Навіны на тэму: перасьлед

22.08.2011 Генпракуратура назвала 5 чалавек, якія затрымлівалі журналістаў Еўрарадыё

Пры канцы ліпеня Еўрарадыё паскардзілася ў Генпракуратуру на незаконныя затрыманні журналістаў падчас «маўклівых» акцыяў.

19.08.2011 Праваабаронцаў тройчы спыніла ДАІ

Аўтамабіль з праваабаронцамі і журналістамі, якія накіроўваліся ў Смаргонь на разгляд справы Юрыя Лінгі, тройчы спынялі супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта паведаміў дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы "Плятформа" Андрэй Бандарэнка.

Адваката Тамару Сідарэнку пазбавілі ліцэнзіі

17.08.2011 Адваката Тамару Сідарэнку пазбавілі ліцэнзіі

На паседжанні кваліфікацыйнай камісіі па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 16 жніўня было прынятае рашэньне аб спыненьні дзеяньня ліцэнзіі адвакату Тамары Сідарэнка. Падставы спыненьня дзеяньня ліцэнзіі пакуль невядомыя.

11.08.2011 Міліцыя збірае звесткі пра сваякоў Віталя Рымашэўскага

Сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, асуджаны за мірную акцыю пратэсту 19 нежня 2010 гадоў да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна, прыбыў у Фрунзэнскі РАУС для пастаноўкі на ўлік па адбыцці пакарання.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў звярнулася да беларускіх уладаў з нагоды затрымання Алеся Бяляцкага

05.08.2011 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў звярнулася да беларускіх уладаў з нагоды затрымання Алеся Бяляцкага

Абсерваторыя па Абароне Праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за Правы Чалавека (FIDH) і Сусветнай Арганізацыі Супраць Катаванняў (OMCT), просіць у адрасатаў звароту тэраіновага ўмяшальніцтва ў сітуацыю.

03.08.2011 Міліцыянтаў, якія затрымлівалі журналістаў Еўрарадыё, пакараюць

Генпракуратура скончыла праверку па заяве Еўрарадыё наконт затрыманняў у час правядзення ў сталіцы "маўклівых акцый" журналістаў “Еўрарадыё”— Паўла Свярдлова (двойчы) і Андрэя Елісеева.

03.08.2011 Вінцука Вячорку дапыталі пра ягоныя інтэрвію

Сёньня Вінцук Вячорка цягам паўгадзіны адказваў на пытаньні сьледчага менскай пракуратуры Канстанціна Глаўніцкага. Ягоны допыт зьвязаны з выбухам у менскім мэтро.

02.08.2011 Пракуратура разбіраецца са скаргай журналістаў «Еўрарадыё»

Трое журналістаў «Еўрарадыё» пабывалі ў Генпракуратры з нагоды скаргаў на незаконныя затрыманні ў часе вулічных акцый.

02.08.2011 Генпракурор адмовіўся абмяркоўваць пытанні парушэння правоў і свабодаў у Беларусі

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў з Генеральнай пракуратуры Беларусі адказ на зварот апазіцыйных палітыкаў, якія прапаноўвалі генпракурору Рыгору Васілевічу абмеркаваць пытанні парушэння правоў і свабод у краіне.

Менгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу Алеся Бяляцкага

02.08.2011 Менгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу Алеся Бяляцкага

Слуханні ў Менскім гарадскім судзе па касацыйнай скарзе старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага на афіцыйнае папярэджанне Генеральнай пракуратуры прызачаны на 11 жніўня. Пачатак а 14-ай гадзіне.

01.08.2011 Журналістку цягаюць на допыты з-за скаргі на міліцыянта

Гомельская журналістка Алена Германовіч паскардзілася на дзеянні супрацоўніка міліцыі Аляксандра Кошмана ў пракуратуру. Міліцыянт затрымаў карэспандэнтку БелаПАН падчас адной з акцыяў маўклівага пратэсту.

29.07.2011 Удзельніку маўклівых акцый пагражаюць крымінальнай адказнасцю

Пакуль што 19-гадовага Сяргея Бяспалава толькі папярэдзілі.

Пракуратура адфутбольвае скаргі на міліцыянтаў-хапуноў, якія збіваюць людзей

28.07.2011 Пракуратура адфутбольвае скаргі на міліцыянтаў-хапуноў, якія збіваюць людзей

Пра чарговы такі выпадак праваабаронцам паведаміў Уладзімір Марозаў. Ён звяртаўся да пракурора г. Мінска з просьбай прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія душылі яго да страты прытомнасці 6 ліпеня ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі.

27.07.2011 Пракуратура пагражае Някляеву турмой

26 ліпеня, напярэдадні 21-й гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб Незалежнасці Беларусі, экс-кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь паэта Уладзіміра Някляева тэрмінова выклікалі ў Генеральную пракуратуру. Пра вынікі гэтага нечаканага візіту экс-кандыдат у прэзідэнты распавёў "Беларускаму партызану".

25.07.2011 Партыя БНФ пакінула свой офіс у цэнтры Мінска

Партыя БНФ развіталася са сваім офісам у цэнтры Мінска. Пасля судовых спрэчак з камунальнікамі ўлады прамусілі партыю з’ехаць з «выспы сваободы», якая праіснавала 20 год.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства