча ў маўклівай акцыі пратэсту.
03.07.2011 Магілёў. Удзельнікаў маўклівых акцый запалохваюць арыштамі
У Магілёве актывістаў апазыцыі і журналістаў невядомыя папярэджваюць пра адказнасьць за ўдзел у маўклівай акцыі пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Пра гэта заяўляюць мясцовыя праваабаронцы.
03.07.2011 Зь віленскага цягніка зьнялі Шушкевіча і 15 студэнтаў ЭГУ
Увечары 2 ліпеня на станцыі Гудагай, што на беларуска-літоўскім памежжы, з цягніка зьнялі 15 студэнтаў ЭГУ і экс-сьпікера Вярхоўнага Савету Станіслава Шушкевіча. Агулам затрыманыя правялі на мяжы больш за 6 гадзінаў.
01.07.2011 Актывіста Маладога фронту выклікалі ў падатковую інспекцыю
Студэнта, якія выдаў уласныя вершы, накладам у 150 асобнікаў падрабязна дапыталі пра атрыманне грошай на публікацыю, а таксама замежныя паездкі і рэгістрацыю сайту, якога не існуе.
29.06.2011 Праваабаронцы пра рэпрэсіі супроць «маўклівых пратэстантаў»: зьдзек з права
Жалю вартай назвалі сытуацыю з правамі чалавека праваабаронцы Міжнароднай назіральнай місіі, якія працавалі ў краіне цягам 6 месяцаў, а 28 чэрвеня падвялі вынікі працы.
28.06.2011 Пракурорская парука: ніхто не бярэ адказнасць за дазвол праслухоўваць тэлефоны
Маладафронтавец Юльян Місюкевіч тры месяцы спрабуе высветліць, хто дазволіў праслухоўваць яго тэлефон. Пакуль безвынікова.
27.06.2011 Купалле ў Бялыніцкім раёне спрабавалі разагнаць з дапамогай АМАПу
Вечарам 24 чэрвеня да традыцыйнага месца правядзення народнага свята Купалля ў Бялыніцкім раёне на рацэ Друць каля вёскі Гута прыбыў аўтобус з магілёўскімі АМАПАўцамі. Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі людзей, што калі намёты не будуць разабраныя на працягу дзвюх гадзін і лагер не будзе згорнуты, то да іх будзе ўжыта фізічная сіла. Арганізатары свята адмовіліся выконваць патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, бо, на іх думку, гэтыя патрабаванні абсалютна незаконныя.
24.06.2011 Актывісту БХД пагражаюць звальненнем за ўдзел у акцыях пратэсту
Кобрынскага актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Станіслава Кучынскага, затрыманага 22 чэрвеня за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту, пагражаюць звольніць, калі ён працягне пратэставаць.
23.06.2011 Супрацоўнікам бялыніцкай міліцыі і МНС не падабаецца Купалле?
На працягу ўжо некалькіх гадоў дэмакратычныя актывісты Бялыніцкага раёна адзначаюць беларускае народнае свята Купалле на беразе ракі Друць каля вёскі Гута. Звычайна на святкаванне завітвае шмат гасцей з розных куткоў Магілёўшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі.
21.06.2011 Актывістку "Еўрапейскай Беларусі" адлічылі з універсітэта
Актывістку грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Ірыну Пятрову адлічылі з трэцяга курса Педуніверсітэта. Па словах дзяўчыны, ў час здачы заліку з камісіяй яе завальвалі вельмі складанымі пытаннямі.
20.06.2011 Пракуратура падала ў суд на 36 удзельнікаў пікету ў «Брузгах»
Пракуратура Гарадзенскай вобласьці падала ў суд пазоў да 36 актыўных удзельнікаў несанкцыянаванага пікету на памежным пункце пропуску «Брузгі».










